Юзаф Вульфавіч Пучынскі
| Юзаф Вульфавіч Пучынскі | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 19 снежня 1922 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 16 снежня 2007 (84 гады) |
| Месца смерці | |
| Грамадзянства | |
| Род дзейнасці | мастак |
| Месца працы | |
| Жанр | станковая графіка, кніжная графіка і пейзаж |
| Вучоба | |
| Уплыў | Валянцін Канстанцінавіч Дзежыц, Леў Мееравіч Лейтман, Валянцін Віктаравіч Волкаў і Віталь Канстанцінавіч Цвірка |
| Член у | |
| Узнагароды | |
Юзаф Вульфавіч Пучынскі (19 снежня 1922, Узда, Ігуменскі павет — 16 снежня 2007, Чыкага, Ілінойс) — беларускі графік і жывапісец. Працаваў у асноўным у галіне станковай і кніжнай графікі, пейзажнага жывапісу.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 19 снежня 1922 года ва Уздзе Ігуменскага павета ў сям’і сельскага каваля.
Вучыўся ў Віцебскім мастацкім вучылішчы ў Валянціна Дзежыца і Льва Лейтмана, але скончыць не ўдалося праз напад Германіі на СССР. Удзельнік Другой сусветнай вайны. Прымаў удзел у баях пад Сталінградам, дзе быў цяжка паранены. Пра тыя падзеі пазней напісаў кнігу, дзе поглядам мастака апісаў жахі вайны.
Пасля вайны ў 1948—1951 гадах вучыўся ў Мінскім мастацкім вучылішчы, а ў 1959 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут. Вучыўся ў Валянціна Волкава і Віталя Цвіркі.
Працаваў мастаком у газеце «Зорка» (з 1945), у 1948—1985 гадах — галоўны мастак часопіса «Работніца і сялянка», супрацоўнічаў з рэдакцыяй часопіса «Маладосць». У рэспубліканскіх мастацкіх выставах прымаў удзел з 1946 года.
Член Беларускага саюза мастакоў з 1959 года.
Памёр у 2007 годзе ў Чыкага (ЗША).
Кніжная ілюстрацыя
[правіць | правіць зыходнік]З’яўляўся аўтарам ілюстрацый да амаль 150 кніг беларускіх пісьменнікаў, у тым ліку:
- Вясёлы калаўрот : вершы : для сярэд. узросту / В. Зуёнак. — Мінск : Беларусь, 1965. — 32 с.
- Дзве п’есы / Кандрат Крапіва. — Мінск : Народная асвета, 1966. — 156 с.
- Паляванне на львоў / Васіль Хомчанка. — Мінск : Выдавецтва ЦК КП Беларускай ССР, 1970.
- Іншая версія: Аповяд і аповесць / Уладзімір Шыцік. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1979.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета БССР.
- Заслужаны работнік культуры Рэспублікі Беларусь (1992)[1].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь ад 26 чэрвеня 1992 года № 1768 «Аб прысваенні Пучынскаму Ю. В. ганаровага звання „Заслужаны работнік культуры Рэспублікі Беларусь“»
- Нарадзіліся 19 снежня
- Нарадзіліся ў 1922 годзе
- Нарадзіліся ва Уздзе
- Памерлі 16 снежня
- Памерлі ў 2007 годзе
- Памерлі ў Чыкага
- Супрацоўнікі часопіса «Маладосць»
- Выпускнікі Віцебскага Народнага мастацкага вучылішча
- Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава
- Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
- Члены Беларускага саюза мастакоў
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
- Заслужаныя дзеячы культуры Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Мастакі СССР
- Мастакі Беларусі
- Графікі Беларусі
- Мастакі XX стагоддзя
- Мастакі-ілюстратары Беларусі