Яак Йыэруйт
| Яак Йыэруйт | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| эст.: Jaak Jõerüüt | |||||||
| | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
9 снежня 1947 (78 гадоў) |
||||||
| Жонка | Війві Луйк | ||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Партыя |
|
||||||
| Адукацыя | |||||||
| Узнагароды | |||||||
Яак Йыэруйт (эст.: Jaak Jõerüüt; нар. 9 снежня 1947, Талін) — эстонскі палітык, дзяржаўны і дыпламатычны дзеяч, рэдактар, паэт, пісьменнік. Міністр абароны Эстоніі (2004—2005). Пастаянны прадстаўнік Эстоніі пры Арганізацыі Аб’яднаных Нацый (2004—2005).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1973 годзе скончыў эканамічны факультэт Талінскага політэхнічнага інстытута (цяпер Талінскі тэхнічны ўніверсітэт). З 1970 па 1976 працаваў рэдактарам у розных газетах, выдавецтвах і бібліятэках рэспублікі, з 1977 па 1989 — у Саюзе пісьменнікаў Эстонскай ССР. У 1989—1990 гадах быў намеснікам міністра культуры Эстоніі.
Упершыню набыў палітычную вядомасць, калі ўдзельнічаў у мерапрыемствах па аднаўленні незалежнасці Эстоніі. Палітык, член Партыі рэформаў Эстоніі.
З 1991 года на дыпламатычнай рабоце ў МЗС Эстоніі. У 1993—1997 гадах — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Эстоніі ў Фінляндыі.
У 1998—2002 гадах — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Эстоніі ў Італіі (па сумяшчальніцтве — на Мальце і Кіпры).
У 2002—2004 гадах — інспектар Міністэрства замежных спраў Эстоніі.
У 2004—2005 гадах — пастаянны прадстаўнік Эстоніі пры Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.
У 2006—2011 гадах — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Эстоніі ў Латвіі.
У 2011—2014 гадах — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Эстоніі ў Швецыі. Жонка — Війві Луйк.
Зноскі
- ↑ e-Business Register Праверана 5 мая 2024.