Ягайла

Гэты артыкул з’яўляецца артыкулам года.
Гэты артыкул уваходзіць у лік выдатных
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Ягайла Альгердавіч)
Уладзіслаў II Ягайла
польск.: Władysław II Jagiełło
Бойча
Бойча
Вялікі князь літоўскі
1377 — 1381
Папярэднік Альгерд
Пераемнік Кейстут
Вялікі князь літоўскі
1382 — 1386
Папярэднік Кейстут
Пераемнік Скіргайла (як намеснік Ягайлы ў 1386—1392)
Вітаўт (як князь літоўскі з 1392)
Кароль польскі
1386 — 1434
Папярэднік Ядвіга Анжуйская
Пераемнік Уладзіслаў III Варненчык

Нараджэнне ~1352/1362
Смерць 1 чэрвеня 1434[1]
Месца пахавання
Род Гедзімінавічы,
Ягелоны (заснавальнік)
Бацька Альгерд
Маці Ульяна Аляксандраўна
Жонка Ядвіга Анжуйская[2][3][…], Ганна Цэльская, Эльжбета Граноўская[d] і Соф’я Гальшанская[4]
Дзеці Эльжбета Баніфацыя Польская[d], Ядвіга Ягайлаўна[d], Уладзіслаў III Варненчык[5] і Казімір IV Ягелончык
Веравызнанне каталіцтва[2] і Літоўская міфалогія
Дзейнасць палітык
Бітвы Грунвальдская бітва
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Яга́йла, у каталіцкім хрышчэнні Уладзіслаў (польск.: Władysław II Jagiełło; каля 1352/1362, Вільня[6] — 1 чэрвеня 1434, Гарадок, Рускае ваяводства[7]) — князь віцебскі[8], вялікі князь літоўскі (1377—1392), кароль польскі (1386—1434) і вярхоўны князь літоўскі (1392—1434)[заўв 1][7]. Старэйшы сын вялікага князя Альгерда ў другім яго шлюбе, з цвярской князёўнай Ульянай Аляксандраўнай.

У 1380 годзе, каб стаць аднаасобным уладаром Вялікага Княства Літоўскага, Ягайла падпісаў дагавор з Тэўтонскім ордэнам, скіраваны супраць свайго дзядзькі Кейстута, такім чынам распачаў грамадзянскую вайну 1381—1384 гадоў, якая скончылася яго перамогай. У 1385 годзе была падпісана Крэўская унія — пагадненне пра дынастычны саюз Польскага каралеўства і Вялікага Княства Літоўскага. У 1386 годзе прыняў каталіцтва і ахрышчаны як Уладзіслаў у Кракаве. Ажаніўся з маладой каралевай Ядвігай, быў каранаваны пад імем Уладзіслаў II Ягайла[9]. Неўзабаве паміж ім і сынам Кейстута Вітаўтам пачалася чарговая грамадзянская вайна, якая скончылася Востраўскім пагадненнем і перадачай фактычнай улады ў Княстве Вітаўту. У 1410 годзе Ягайла разам з Вітаўтам кіраваў саюзнымі войскамі ў Грунвальдскай бітвы, пасля якой Тэўтонскі ордэн ужо не здолеў аднавіць сваю магутнасць.

Уласнае праўленне Ягайлы ў Польшчы, якое пачалося ў 1399 годзе пасля смерці каралевы Ядвігі, доўжылася да 1434 года, заклаўшы падмурак для шматвяковай польска-літоўскай уніі. Быў заснавальнікам дынастыі Ягелонаў[7][10], адной з галін Гедзімінавічаў, якая да канца XVI ст. правіла ў Вялікім Княстве Літоўскім і Польшчы[заўв 2] і была адной з уплывовейшых дынастый канца сярэдневяковай і ранняй сучаснай Цэнтральнай і Усходняй Еўропы[11].

Імя[правіць | правіць зыходнік]

Ягайла — імя з шэрагу старабалцкіх (старалітоўскіх) двухасноўных, якія дайшлі з індаеўрапейскай эпохі і ўласцівыя іменасловам народаў індаеўрапейскага паходжання[12].

Першая аснова — Jo- (ад балцкага Jā-) звязана з літ. joti «ехаць конна». Аснова даволі папулярная ў раннелітоўскім іменаслове (праз гэта вялікая колькасць прозвішчаў з ёю ў цяперашні час). Мае варыянты Jog-, Jos-, Jot- (Jog-min’as, Jos-kant’as, Jot-vil’as і інш.)[13].

