Юрый Аляксеевіч Ягораў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Ю. А. Ягораў)
Юрый Аляксеевіч Ягораў
Дата нараджэння 10 (23) мая 1911
Месца нараджэння
Дата смерці 8 чэрвеня 1963(1963-06-08) (52 гады)
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Навуковая ступень доктар мастацтвазнаўства (1952) і кандыдат архітэктуры (1940)
Навуковае званне
Член у

Юрый Аляксеевіч Ягораў (10 (23) мая 1911, г. Ніжні Ноўгарад — 8 чэрвеня 1963) — беларускі архітэктар і даследчык архітэктуры. Кандыдат архітэктуры (1940). Доктар мастацтвазнаўства (1951), прафесар (1952). Заснавальнік беларускай горадабудаўнічай навукі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў у 1935 годзе Маскоўскі архітэктурны інстытут. Працаваў загадчыкам кафедры Маскоўскага інстытута інжынераў гарадскога будаўніцтва, Маскоўскага інжынерна-будаўнічага інстытута[1]. У 19441948[2] начальнікам Упраўлення па справах архітэктуры, галоўным архітэктарам Мінска. У 19491954 загадчык архітэктурна-будаўнічага сектара АН БССР, адначасова ў 19481954 гадах выкладчык БПІ[2], загадчык кафедры архітэктуры[1].

3 1954 года выкладчык інстытута інжынераў гарадскога будаўніцтва Массавета[2].

Член Саюза архітэктараў СССР з 1958 года[1].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Адзін з удзельнікаў распрацоўкі праектаў планіроўкі і забудовы цэнтра і Ленінскага праспекта (цяпер праспект Незалежнасці) Мінска (19441948), праектаў забудовы Цэнтральнай плошчы і вул. Савецкай. Аўтар капітальных прац па горадабудаўніцтве, у т.л. кніг: «Горадабудаўніцтва Беларусі» (Масква, 1954), «Ансамбль у горадабудаўніцтве СССР» (Масква, 1961)[1].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны медалямі[1].

Творы[правіць | правіць зыходнік]

  • Градостроительство Белоруссии. М., 1954;
  • Архитектура и градостроительство Советской Белоруссии. Мн., 1957 (у сааўтарстве);
  • Ансамбль в градостроительстве СССР: Очерки. М., 1961.

Зноскі

  1. а б в г д Егоров Юрий Алексеевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
  2. а б в Ягораў Юрый Аляксеевіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]