Юрый Васілевіч Рудэнка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Ю. В. Рудэнка)
Юрый Васілевіч Рудэнка
Дата нараджэння 3 кастрычніка 1953(1953-10-03) (70 гадоў)
Месца нараджэння
Жонка Таццяна Аляксееўна Рудэнка
Род дзейнасці мастак у галіне дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва
Месца працы
Вучоба
Член у

Юрый Васілевіч Рудэ́нка (нар. 3 кастрычніка 1953, г. Віцебск) — беларускі мастак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў у 1979 годзе Віцебскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя С. М. Кірава. З 1980 года выкладаў у адной з мастацкіх школ г. Віцебска. З 1983 года працуе на Віцебскім камбінаце «Мастацтва». Удзельнік мастацкіх выстаў з 1976 года.

Член Беларускага саюза мастакоў з 1990 года.

Жыве ў Віцебску.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Працуе ў ювелірнай пластыцы, шырока выкарыстоўвае разнастайныя традыцыйныя і нетрадыцыйныя матэрыялы. Аўтар прызоў для Шагалаўскага пленэру, фестываляў «Белая мода», «Славянскі базар у Віцебску» (усе 1992—2000): «Афіцыйны прыз» (1999); статуэткі «Медуза Гаргона» (2003) і інш. Сярод твораў, што зробленыя сумена з Т. Рудэнка: габелены «Зямля» (1987), «Расколіна» (1990), «Горад Шагала» (1992), «Азёрны край» (1993), «Знакі задыяка» (2001), канцэртныя заслоны для тэатральных сцэн «Вячэрні паказ» (1983), «Урачыстая» (1986), «Кветка папараці» (1987), «Залацістая» (1989); бацікі «Першыя кветкі» (1981), «Бэз» (1990), «Планета» (1991), «Усход» (1992), «Палявыя кветкі» (1994); працы ў змяшанай і аўтарскай тэхніцы «Пачатак» (1988), «Хмара» (1989), «Сухія кветкі» (1991), «Далёкі востраў» (1992), «Код жыцця» (1995); трыпціх «Іерусалім» (2007) і інш.

Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, Віцебскім мастацкім музеі, фондах Беларускага саюза мастакоў, Епархіяльным музеі ў г. Катавіцы (Польшча).

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

У шлюбе з мастачкай Таццянай Аляксееўнай Рудэнка.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]