Агульнабалцкая аснова Jā- урэшце ўзыходзіць да індаеўрапейскага *i̯ā- «ісці, рушыць» (варыянт кораня ei-)[14]. Такім чынам, яна частка агульнаіндаеўрапейскай спадчыны, таму таксама сустракаецца ў германскім і славянскім іменніках[15].

Другая аснова, таксама папулярная — Gail-, з ёй у літоўскай антрапаніміі ўтворана каля 60 антрапонімаў. Яна звязаная са старалітоўскім gailas «моцны»[13], літоўскім gailus «гняўлівы», далей з індаеўрапейскім *ghoilo-s «моцны; няўрымслівы, жвавы»[16].

Абедзве асновы, што ўтвараюць імя Ягайла, былі і ў старапрускім іменаслове: Jo-gaude, Jo-wyl, Jos-taute (па-пруску мусіла вымаўляцца як Jā-), Gayle-minne, Ey-gayle і інш.[17]

Ягайла на кані. Фрэска ў замкавай капліцы ў Любліне, 1418 год.

Значэнне імя Ягайла можна перадаць як «несупынны вершнік» (або хутчэй «той, хто несупынна рушыць»). Ваенныя паходы і іх паспяховасць займалі высокае месца на шкале каштоўнасцяў раннелітоўскага княска-ваярскага асяроддзя.

Імя Ягайлы праз аснову Gail- перагукалася з імёнамі яго братоў, Альгердавых сыноў Карыгайлы, Скіргайлы, Свідрыгайлы (Швітрыгайлы). Аснова Jo(t)- таксама ў імені Карыята, роднага дзядзькі Ягайлу (брат Альгерда, сын Гедзіміна), таму імя Ягайлы выглядае вельмі ўпісаным у іменнік нашчадкаў Гедзімінавічаў. Гэта можа сведчыць пра практыку надаваць імёны з вар’іраваннем асноў для падтрымання цэльнасці і стабільнасці роду[18].

Выказвалася таксама думка, што менавіта літоўскія імёны дзецям ад свайго другога шлюбу Альгерд даваў з палітычных прычын.

Сустракаюцца, аднак, і іншыя версіі паходжання імя. Так, у XIX ст. Уладзіслаў Юргевіч выводзіў імя Ягайла з хрысціянскага імя Якаў[19]. Вітаўт Чаропка выказваў гіпотэзу пра яго сувязь з імем Іаган, формай імя Іван, якая сустракалася ў ваколіцах Віцебска[20]. Павал Урбан звязваў са славянскім іменем «Івайла»[21]. Леанід Галяк тлумачыў імя праз індаеўрапейскія карані, без прыцягнення балцкага, літоўскага моўнага матэрыялу[22]. Томас Баранаўскас, у кампілятыўным аглядзе паводле інтэрнэт-дыскусій, даў значэнне імя Ягайла як «добры яздок»[23].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Маленства[правіць | правіць зыходнік]

Звесткі пра дакладную дату нараджэння Ягайлы застаюцца спрэчнымі. Шэраг гісторыкаў трымаецца думкі, што Ягайла быў другім або трэцім дзіцём Альгерда і княжны Ульяны, дачкі вялікага князя цвярскога Аляксандра Міхайлавіча[ru][7] і старэйшым сынам Альгерда ў гэтым шлюбе[6]. Паводле новых даследаванняў, асабліва папулярнай у польскай гістарыяграфіі версіяй стала дата нараджэння Ягайлы ў 1362 годзе[24], паводле якой ён быў восьмым дзіцём Ульяны. Пра раннія гады жыцця Ягайлы вядома мала, нарадзіўся ён імаверна ў Вільні. На думку Анатоля Грыцкевіча, Ягайла рос у «праваслаўным беларускамоўным асяродку»[6]. Вялікі князь Альгерд прызначыў Ягайлу сваім наступнікам на вялікакняскім стальцы[6].

Барацьба за ўладу ў вялікім княстве[правіць | правіць зыходнік]

Вялікае Княства Літоўскае, валадаром якога Ягайла, воляй вялікага князя Альгерда, стаў у 1377 годзе, складалася з неаднародных этнічна і палітычна сістэм — найперш і пераважна, з зямель былой Кіеўскай Русі, населеных славянамі[25], і этнічных балцкіх зямель на паўночным захадзе. Стаўшы вялікім князем, Ягайла, як і бацька, трымаў непасрэдную ўладу над паўднёвымі і ўсходнімі тэрыторыямі, а дзядзька Кейстут, князь троцкі, як і раней, трымаў паўночна-заходнія землі вялікага княства (некаторыя гісторыкі называюць такую сістэму кіравання «дыярхіяй»[26][27]). Аднак неўзабаве такая сістэма падвойнага кіравання аказалася пад пагрозай[11].

