Яан Гуркюф

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Яан Гуркюф
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Яан Мігель Гуркюф
Мянушка Новы Зідан
Нарадзіўся 11 ліпеня 1986(1986-07-11)[1][2][…] (37 гадоў)
Грамадзянства  Францыя
Рост 185 см
Вага 79 кг
Пазіцыя паўабаронца
Маладзёжныя клубы
1992—2001 Францыя Лар’ян
2001—2003 Францыя Рэн
Клубная кар’ера[* 1]
2003—2006 Францыя Рэн 66 (6)
2006—2009 Італія Мілан 36 (2)
2008—2009   Францыя Бардо 37 (12)
2009—2010 Францыя Бардо 32 (6)
2010—2015 Францыя Ліён 90 (14)
2015—2018 Францыя Рэн 49 (7)
2018—2019 Францыя Дыжон 8 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2002—2003 Францыя Францыя (да 17) 12 (2)
2003—2005 Францыя Францыя (да 19) 21 (8)
2006—2008 Францыя Францыя (да 21) 18 (4)
2008—2013 Францыя Францыя 31 (4)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 12 мая 2019.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Яан Гуркюф (фр.: Yoann Gourcuff; нар. 11 ліпеня 1986, Пламёр, Брэтань, Францыя) — французскі футбаліст, атакавалы паўабаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Францыі (2008—2013). Яан з’яўляецца сынам вядомага былога футбаліста, пазней футбольнага трэнера, Крысціяна Гуркюфа.

Паводле словаў Давіда Жынала, Гуркюф з’яўляецца найлепшым французскім іграком свайго пакалення[3]. Яго стыль гульні і здольнасці прыцягнулі параўнанне яго з французскай футбольнай легендай Зінедзінам Зіданам.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Пачаўшы сваю кар’еру ў клубе «Лар’ян», галоўным трэнерам якога быў яго бацька Крысціян Гуркюф, у 2001 годзе Яан падпісаў кантракт з «Рэнам».

У сезоне 2003/04 ён адгуляў 9 матчаў. Наступныя сезоны былі даволі паспяховымі. У сезоне 2005/06 Гуркюф забіў 16 галоў, а «Рэн» скончыў сезон на 7-м месцы і атрымаў месца ў Кубку Інтэртота.

Улетку 2006 года вядучыя клубы Еўропы, як «Валенсія», «Аякс» і «Арсенал», былі зацікаўлены ў куплі іграка, але Гуркюф абраў італьянскі «Мілан», падпісаўшы кантракт да 2011 года. Сваю кар’еру ў гэтым клубе Яан пачаў голам у браму грэчаскага клуба АЕК у матчы Лігі чэмпіёнаў. У чэрвені 2008 года «Мілан» аддаў Гуркюфа ў арэнду ў французскі «Бардо», у складзе якога ён стаў найлепшым іграком чэмпіянату Францыі. Пазней «Бардо» выкупіў трансфер Яана за 15 млн еўра.

23 жніўня 2010 года ліёнскі «Алімпік» выкупіў у «Бардо» правы на іграка за 22 млн еўра[4]. 25 жніўня Гуркюф падпісаў з ліёнцамі пяцігадовы кантракт[5]. Гуляючы ў складзе «Алімпіка», Гуркюф быў вымушаны прапусціць значную колькасць матчаў з-за траўм. Па заканчэнні кантракта ён пакінуў ліёнскі клуб.

16 верасня 2015 года афіцыйна вярнуўся ў «Рэн», падпісаўшы кантракт на 1 год. Пакінуў клуб па заканчэнні сезона 2017/18. У ліпені 2018 года ў якасці свабоднага агента далучыўся да «Дыжона»[6], аднак у студзені 2019 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт, пасля чаго завяршыў кар’еру.

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Гуркюф згуляў свой першы матч у форме зборнай Францыі 20 жніўня 2008 года ў таварыскай гульне супраць зборнай Швецыі[7]. На пляцоўцы Яан з’явіўся на 92 хвіліне, калі Францыя ўжо атрымлівала перамогу з лікам 3:2[8]. Свой першы гол за французскую каманду забіў 11 кастрычніка 2008 года ў матчы кваліфікацыі да чэмпіянату свету 2010 супраць зборнай Румыніі.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

«Мілан»:

«Бардо»:

«Ліён»:

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Yoann Gourcuff // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Yoann Gourcuff // GeneaStar
  3. Gourcuff is probably the most talented player of his generation. Sport.co.uk
  4. Accord avec Bordeaux pour le transfert de Yoann Gourcuff. Olympique Lyonnais
  5. La conférence de presse de Yoann Gourcuff (extraits). Olympique Lyonnais
  6. «Дижон» подписал Гуркюффа. by.tribuna.com
  7. Domenech goes for youth against Sweden. BLNZ.
  8. Suese 2–3 France Архівавана 22 ліпеня 2010.. French Football Federation

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]