Яанна Хмялеўская
Яанна Хмялеўская | |
---|---|
Joanna Chmielewska | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | Ірэна Барбара Яанна Кюн |
Псеўданімы | Яанна Хмялеўская |
Дата нараджэння | 2 красавіка 1932[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 кастрычніка 2013[2][4] (81 год) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | Польшча |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменніца, дзіцячая пісьменніца |
Гады творчасці | з 1964 |
Жанр | Іранічны дэтэктыў |
Мова твораў | польская |
Прэміі | Прэмія Старшыні Савета Міністраў (1989), прэмія «АТ ЭМПіК» (2000, 2001) |
Узнагароды | |
chmielewska.pl | |
Цытаты ў Вікіцытатніку |
Яа́нна Хмяле́ўская (польск.: Joanna Chmielewska), народжаная Ірэна Барбара Яанна Кюн (польск.: Irena Barbara Joanna Kühn) (2 красавіка 1932 — 7 кастрычніка 2013) — вядомая польская пісьменніца, аўтар іранічных дэтэктываў і заснавальніца гэтага жанра для беларускіх чытачоў.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Яанна Хмялеўская нарадзілася 2 красавіка 1932 года ў Варшаве ў сям'і дырэктара банка. Выхаваннем Яанны займаліся жанчыны — маці, бабка і дзве цёткі, Тэрэса і Люцына. Асабліва моцны ўплыў на Яанну аказала яе цётка Люцына, журналістка. Яна перадала пляменніцы масу карысных ведаў, у прыватнасці, займалася з ёй французскай мовай. З-за акупацыі Яанна была вымушана кінуць школу. Спачатку школьнымі прадметамі з ёй займалася ўсё тая ж цётка Люцына, а пасля, у 1943 годзе, Хмялеўскую аддалі ў інтэрнат пры манастыры Уваскрасення Гасподняга ў Варшаве. Па заканчэнні гімназіі, ужо ў пасляваеннай Польшчы, Хмялеўская паступіла ў Архітэктурную акадэмію. Вялікім архітэктарам яна сябе ніколі не лічыла. Аднойчы, будучы ў Францыі, яна ўбачыла невялікую капліцу ў Арлі і зразумела: такога ёй ніколі не стварыць. Хмялеўская пакінула сваю прафесію і з тых часоў зарабляе пісьменніцкай працай: першы раман «Клін клінам» выйшаў у 1964, а на сённяшні дзень у пісьменніцы за плячыма 60 кніг — дэтэктыўных раманаў і кніг публіцыстычнага характару, уключаючы «Аўтабіяграфію» ў сямі частках.
Яанна Хмялеўская — уладальніца шматлікіх літаратурных прэмій, у тым ліку Прэміі Старшыні Савета Міністраў за творчасць для дзяцей і юнацтва (1989), двухразовы лаўрэат прэміі «АТ ЭМПіК» (найбуйнейшая ў Польшчы сетка продажу медыя-носьбітаў) (2000, 2001).
Хмялеўская выдатна гуляе ў карты: яна сцвярджае, што навучылася гуляць у карты раней, чым гаварыць. Яе хобі — брыдж, скачкі, калекцыяніраванне бурштыну і марак, выраб пацерак з ракавінак, варажба на картах, складанне кампазіцый з сухіх траў. Пані Яанна ўмее таксама страляць, вышываць і вадзіць машыну. Любіць катоў.
Асабістае жыццё
[правіць | правіць зыходнік]Замуж Хмялеўская выйшла першы раз у 18 гадоў за хлопца па імені Станіслаў, які быў старэйшы за яе на тры гады. У гэтым шлюбе ў яе нарадзілася два сыны — Ежы (нар. у 1951) і Роберт (нар. у 1956). Ежы адвучыўся ва ўніверсітэце радыё і электронікі ў Варшаве, пасля з'ехаў у Алжыр на заробкі. Вярнуўшыся ў Польшчу — адзін час займаўся развядзеннем шампіньёнаў у цяпліцах, у чым яму ахвотна дапамагала пані Яана (пачынаючы ад падбору будаўніка цяпліц да збораў прадукцыі). Пасля многіх гадоў шлюбу ён развёўся і жаніўся зноў на дзяўчыне, якая была значна маладзей яго. Ад першага шлюбу мае дачку Караліну.
