Перайсці да зместу

Ябланавы хрыбет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ябланавы хрыбет
бур. Ябалhан дабаан
52°03′ пн. ш. 113°35′ у. д.HGЯO
Краіна
РэгіёнЗабайкальскі край
Даўжыня650 км
Шырынябольш за 80 км
Найвышэйшая вяршыняКанталацкі Галец 
Вышыня1706 м 
Ябланавы хрыбет (Расія)
Ябланавы хрыбет
Ябланавы хрыбет (Забайкальскі край)
Ябланавы хрыбет
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Фізічная карта рэгіёна

Я́бланавы хрыбет (бур. Ябалhан дабаан) — горны хрыбет пераважна з сярэднягорным рэльефам у цэнтральнай частцы Забайкалля, пераважна на тэрыторыі Забайкальскага края.

Даўжыня хрыбта каля 650 км, найбольшая шырыня больш за 80[1] км, найменшая шырыня больш за 20[1] км. Найбольшая вышыня — 1706 м (гара Канталацкі Галец)[1]. Складзены гранітамі, крышталічнымі сланцамі, пясчанікамі. Распаўсюджаныя сляды старажытнага зледзянення. Схілы хрыбта параслі лістоўнічнымі, хваёвымі, радзей — піхтава-яловымі лясамі. Вышэй 1300—1400 м лясы змяняюцца горнай тундрай.

Зноскі