Перайсці да зместу

Явід (гурт)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Явід
Жанры джаз, фолк-рок і народная музыка
Краіны
Адкуль Баранавічы

Явід — вядомы беларускі музычны калектыў з Баранавіч.

Калектыў з’явіўся ў 1984 годзе пад назвай «Студыя» ў гарадскім Доме культуры г. Баранавічы. Гурт выконваў джазавыя і рок кампазіцыі. Адным з заснавальнікаў яго быў [Фёдар Жыляк]].

«Студыя» — таму што шмат часу праводзілі ў гэтай невялікай студыі ГДК, патлумачыў пазней Фёдар Жыляк[1]. Калектыў амаль адразу накіраваўся на фестываль «Рытмы граніцы». І адразу ж інструментальная кампазіцыя, напісаная Фёдарам Жыляком, заняла другое месца.

З-за таго, што джаз-рок на той час быў не папулярным калектыў перакваліфікаваўся на выкананне папулярнай музыкі, а безаблічная назва «Студыя» пасля стала «Яварам». Песні «Явара», чыім нязменным кіраўніком доўгі час быў Фёдар Жыляк, вядомыя далёка за межамі Баранавіч. А некаторыя («Ой, у полі пры даліне» і «Явар ды Каліна»), напісаныя Фёдарам Жыляком, ужо ўспрымаюцца амаль як народныя.

Пасля здымак на БТ «Явар» пачалі запрашаць на разнастайныя канцэрты, конкурсы, фестывалі і ў тэлеперадачы. Калектыў удзельнічаў у Маскоўскім кінафестывалі дакументальнага кіно. Да гэтай падзеі Фёдар Жыляк напісаў песню на вершы Канстанціна Цыбульскага «Мы здымаем кіно», якая стала гімнам фестывалю і гучыць ужо шмат гадоў.

Песня «Эх, дороги», запісаная сумесна з прэзідэнцкім аркестрам у рамках праекту Белдзяржтэлерадыёкампаніі «Плошча Перамогі», увайшла ў падарункавы дыск, які ўручаецца кіраўнікам дзяржаў, якія прыязджаюць у Беларусь з афіцыйнымі візітамі.

Калектыў выступаў на фестывалях і конкурсах «Песню бярыце з сабою» і «Зорным дыліжансе». Колькасць узнагарод самых розных узроўняў, якіх быў удастоены калектыў, не злічыць. У 2011 годзе калектыў атрымаў дыплом лаўрэатаў песеннага конкурсу «Песня года Беларусі» ў мінулым годзе.

Выбітныя асобы

[правіць | правіць зыходнік]

Сярод музыкаў, якія пачыналі ў «Явары»: Андрэй Кляшчоў — мультыінструмэнталіст, што потым перайшоў у аркестры Міхаіла Фінберга, а таксама спявачка Гюнеш.