У пачатку валадарства Ягайла быў заняты беспарадкамі на рускіх землях. У 1377—1378 гадах старэйшы сын Альгерда — полацкі князь Андрэй — спрабаваў ажыццявіць свае правы і прэтэнзіі на велікакняскі сталец. Пасля кароткага змагання Ягайла авалодаў Полацкам, але з-пад яго кантролю выйшаў Бранск (1371) і Смаленск (1375), потым Валынь і Падолле (1377), затым Севершчына (1379/1380)[28].

Ягайла і Вітаўт, ілюстрацыі з Хронікі Еўрапейскай Сарматыі Аляксандра Гваньіні (1578).

У 1380 годзе Андрэй Альгердавіч і яшчэ адзін брат — Дзмітрый — служылі вялікаму князю маскоўскаму Дзмітрыя Іванавічу, які быў праціўнікам Ягайлы і Мамая, фактычнага хана Залатой Арды. У верасні 1380 года Ягайла ў саюзе з Мамаем выступіў у паход супраць маскоўскага князя Дзмітрыя Іванавіча[7] і прамаскоўскі настроенай часткі літоўска-рускай знаці, але не дайшоў да Дона, калі даведаўся пра паразу Мамая ў Кулікоўскай бітве і павярнуў назад. На думку адных даследчыкаў, Ягайла мог асцерагацца паходу сваіх братоў Андрэя і Дзмітрыя Альгердавічаў і пасля паразы Мамая разлічваў на саюз з яго канкурэнтам Тахтамышам[29], на думку іншых[30], Ягайла напаў на маскоўскія войскі, якія вярталіся дадому, і захапіў здабычу.

Перамога маскоўцаў над Мамаем у доўгатэрміновым плане паклала пачатак павольнага ўздыму Вялікага Княства Маскоўскага, якое стала найбольш сур’ёзным канкурэнтам і пагрозай Вялікаму Княству Літоўскаму. Аднак у 1380 годзе Масква яшчэ не была самай значнай пагрозай: у тым жа годзе Ягайла пачаў барацьбу супраць Кейстута за аднаўладдзе над вялікім княствам.

Хоць Кейстут падтрымаў волю Альгерда на прызначэнне Ягайлы на вялікае княжанне, троцкае баярства, інтарэсы якога прадстаўляў Кейстут, уступіла ў канфлікт з віленскім. У лютым 1380 года Ягайла без узгаднення з Кейстутам заключыў перамір’е на пяць месяцаў з Лівонскім Ордэнам для абароны сваіх спадчынных зямель у Літве, а таксама Полацка, які ён толькі што адабраў у свайго брата і канкурэнта Андрэя Полацкага. Таксама Ягайла заключае тайнае пагадненне, падпісанае 31 мая 1380 года з вялікім магістрам Тэўтонскага ордэна Вінрыхам фон Кніпродэ, згодна з якім ён пайшоў на абяцанне не аказваць Кейстуту і яго дзецям дапамогі ў выпадку вайны з Тэўтонскім ордэнам у абмен на сумесны ненапад на землі, кантраляваныя бакамі пагаднення[31]. Калі Кейстут даведаўся пра гэта, ён распачаў першую ў ВКЛ Грамадзянскую вайну. Ужо ў кастрычніку Кейстут захапіў Вільню і, вымусіўшы Ягайлу адрачыся ад прэтэнзій на трон, абвясціў сябе вялікім князем замест яго[32]. Ягайла быў адпушчаны, яму таксама былі вернуты яго вотчынныя землі (Крэва і Віцебск)[33].

