Юліяна Вітан-Дубейкаўская

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Ю. Менке)
Jump to navigation Jump to search
Юліяна Вітан-Дубейкаўская
Юліяна Вітан-Дубейкаўская.jpg
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння: 12 снежня 1886(1886-12-12)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 1970
Месца смерці:
Муж: Лявон Іванавіч Дубейкаўскі
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці: пісьменніца
Мова твораў: беларуская

Юліяна Вітан-Дубейкаўская (дзявоч. Менке, псеўд. Кветка Вітан;12 снежня 1886 , Вільня — 1970, Нюрнберг, Германія) — беларуская мастацтвазнаўца, педагог, мемуарыстка.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Супрацоўнікі рэдакцыі «Нашай Нівы» разам з сям’ёй Менке падчас вандроўкі па ваколіцах Вільні. Злева направа стаяць: Антон Грыневіч, Іван Луцкевіч, Лявон і Вольга Менке, Аляксандр Уласаў, Менке-маці, Кароль Менке-бацька, Юльяна і Люцык (Алойз) Менке. Вясна 1915 г. З фондаў БДАМЛМ

Юліяна Менке паходзіла з сям'і віленскіх немцаў. З 1895 да 1905 гг. вучылася ў віленскай прыватнай гімназіі Веры Міхайлаўны Прозаравай. У часе вучобы ў гімназіі пазнаёмілася з Алаізай Пашкевіч, якая вучылася разам з Юліянінай сятрою — Жэняй[1]. З 1907 г. ў Санкт-Пецярбургу, у 1914 г. здала дзяржаўныя экзамены пры Санкт-Пецярбургскім універсітэце на гісторыка-філалагічным аддзеле. У 1915 г. па звароце ў Вільню сустрэлася з Іванам Луцкевічам, пачала працу ў віленскім Беларускім камітэце. Брала ўдзел у адкрыцці першай пачатковай беларускай школы, беларускіх настаўніцкіх курсаў і Віленскай беларускай гімназіі, дзе потым выкладала нямецкую мову і педагогіку. У 1922 г. стала жонкай вядомага беларускага дзеяча Лявона Вітан-Дубейкаўскага. Пасля яго смерці (1940) дом i зямельны ўчастак былі нацыяналізаваны, 6 сакавіка 1941 г. Юліяна разам з раднёй выехала ў нацысцкую Германію. Спярша жыла ў лагеры для перасяленцаў, потым была накіравана ў Берлін, дзе працавала перакладчыцай у Беларускім аддзеле Міністэрства для патрэб вайны. З 18 чэрвеня 1941 г. была кіраўніком беларускага аддзела нямецкай прапагандысцкай арганізацыі «Вінета».[2] Пасля 1945 г. зарабляла на жыццё лекцыямі. У верасні 1947 г. ад'ехала ў Заходнюю Германію ў Малерсдорф да пляменніцы, а ў красавіку 1951 г. — у Нюрнберг. Напісала шэраг успамінаў пра дзеячаў беларускага нацыянальнага руху, пра сябе i сваю радню. Так, напісала прысвечаную Івану Луцкевічу кнігу «Мае ўспаміны» (выдадзена ў 1994 у Вільні з прадмоваю Лявона Луцкевіча, стала асноваю для спектаклю «Віленскія мроі», пастаноўка Галіны Дзягілевай у тэатры аднаго акцёра «Зніч»). У 1954 г. у Нью-Ёрку пабачыла свет кніга «Лявон Вітан-Дубейкаўскі», якую Юліяна выдала пад псеўданімам Кветка Вітан.

У 1994 г. выйшла ў свет кніга «Мае ўспаміны», якую Юліяна напісала ў 1953 г. у Нюрнбергу паводле просьбы і парад В. Тумаша і Н. Арсенневай. Успаміны пачалі друкаваць пад загалоўкам «Рыцар Пагоні» у газеце «Бацькаўшчына»[3]. Рукапіс быў перададзены Яніне Каханоўскай у ЗША[4]. Цяпер рукапіс захоўваецца ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва.

Творы[правіць | правіць зыходнік]

  • Успаміны пра Івана Луцкевіча / пад псеўд. Кветка Вітан// Конадні. — 1963. — № 7. — С. 133 — 137; Бацькаўшчына. — 1956. — № 22 (304). — С. 3 — 4; 1956. — № 23 (305). — С. 2, 4.
  • Cor Ardens: Успаміны пра Цётку — Алаізу Пашкевічанку-Кайрыс / Ю. Вітан-Дубейкаўская // Конадні. — 1955. — № 3. — С. 49 — 54: іл. Перадрук: На суд гісторыі: Успаміны, дыялогі / Уклад., прадм. і звесткі пра аўтараў Б. І. Сачанкі; Тэкстал. падрыхт. С. Б. Сачанка. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 303 с. — С. 6 — 11. — ISBN 5-340-01158-5.
  • Мае ўспаміны / Юліяна Вітан-Дубейкаўская; Таварыства беларускай культуры ў Літве. — Вільня: Таварыства беларускай культуры ў Літве. — Мн.: Незалежная выдавецкая кампанія «Тэхналогія», 1994. — 190 с. — ISBN 9986-422-35-3.
  • Чаму Іван Луцкевіч не пакінуў па сабе пісьменных працаў (Жменя ўспамінаў) // Бацькаўшчына. — 1954. — № 30 — 31 (212 — 213). — 15 жніўня. — С. 3 — 6.

Зноскі

  1. На суд гісторыі: Успаміны, дыялогі... — С. 6.
  2. https://www.svaboda.org/a/29313392.html Радыё Свабода. Чаму «вайна пачалася ў Берасці», калі БССР была далей за Беласток
  3. Kipel, V., Kipel Z. Belarusian publishing in the West : a bibliography = Беларускі друк на Захадзе: бібліяграфія / Vitaut Kipel, Zora Kipel; edited by J. Garbinski & L. Yurevich; Belarusian Institute of Arts and Sciences, Polish Academy of Sciences, Institute of Slavic Studies. — New York — Warsaw: Belarusian Institute of Arts and Sciences — Polish Academy of Sciences, Institute of Slavic Studies, 2006. — XVI, 841 p. — P. 488. — (Bibliographic series; № 7). — ISBN 83-8919-142-3.
  4. «Трэба жыць, як набяжыць»: Праўдзівая біяграфія амерыканскіх гадоў Наталлі Арсенневай // Юрэвіч, Л. Шматгалосы эпісталярыум: гісторыя людзей і ідэй на эміграцыі ў ліставанні / Лявон Юрэвіч; [Пад рэд. Н. Гардзіенкі]; Беларускі інстытут навукі і мастацтва. — Мн.: Кнігазбор, 2012. — 657, [1] с. — С. 413. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны; Кн. 20). — ISBN 978-985-7007-43-1.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гардзіенка, Н. Юльяна Дубейкаўская ў лістах (1958 — 1969) // Ісці на святло лабірынтамі даўніх падзей: зборнік памяці Віталя Скалабана / [Уклад.: А. Сідарэвіч, А. Фядута, М. Шумейка; Рэдкал.: А. Сідарэвіч (адк. рэд.) і інш.]. — Мн.: Лімарыус, 2013. — 497, [1] с., [4] л. партр. — С. 374 — 399. — ISBN 978-985-6968-32-0.
  • Сьв. памяці Юльяна Галена Дубейкаўская, народжаная Мэнкэ // Беларус. — 1979. — № 262. — Люты. — С. 4.
  • Юліяна Дубейкаўская не жыве // Беларус. — 1969. — № 150. — Кастрычнік. — С. 1.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]