Яваркі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Яваркі - персанажы беларускай народнай казкі "Знайда Дуброўскі". Тры сястры-каралеўны марскіх глыбінь. Узначальваюць племя марскіх людзей. Адрозніваліся незвычайнай прыгажосцю: стромкія, танклявыя, з залатымі валасамі і бровамі. Іх марское каралеўства падкрэслена фантастычнае: яго насяляюць жывёлы са звышнатуральнымі памерамі (качкі велічынёй з жорава, гусі памерам з печ, кабыла ростам з гумно і г.д.). Галоўны герой казкі - Знайда Дуброўскі - дамагаецца шлюбу з малодшай, найпрыгажэйшай яваркай, дзеля чаго праходзіць шэраг тыповых дзеля чароўнай казкі выпрабаванняў.

Роднасныя такім персанажам, як ядзеркі (гл. "Беларуская міфалогія").

Яваркі на сайце "Мифология славян" (на беларускай мове) Архівавана 4 сакавіка 2016.