Ягайла не адмаўляецца ад барацьбы. У 1381 годзе ён выкарыстоўвае мір з крыжакамі для здабыцця Полацка, у выніку чаго ў кампаніі па ўсталяванні ў горадзе прыхільнага да Ягайлы брата Скіргайлы ўдзельнічалі і тэўтонскія атрады[29]. Ужо ў маі—ліпені 1382 года Ягайла, скарыстаўшыся паўстаннем у Вільні сваіх прыхільнікаў, а таксама незадаволеных антынямецкай палітыкай Кейстута купцоў, якая перашкаджала іх гандлю, вяртае пры дапамозе тэўтонцаў спачатку Вільню, а затым і Трокі[28]. 3 жніўня 1382 года войска Кейстута, Вітаўта і Любарта, з аднаго боку, і Ягайлы і магістра Лівонскага ордэна Вільгельма фон Фрымерсхайма, з другога, сустрэліся каля Трокаў. Кейстут і яго сын Вітаўт увайшлі ў лагер для перагавораў, але былі падманутыя[34] і кінутыя вязнямі ў Крэўскі замак, дзе Кейстут, паводле звестак адных крыніц, у прыпадку адчаю сам на сябе налажыў рукі, а згодна з іншымі крыніцамі — быў задушаны паводле загаду Ягайлы (15 жніўня 1382 года). Казалі, што Ягайла распарадзіўся ўтапіць і жонку Кейстута, Біруту. Пасля забойства Кейстута Ягайла, аднак, дэманстрацыйна аказаў Кейстуту пашану, зладзіўшы яму ўрачыстае пахаванне паводле паганскага звычаю і запэўніўшы віленскае баярства ў сваёй невінаватасці, хоць ужо ў тыя часы распаўсюдзіліся чуткі пра датычнасць Ягайлы да забойства Кейстута. Вітаўт, у сваю чаргу, будучы спачатку зняволены разам са сваім бацькам Кейстутам, паспеў выратавацца, пераапрануўшыся ў жаночае адзенне, яму ўдалося ўцячы ў Тэўтонскую крэпасць Марыенбург[35].

Від на «Княжацкую вежу» і руіны Крэўскага замка, фота пач. XX ст.

Ягайла сфармуляваў Дубіскі дагавор, у якім дзякаваў рыцарам за дапамогу ў барацьбе з Кейстутам і Вітаўтам, абяцаючы канчатковае хрышчэнне Літвы за чатыры гады і перадачу ім Жамойці на захад ад ракі Дубісы, якая аддзяляла Тэўтонскі ордэн у Прусіі ад яго адгалінавання ў Лівоніі. Аднак, калі Ягайла не ратыфікаваў дагавор, 30 ліпеня 1383 года рыцары абвясцілі Ягайлу вайну, уварваліся ў Літву і захапілі Трокі[36], з 3-тысячным войскам да іх далучыўся Вітаўт. 21 кастрычніка Вітаўт быў ахрышчаны па каталіцкім абрадзе пад імем Віганд і 30 студзеня 1384 года ў Кёнігсбергу заключыў пісьмовы дагавор з крыжакамі, паводле якога ён станавіўся васалам Ордэна, як законны князь троцкі, і перадаваў яму Жамойць да ракі Нявежы і Ковенскую вобласць[37]. У час гэтай барацьбы Ягайла таксама быў вымушаны прызнаць пераход Полацка пад уладаранне Андрэя Альгердавіча і прызнаў вяртанне ў ВКЛ Дзмітрыя Бранскага, хоць у той жа час з вымарачных вотчын[заўв 3] на Валыні было ўтворана Луцкае намесніцтва[35].

У гэты час Ягайла заключае саюз з вялікім князем маскоўскім, вялася падрыхтоўка да яго жаніцьбы з дачкой Дзмітрыя Данскога[38]. Каб рэалізаваць азначаны план, Ягайлу было неабходна скончыць вайну з Вітаўтам. Вясною 1384 года пачаліся тайныя перагаворы. Ягайла прапанаваў Вітаўту ў валоданне Валынь з Луцкам, абяцаў вярнуць Трокі. У ліпені Вітаўт даў згоду і вырашыў пазбавіцца ад апекі Тэўтонскага ордэна. Ён спаліў Георгенбург і Новы Марыенбург і з войскам перабраўся ў Літву. Жадаючы ісці далей на ўмацаванне ўласнага ўнутранага становішча, Ягайла прыняў у ВКЛ Вітаўта, перадаўшы большую частку яго вотчыны (Гарадзенскае, Ваўкавыскае княствы, Падляшша, часткова Берасцейскую зямлю), хоць уласна Троцкая зямля засталася пад кіраваннем Скіргайлы[39]. У канцы верасня Ягайла і Вітаўт аблажылі Новы Марыенвердэр. 6 лістапада замак быў узяты і разбураны[40].

