Юрый Іванавіч Казакоў

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Ю. Казакоў)
Jump to navigation Jump to search
Юрый Іванавіч Казакоў
Дата нараджэння 27 чэрвеня 1940(1940-06-27) (80 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Навуковае званне
Член у
Узнагароды

Юрый Іванавіч Казакоў (нар. 27 чэрвеня 1940, г. Шуя, Іванаўская вобласць, РСФСР) — беларускі архітэктар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў у 1964 годзе Беларускі політэхнічны інстытут, вучыўся ў А. Воінава, В. Гусева, Г. Заборскага. З 1964 года выкладаў у Беларускай політэхнічнай акадэміі, аспірант, асістэнт, старшы выкладчык, дацэнт. Удзельнік мастацкіх выставак з 1966 года. Дацэнт (1980)[1].

Член Беларускага саюза архітэктараў з 1966 года, Беларускага саюза мастакоў з 1993 года[1].

Жыве ў Мінску[1].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Працуе ў мемарыяльнай архітэктуры. Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): помнікі партызанам у в. Іканы Барысаўскага раёна (1965), У. І. Леніну ў Лепелі (1970), Століне (1980), В. З. Каржу ў в. Хорастаў Салігорскага раёна (1975), У. М. Азіну ў Полацку (1976), ахвярам фашызму ў Чэрвені (1976), С. І. Вавілаву (1978), М. Багдановічу (1981) у Мінску, С. Буднаму ў Нясвіжы (1982)[2], Ф. Скарыну ў Празе (Чэхія), В. Каржу ў в. Хорастава Мінскай вобласці, А. Багдановічу ў гарадскім пасёлку Халопенічы Мінскай вобласці[1], Пятру Мсціслаўцу на плошчы Пятра Мсціслаўца ў Мсціславе[3].

Мемарыяльныя комплексы «Брэсцкая крэпасць-герой» (1971), «Дзяржынава» (1977), воінам Савецкай Арміі і партызанам у Маладзечне (1982), «Драмлёва» (1982)[2], «Курган Славы» ў вёсцы Сычкава Магілёўскай вобласці; загінулым воінам і партызанам у г. Свіслач Гродзенскай вобласці[1].

Бюсты К. Маркса і У. І. Леніна каля будынка ЦК КПБ у Мінску (1980)[2], бюст Пятра Машэрава ў Віцебску (1980, скульптар З. Азгур), скульптурная кампазіцыя «Раніца мастака», прысвечаная мастаку Валенцію Ваньковічу, у Мінску[4][5], шмат помнікаў-бюстаў і мемарыяльных дошак у гарадах Беларусі і Расіі (усё ў суаўтарстве)[1].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны бронзавымі медалямі ВДНГ СССР (1966, 1970, 1983)[1], Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1972)[2].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 1,5 1,6 Казаков Юрий Иванович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. Минск: Энциклопедикс, 2014. −140 с. ISBN 978-985-7090-29-7.
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 Казаков Юрий Иванович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1.
  3. Скульптар Аляксандр Батвінёнак: Людзі спакон вякоў жылі паводле законаў міфаў // БелаПАН
  4. Аб адкрыцці помніка Валенцію Ваньковічу
  5. Блукаючы рамантык Валенцій Ваньковіч

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Казаков Юрий Иванович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. Минск: Энциклопедикс, 2014. −140 с. ISBN 978-985-7090-29-7.
  • Казаков Юрий Иванович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1.