Юліус Рыхард Петры

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Ю. Р. Петры)
Юліус Рыхард Петры
ням.: Julius Richard Petri
Дата нараджэння 31 мая 1852(1852-05-31)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 20 снежня 1921(1921-12-20)[1] (69 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці біёлаг, хірург
Навуковая сфера мікрабіялогія, хірургія і ваенная медыцына
Альма-матар
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Юліус Рыхард Петры (ням.: Julius Richard Petri; 31 мая 1852, Бармэн (цяпер у межах Вуперталя), Каралеўства Прусія — 20 снежня 1921, Цайц, Ангальт, Германія) — нямецкі мікрабіёлаг.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вывучаў медыцыну ў Акадэміі Кайзера Вільгельма ў Берліне (1871—1875), скончыў дактарантуру (1876). Кароткі час служыў ваенным лекарам, у т.л. у берлінскай клініцы «Шарытэ», даслужыўся да звання маёра медыцынскай службы. Затым працаваў асістэнтам Германа Брэмера ў яго клініцы для лёгачных хворых у Гёрберсдорфе. У 1886 годзе перайшоў ў бактэрыялагічную лабараторыю да Р. Коха. У 1896 годзе Ю. Р. Петры быў членам Каралеўскага міністэрства аховы здароўя, у чыне рэгірунгсрата (старшага дзяржаўнага саветніка) кіраваў адной з бактэрыялагічных лабараторый. У 1900 годзе датэрмінова выйшаў на пенсію і ўзяўся за кіраўніцтва клінікай Г. Брэмера ў Гёрберсдорфе. У 1904 годзе, відаць, з-за стану здароўя, вярнуўся ў Берлін.

Дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Пусты шкляны сподак Петры, без вечка.

Ю. Р. Петры распрацаваў і палепшыў многія вытворчыя метады і апаратуру, у т.л. пясчаны фільтр і сасуды для проб калу і мачы, якія ўжываюцца цяпер. Найбольш вядомы як вынаходнік «сподка Петры», які належыць да сучаснага стандартнага абсталявання кожнай бактэрыялагічнай лабараторыі. Аўтар не меней васьмі навуковых прац, апублікаваных у 1876—1897 гадах.

Асноўныя працы[правіць | правіць зыходнік]

  • Modifikation d. Koch'schen Plattenverfahrens, in: Zbl. f. Bakteriol. 1, 1887, S. 279 f.;
  • Über d. Methoden d. modernen Bakterienforschung, in: R. Virchow (Hg.), Slg. gemeinverständl. Vorträge, NF H. 34/35, 1887;
  • Der Cholerakurs im Kaiserl. Gesundheitsamte, 1893;
  • Das Mikroskop, Von s. Anfängen bis z. jetzigen Vervollkommnung, 1896 (mit F. Köhler);
  • Görbersdorfer Veröff. aus Dr. Brehmers Heilanstalt f. Lungenkranke, 1902. — Bearb.: H. Brehmer's Ätiologie u. Therapie d. chron. Lungenschwindsucht, 21902.

Зноскі

  1. а б Richard Julius Petri // Who Named It? Праверана 9 кастрычніка 2017.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]