Юрый Уладзіміравіч Чантурыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Ю. У. Чантурыя)
Юрый Уладзіміравіч Чантурыя
Дата нараджэння 27 ліпеня 1949(1949-07-27) (74 гады) ці 1949[1]
Месца нараджэння
Грамадзянства
Бацька Уладзімір Аляксандравіч Чантурыя
Альма-матар
Месца працы
Навуковая ступень доктар архітэктуры (2004)
Навуковае званне
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Юрый Уладзіміравіч Чантурыя (27 ліпеня 1949, Мінск) — беларускі архітэктар, гісторык і тэарэтык горадабудаўніцтва. Доктар архітэктуры (2004), прафесар. Член-карэспандэнт Беларускай акадэміі архітэктуры, замежны член РААБН.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў у 1971 годзе Беларускі політэхнічны інстытут, аспірантуру ў 1974 годзе[2]. У 19711976 гадах аспірант, асістэнт кафедры архітэктуры Беларускага політэхнічнага інстытута; у 1977—1978 гадах старэйшы архітэктар «Мінскпраекта»; у 19781988 гадах старэйшы навуковы супрацоўнік, у 19881991 гадах загадчык сектара рэканструкцыі гістарычнай забудовы, у 1991—2003 гадах загадчык аддзелам планіроўкі і забудовы населеных месцаў БелНДІПгорадабудаўніцтва. У 1982 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю[3].

З 2004 годзе абараніў доктарскую дысертацыю, прафесар кафедраў «Горадабудаўніцтва» і «Філасофскія вучэнні» Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта[3].

Член Саюза архітэктараў СССР і Беларусі з 1976 года, нумар білета 431[3].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): генплан Нясвіжа (1979), ПДП цэнтра Пінска (1981), праекты рэгенерацыі гістарычнай забудовы Пінска (1982), Полацка (1985), Віцебска (1986)[2].

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Навуковыя інтарэсы: гісторыя горадабудаўніцтва, рэканструкцыя гістарычных раёнаў гарадоў[3].

Аўтар больш як 80 навуковых публікацый (Беларусь, Расія, Польшча, Украіна, Латвія), у т.л. 17 манаграфій: «Горадабудаўнічае мастацтва Беларусі другой паловы XVI — першай паловы XIX стагоддзя. Сярэдневяковая спадчына, Рэнесанс, барока, класіцызм» (2005); «Архітэктура Беларусі. Нарысы эвалюцыі ва ўсходнеславянскім і еўрапейскім кантэксце», Т.1, Т.2, Т.З кн.1 і 2 (2005—2007; у суаўтарстве); «Страчаная спадчына» (1998 і 2003; у суаўтарстве); «Помнікі і памятныя месцы Беларусі» (2007; у суаўтарстве); «Грамадскія цэнтры гарадскіх населеных месцаў БССР (Досвед фарміравання, праблемы і кірункі развіцця)» (1991; у суаўтарстве); «Праблемы і досвед рэканструкцыі гістарычна складзеных раёнаў вялікіх гарадоў» (1987); «Помнікі архітэктуры ў гарадах Беларусі» (1977) і інш[3].

Кіраўнік і член аўтарскіх калектываў больш як 50 рукапісных навукова-даследчых работ. Аўтар нарматыўных і метадычных выданняў, буйных артыкулаў: «Будаўнічыя нормы Беларусі. Горадабудаўніцтва. Планіроўка і забудова населеных пунктаў. СНБ З.01.04 — 02» (2003; у суаўтарстве)[3]; «Навукова-метадычныя ўказанні па ўліку гісторыка-архітэктурнай спадчыны пры складанні праектаў планіроўкі цэнтраў гарадоў БССР» (1976); «Метадычныя рэкамендацыі па выяўленні тэрыторый гістарычных цэнтраў гарадоў Беларускай ССР» (1980); «Архітэктурна-планіровачная і прасторавая арганізацыя грамадскіх цэнтраў гарадскіх паселішчаў» (1987, у аўтарскім калектыве)[2]; «Метадычныя рэкамендацыі па прасторавай арганізацыі гарадскога асяроддзя пры рэканструкцыі гістарычных раёнаў населеных месцаў Беларускай ССР» (1988); і інш[3].

Член аўтарскіх калектываў каля 70 праектных прац, у т.л., вялікага шэрагу генеральных планаў гарадоў і праектаў дэталёвай планіроўкі цэнтраў (у т.л. Пінска[4]), праектаў рэгенерацыі гістарычных гарадскіх раёнаў (Брэст, Віцебск, Гродна, Орша, Пінск, Полацк. Зломім і інш.)[3].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Лаўрэат прэміі імя У. Караля Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Беларусі (1999)[3].

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Ю. В Чантурия. Градостроительное искусство Беларуси второй половины XVI — первой половины XIX в.: Средневековое наследие, Ренессанс, барокко, классицизм. — Минск: Бел. наука, 2005. — 375 с. — ISBN 985-08-0638-3.
  • Ю. В Чантурия. Белорусское градостроительное искусство : средневековое наследие, ренессанс, барокко, классицизм в системе европейского зодчества. — Минск: Беларуская навука, 2017. — 503 с. — 500 экз. — ISBN 978-985-08-2145-4.

Зноскі

  1. Czech National Authority Database Праверана 8 чэрвеня 2022.
  2. а б в Чантурия Юрий Владимирович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
  3. а б в г д е ё ж з Чантурия Юрий Владимирович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
  4. Календарь памятных и юбилейных дат на 2009 год // Магілёўская абласная бібліятэка

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Чантурия Юрий Владимирович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
  • Чантурия Юрий Владимирович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]