Ягадзіцы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Ягадзіца)
Жаночыя ягадзіцы

Ягадзі́цы[1], або Крумянкі́ — мяккія тканкі задняй і латэральнай паверхні таза, прадстаўленыя ягадзічнымі цягліцамі, падскурнай клятчаткі і скурай. Кожная ягадзіца абмежаваная зверху вобласцю паяснічна-крыжавога ромба (Міхаэліса) і крылом падуздышнай косткі, знізу - падягадзічнай зморшчынай і пахвінай, а збоку - вобласцю вялікай вяртлюгі сцягна.

Ягадзіцы мужчын і жанчын маюць прыкметныя анатамічныя адрозненні. Крылы падуздышных касцей у жанчын разгорнутыя ў большай ступені, чым у мужчын; больш шырокі лабковы кут (90-100° і 70-75° адпаведна). Жаночы таз ў цэлым шырэй за мужчынскі, але меней глыбокі. У ягадзічных абласцях ў жанчын адкладаецца больш тлушчавай клятчаткі. Існуюць некаторыя палавыя адрозненні і ва ўзаемаразмяшчэнні сцегнавой косткі і костак таза, што абумоўлена розным вуглом ўваходу галовак сцегнавых костак у вяртлюжныя западзіны (у мужчын - 40°, у жанчын - 45°).

Ілюстрацыі[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з Тлумачальным слоўнікам беларускай літаратурнай мовы. Мн.:БелЭн, 2002, С.779.