Яан Коарт
Яан Коарт | |
---|---|
эст.: Jaan Koort | |
![]() | |
Род дзейнасці | скульптар, мастак, кераміст |
Дата нараджэння | 6 лістапада 1883[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 14 кастрычніка 1935[3][1][…] (51 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Mari Koort[d] |
Альма-матар | |
![]() |
Яан Коарт (эст.: Jaan Koort; 6 лістапада 1883, Соатага, Тартумаа — 14 кастрычніка 1935, Масква) — эстонскі скульптар, мастак і спецыяліст па кераміцы. Адзін са стваральнікаў нацыянальнай эстонскай мастацкай школы XX стагоддзі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 6 лістапада 1883 года ў абшчыне Соатага парафіі Яаксі (сучасная воласць Тарту). З 1896 па 1900 гады вучыўся ў Тарту, а ў 1901 годзе навучаўся на курсах нямецкага Рамеснага таварыства. З 1902 па 1905 гады навучаўся ў Цэнтральным вучылішчы тэхнічнага малявання Штыгліца ў Санкт-Пецярбургу, але вымушаны быў пакінуць вучобу з-за ўдзелу ў рэвалюцыйных падзеях 1905 года.
З 1905 па 1908 гады навучаўся ў Парыжы, дзе займаўся скульптурай у Школе прыгожых мастацтваў і ў прыватных майстэрнях. Да 1915 года жыў у Парыжы.
У 1915—1916 гадах працаваў у Маскве, а ў 1916 годзе перасяліўся ў Тарту, дзе разам з Конрадам Мягі, Мікалаем Трыйкам і Крысцьянам Раўдам актыўна ўключыўся ў мясцовае мастацкае жыццё. Жыў у доме 35 на вуліцы Лай (на доме ўсталяваны барэльеф скульптара).
З 1921 па 1934 год жыў і працаваў у Таліне, дзе стварыў шэраг вядомых работ — скульптурныя свяцільнікі адміністрацыйнага будынка на плошчы Свабоды ў Таліне (цяпер — мэрыя Таліна) і скульптура «Казуля» ў Казіным садзе Таліна (1930, вуліца Нунэ). У 1921—1923 гадах працаваў выкладчыкам у Талінскай мастацка-прамысловай школе (папярэдніку Эстонскай акадэміі мастацтваў). З 1928 г. таксама займаўся керамікай, ствараючы ў асноўным партрэты ў тэхніцы высокага абпалу.
У 1921 і 1924 гадах працаваў у Парыжы, у 1927 годзе — у Аўстраліі. З 1934 года працаваў у СССР, куды хутка перавёз і сям’ю. Тэхнічны дырэктар керамічнага завода ў Гжэлі (СССР).
Хутка памёр 14 кастрычніка 1935 года ў Маскве ад пнеўманіі. Пахаваны ў Таліне на могілках Рахумяэ. У гонар мастака названы вуліцы ў Таліне і Тарту.
Увайшоў у складзены ў 1999 годзе па выніках пісьмовага і анлайн-галасавання спіс 100 вялікіх дзеячаў Эстоніі XX стагоддзя.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Jaan Koort // Eesti biograafiline andmebaas ISIK — 2004. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Kuznetsov S. Jaan Koort // Koort, Jaan // Grove Art Online / J. Turner — [Oxford, England], Houndmills, Basingstoke, England, New York: OUP, 2017. — doi:10.1093/GAO/9781884446054.ARTICLE.T047350
- ↑ Коорт Яан // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ Коорт Яан // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.