Юрый Гардзееў

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Ю. Гардзееў)
Jump to navigation Jump to search
Юрый Гардзееў
Дата нараджэння 2 ліпеня 1967(1967-07-02) (52 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці вучоны
Месца працы
Альма-матар

Юрый Гардзееў (нар. 2 ліпеня 1967, Гродна) — беларускі гісторык.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў гістарычны факультэт ГрДУ (1991), тэма дыпломнай працы: «Развіццё планіроўкі і архітэктуры Гародні ў XVIII ст.». У 1988—1992 гадах працаваў мастацтвазнаўцам у гродзенскіх майстэрнях інстытута «Белспецпраектрэстаўрацыя». У 1993—1995 гадах — выкладчык кафедры беларускай культуры ГрДУ. У 1996—1999 — аспірант Педагагічнай акадэміі ў Кракаве, дзе ў 2000 годзе абараніў дысертацыю «Гародня ў XVIII ст. Даследаванні асваення гарадской прасторы, адносін уласнасці і гарадскога насельніцтва» (Grodno w XVIII stuleciu. Studia nad zasiedleniem, stosunkami własnościowymi i mieszkańcami miast) і атрымаў навуковае званне доктара гуманітарных навук. У 2001—2005 — працаваў у Навуковай бібліятэцы Польскай Акадэміі мастацтваў і Польскай Акадэміі навук у Кракаве. З 2005 — ад'юнкт Інстытута Расіі і Усходняй Еўропы Ягелонскага ўніверсітэта. Старшыня Беларускага таварыства ў Кракаве.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Галоўныя кірункі навуковай дзейнасці: гісторыя беларускіх гарадоў, сацыяльна-эканамічная і культурная гісторыя Гродна, рэформы мясцовага самакіравання ў ВКЛ у другой палове XVIII ст.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гардзееў Ю. Магдэбургская Гародня. Сацыяльная тапаграфія і маёмасныя адносіны ў 16 — 18 ст. — Гродна—Вроцлаў, 2008. — 384 c.: іл. — (Гарадзенская бібліятэка). Цв. вокл. ISBN 978-83-61617-97-6
  • Рамантык эпохі Асветніцтва: Антон Тызенгаўз. Мінск: Тэхналогія, 2008. — 67 с., [9] іл.; партр. — (Нашыя славутыя землякі). ISBN 978-985-458-171-2
  • Cmentarz farny w Grodnie. 1792—1939, Krakow, Wydawnictwo Naukowe WSP, 1999 (y сааўтарстве з Яцкам Розмусам)
  • Socjotopografia Grodna w XVIII w., Torun, 2002.