Яан Тынісан
| Яан Тынісан | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Jaan Tõnisson | |||||||
| | |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Ота Страндман | ||||||
| Пераемнік | Ада Бірк | ||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Ада Бірк | ||||||
| Пераемнік | Антс Пійп | ||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Яан Теэмант | ||||||
| Пераемнік | Аўгуст Рэй | ||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Канстанцін Пятс | ||||||
| Пераемнік | Канстанцін Пятс | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
22 снежня 1868[1][2] |
||||||
| Смерць |
1941[1][2][…] |
||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Партыя | |||||||
| Адукацыя | |||||||
| Месца працы | |||||||
| Аўтограф |
|
||||||
| Узнагароды | |||||||
Яан Тынісан (эст.: Jaan Tõnisson; 22 снежня 1868, каля Цянасільма — 1941?) — эстонскі дзяржаўны дзеяч, юрыст.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]З сялянскай сям’і. Скончыў юрыдычны факультэт Тартускага ўніверсітэта (1892), падчас вучобы быў старшынём Таварыства эстонскіх студэнтаў. Ганаровы доктар права (1928, Тартускі ўніверсітэт).
У 1917 актыўна ўдзельнічаў у стварэнні аўтаноміі Эстоніі, член Часовага земскага савета, арыштаваны ў канцы 1917 бальшавікамі і высланы з Эстоніі. У 1917—1919 — лідар Эстонскай дэмакратычнай партыі, у 1919—1932 — Эстонскай народнай партыі, у 1932—1935 — Нацыянальнай цэнтрысцкай партыі.
У 1917—1918 — кіраўнік замежнай дэлегацыі ў Стакгольме, у 1918—1919 — міністр без партфеля і выконваючы абавязкі міністра замежных спраў у Часовым урадзе 1918—1919. З 18 лістапада 1919 па 26 кастрычніка 1920 г. — прэм’ер-міністр (яго ўрад заключыў Тартускі мірны дагавор з Савецкай Расіяй). Дэпутат Устаноўчага сходу і ўсіх скліканняў Рыйгікогу, старшыня другога (1923—1925) і пятага (1932—1933) скліканняў.
З 9 снежня 1927 па 4 снежня 1928 г. і з 18 мая па 21 кастрычніка 1933 года — дзяржаўны старэйшына (кіраўнік дзяржавы), у 1931—1932 — міністр замежных спраў. У 1932—1940 — старшыня Эстонска-брытанскага таварыства, у 1933—1940 — Эстонска-шведскага таварыства. Пасля дзяржаўнага перавароту 12 сакавіка 1934 года быў адхілены ад актыўнай палітыкі, у 1935 — зрушаны з пасады рэдактара сваёй газеты, якая перайшла пад кантроль дзяржавы.
У 1935—1939 — прафесар кааперацыі Тартускага ўніверсітэта. Будучы паслядоўным прыхільнікам палітычнай дэмакратыі, выступаў супраць урада Канстанціна Пятса . У 1938—1940 — дэпутат Дзяржаўнага прадстаўнічага сходу і кіраўнік дэмакратычнай апазіцыі, ад якой у 1938 годзе балатаваўся на пасаду прэзідэнта краіны. Узнагароджаны Крыжам Свабоды III/1 (найвышэйшая ступень за грамадзянскія заслугі). Ганаровы грамадзянін Тарту (1939), Ордэнам Белай зоркі (1938). Ганаровы член Эстонскага літаратурнага таварыства, Эстонскага таварыства журналістаў.
У час летняга крызісу 1940 года ў адносінах паміж СССР і Эстоніяй спрабаваў пераканаць прэзідэнта Пятса арганізаваць хоць бы сімвалічны супраціў Чырвонай арміі. 13 снежня 1940 года быў арыштаваны органамі НКУС, утрымліваўся ў турме ў Таліне, абставіны смерці невядомыя.
Зноскі
- 1 2 Jaan Tonisson // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 Jaan Tõnisson // Eesti biograafiline andmebaas ISIK — 2004. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ https://db.esap.ee/object/vd-1210
- ↑ (not translated to et) Valitud ja valitsenud, Valitud ja valitsenud : Eesti parlamentaarsete ja muude esinduskogude ning valitsuste isikkoosseis aastail 1917-1999 — Eesti Rahvusraamatukogu, 1999.
- Нарадзіліся 22 снежня
- Нарадзіліся ў 1868 годзе
- Нарадзіліся ў Вільяндзімаа
- Памерлі ў 1941 годзе
- Памерлі ў Таліне
- Выпускнікі Імператарскага Дэрпцкага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Тартускага ўніверсітэта
- Кавалеры ордэна Крыжа Свабоды 3 класа 1 ступені
- Кавалеры ордэна Белай зоркі 1 класа
- Кавалеры ордэна Арлінага крыжа 1 класа
- Кавалеры ордэна Эстонскага Чырвонага Крыжа 1 класа
- Асобы
- Кадэты
- Кандыдаты ў прэзідэнты Эстоніі
- Прэм’ер-міністры Эстоніі
- Члены Дзяржаўнай думы Расійскай імперыі I склікання
- Члены Усерасійскага Устаноўчага сходу
- Міністры замежных спраў Эстоніі
- Рэпрэсаваныя савецкай уладай
- Юрысты Эстоніі
- Дзяржаўныя старэйшыны Эстоніі
- Ганаровыя грамадзяне Тарту



