Юрый Панцеляймонавіч Грыгор’еў

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Ю. Грыгор’еў)
Jump to navigation Jump to search
Юрый Панцеляймонавіч Грыгор’еў
Дата нараджэння: 29 мая 1932(1932-05-29)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 21 сакавіка 2019(2019-03-21) (86 гадоў)
Месца смерці:
Альма-матар:
Месца працы:
Навуковае званне:
Узнагароды:

Юрый Панцеляймонавіч Грыгор’еў (нар. 29 мая 1932, г. п. Кулоціна, Наўгародская вобласць — 21 сакавіка 2019, Масква[1]) — савецкі і беларускі архітэктар. Заслужаны архітэктар БССР (1976), Заслужаны архітэктар Расіі (1993), Заслужаны архітэктар Беларусі (2007), Народны архітэктар Расіі (2008)[2]. Ганаровы грамадзянін горада Мінска, галоўны архітэктар Мінска (1974—1986). Акадэмік РАМ, акадэмік РААБН.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў у 1956 годзе Маскоўскі архітэктурны інстытут. Працаваў у інстытутах «Белпрампраект» (старэйшы архітэктар, кіраўнік групы), «Мінскпраект» (у 19651974 гадах кіраўнік архітэктурнай майстэрні). У 19741986 гадах намеснік старшыні Дзяржбуда Беларусі, галоўны архітэктар Мінска[3].

З 1986 года першы намеснік начальніка Камітэта па архітэктуры і горадабудаўніцтве горада Масквы, з 1994 года кіраўнік Маскоўскага навукова-даследчага і праектнага інстытута тыпалогіі эксперыментальнага праектавання. З 2002 года першы намеснік галоўнага архітэктара г. Масквы — дырэктара ГУП МНДІТЭП; з 2012 года творчы кіраўнік МНДІТЭП[2].

Памёр 21 сакавіка 2019 года ў Маскве.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя работы: генеральныя планы шэрага прамысловых аб’ектаў у гарадах Беларусі (19561961, у сааўтарстве); у Мінску — інстытуты тэхнічнай кібернетыкі і электронікі АН Беларусі (абодва 1967), комплекс Цэнтральнага НДІ комплекснага выкарыстання водных рэсурсаў (1974) і НДІ эканомікі і эканоміка-матэматычных метадаў планавання (1967), інтэрнаты БПІ, БДУ, радыётэхнічнага інстытута (19641975), жылыя дамы па вул. Караля, Сурганава (1970, 1975); комплекс інстытутаў культуры і павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў народнай гаспадаркі Беларусі (1975), крыты каток, Дом літаратара, комплекс НДІ электронных вылічальных машын па вул. М. Горкага (1978), станцыя метро «Кастрычніцкая» і інжынерны корпус Мінскага метрапалітэна (1984, усе ў сааўт.). У 19731975 старшыня праўлення Саюза архітэктараў Беларусі[3].

Зноскі

  1. Умер экс-главный архитектор Минска Юрий Григорьев
  2. 2,0 2,1 Кто есть кто. Статусная элита Российской Федерации [справочник] / Составители: А. В. Мендюков, С. Г. Шилова, Е. Н. Шматов под руководством С. В. Волкова. ISBN 978-5-91244-215-5
  3. 3,0 3,1 Грыгор’еў Юрый Панцеляймонавіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Грыгор’еў Юрый Панцеляймонавіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993.