Другі сын пані Яаны, Роберт, таксама ад'язджаў на заробкі ў Алжыр. Два разы быў жанаты, пасля чаго разам з другой жонкай і дачкой з'ехаў у Канаду і застаўся там жыць. Дачка Моніка нарадзілася ў другім шлюбе. Моніка мае адукацыю ў сферы IT, выйшла замуж за аднакурсніка, жыве ў Таронце. Часта разам з бабуляй (пані Яанай) падарожнічае па Францыі або гасцюе ў яе доме ў Польшчы.
Пані Яна вельмі любіць адпачываць у Францыі — на ўзбярэжжы Брэтані ў водалячэбніцах.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]- 1964 Klin
- 1966 Wszyscy jesteśmy podejrzani
- 1969 Krokodyl z Kraju Karoliny
- 1972 Całe zdanie nieboszczyka
- 1973 Lesio
- 1974 Zwyczajne życie
- 1974 Wszystko czerwone
- 1975 Romans wszechczasów[9]
- 1976 Większy kawałek świata
- 1976 Boczne Drogi
- 1977 Upiorny legat
- 1979 Studnie przodków
- 1979 Nawiedzony dom
- 1981 Wielkie zasługi
- 1983 Duch
- 1988 Skarby
- 1989 Szajka bez końca
- 1990 Dzikie białko
- 1991 2/3 sukcesu
- 1992 Wyścigi
- 1992 Ślepe szczęście
- 1993 Tajemnica
- 1993 Wszelki wypadek
- 1993 Drugi wątek
- 1993 Florencja, córka Diabła
- 1993 Zbieg okoliczności
- 1993 Autobiografia, tom 1 — Dzieciństwo
- 1994 Jeden kierunek ruchu
- 1994 Autobiografia, tom 2 — Pierwsza młodość
- 1994 Autobiografia, tom 3 — Druga młodość
- 1994 Autobiografia, tom 4 — Trzecia młodość
- 1994 Autobiografia, Wieczna młodość — aneks do wszystkich pozostałych (w 2000 r. ukazał się jako tom 5 — Wtórna młodość)
- 1995 Lądowanie w Garwolinie
- 1996 Duża polka
- 1996 Dwie głowy i jedna noga
- 1996 Wielki diament, tom 1
- 1996 Wielki diament, tom 2
- 1997 Hazard
- 1997 Krowa niebiańska
- 1998 Harpie
- 1998 Złota mucha
- 1999 Depozyt
- 1999 Najstarsza prawnuczka
- 2000 Przeklęta bariera
- 2000 Książka poniekąd kucharska
- 2000 Autobiografia, tom 5 — Wtórna młodość
- 2001 Trudny trup
- 2002 (Nie)boszczyk mąż
- 2002 Pech
- 2003 Babski motyw
- 2003 Bułgarski bloczek
- 2004 Kocie worki
- 2005 Mnie zabić
- 2005 Zapalniczka w antologii Trupy Polskie
- 2006 Krętka Blada
- 2006 Autobiografia, tom 6 — Stare próchno
- 2007 Zapalniczka (Rozwinięcie opowiadania Zapalniczka, wydanego w 2005 roku w zbiorze opowiadań Trupy Polskie)
- 2007 Rzeź bezkręgowców
- 2008 Autobiografia, tom 7 — Okropności
- 2009 Porwanie
- 2010 Byczki w pomidorach
- 2011 Gwałt
- 1994 Pafnucy
- 2003 Las Pafnucego
- 1996 Jak wytrzymać z mężczyzną
- 1996 Jak wytrzymać ze współczesną kobietą
- 2001 Jak wytrzymać ze sobą nawzajem
- 2005 Przeciwko babom!
- 2007 Traktat o odchudzaniu
Зноскі
- ↑ Joanna Chmielewska // Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
- ↑ а б Joanna Chmielewska // e-teatr.pl — 2004.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #123512611 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
- ↑ The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
- Нарадзіліся 2 красавіка
- Нарадзіліся ў 1932 годзе
- Нарадзіліся ў Варшаве
- Памерлі 7 кастрычніка
- Памерлі ў 2013 годзе
- Памерлі ў Варшаве
- Пахаваныя на Паванзкоўскіх могілках
- Выпускнікі факультэта архітэктуры Варшаўскай палітэхнікі
- Афіцэры ордэна Адраджэння Польшчы
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Пісьменніцы Польшчы
- Польскамоўныя пісьменнікі