Дыпламатычныя перагаворы з суседзямі[правіць | правіць зыходнік]

Каб знайсці саюзнікаў і ўмацаваць асабістае становішча, Ягайла ўвесь час шукае падтрымкі ў суседніх дзяржаў — Масковіі, Тэўтонскага ордэна і Польшчы. Яшчэ ў канцы 1382 года праз сваю маці Ульяну[41] Ягайла правёў перамовы з Маскоўскім княствам. Паводле дасягнутых дамоўленасцей, князі Ягайла, Скіргайла і Карыбут цалавалі крыж маскоўскаму князю Дзмітрыю Данскому, яго стрыечнаму брату Уладзіміру Храбраму[ru][заўв 4] і іх дзецям[42]. Іншая дамоўленасць, заключаная з маскоўскім манархам пры дапамозе пратэкцыі Ульяны Аляксандраўны, прадугледжвала шлюб яе сына Ягайлы з дачкой Дзмітрыя Данскога Соф’яй пры ўмове падпарадкавання літоўскага князя вярхоўнай уладзе князя маскоўскага (прызнання сябе «малодшым братам», «быць у волі») і прызнання праваслаўя дзяржаўнай рэлігіяй Вялікага Княства Літоўскага[43][заўв 5]. Гэты варыянт, аднак, не дапамог бы спыніць накіраваныя на Літву крыжовыя паходы Тэўтонскага ордэна, рыцары якога лічылі праваслаўных ерэтыкамі, амаль язычнікамі[11][44].

Сучасная панарама на замак Вавель у Кракаве — рэзідэнцыю польскіх каралёў.

З азначаных прычын Ягайла аддаў перавагу саюзу з Польскім каралеўствам, з пасламі якога вяліся перамовы яшчэ ў 1383 годзе. Унія Вялікага Княства і Кароны тады адпавядала інтарэсам абодвух бакоў. Яна дазваляла аб’яднаць сілы абедзвюх дзяржаў супраць агульнага ворага — крыжакоў. Нямецкая экспансія ў Польшчы дасягнула вялікіх памераў. Малапольскай шляхце важна было забяспечыць спакой сваіх меж з боку Вялікага Княства Літоўскага (у 1376 годзе ліцвіны вывелі адтуль 23 тысячы палонных). У перспектыве польскія магнаты разлічвалі, відаць, на павелічэнне сваіх прывілеяў[45], дамінаванне ў суседняй дзяржаве, таксама іх цікавіла набыццё маёнткаў на ўрадлівых землях Валыні і Падолля[46] (апошняе з часоў Гедзіміна трапіла ў сферу ўплыву як ВКЛ, так і Польшчы, з прычыны чаго станавілася аб’ектам ваенных канфліктаў у сярэдзіне XIV стагоддзя). Прыход на польскі пасад літоўскага князя меркавана мог зняць напружанасць па ўсіх былых землях Галіцка-Валынскага княства, а таксама знаменаваў бы перамогу антынямецкай арыстакратычнай партыі, якая з палітычных прычын выступала супраць шлюбу каралевы[заўв 6] Ядвігі з аўстрыйскімі Габсбургамі[47]. Гэтая партыя намагалася паменшыць аўстрыйскі ўплыў, прынесены папярэднім жаніхом Ядвігі Вільгельмам[48].

Крэўская унія. Шлюб з Ядвігай[правіць | правіць зыходнік]

У студзені 1385 года віленская дэлегацыя правяла перагаворы ў Кракаве з нагоды меркаванай дынастычнай уніі, а летам польскія ўпаўнаважаныя прыехалі ў Вялікае Княства Літоўскае. Акт Крэўскай уніі падпісалі 14 жніўня 1385 года ў княжацкай вежы Крэўскага замка[7]. Умовы уніі ў тым ліку ўключалі прыняцце каталіцтва, вяртанне зямель, «скрадзеных» у Польшчы яе суседзямі, і «terras suas Lithuaniae et Russiae Coronae Regni Poloniae perpetuo applicare», што інтэрпрэтуецца гісторыкамі вельмі шырока, ад асабістай уніі паміж Літвой і Польшчай да поўнай інкарпарацыі Літвы ў Польшчу. Пагадненню ў Крэве даюцца ацэнкі адначасова і як дальнабачнаму, і як адчайна авантурнаму[заўв 7].

Томаш Сасноўскі[pl]. «Ядвіга і Ягайла». Група сімвалізуе літоўска-польскую унію.

Ягайла мусіў ажаніцца з непаўналетняй 12-гадовай польскай каралеўнай Ядвігай і заняць польскі сталец. Узамен ён абавязваўся прыняць каталіцтва і ахрысціць у яго братоў, сваякоў і іншых падданых, вызваліць палонных хрысціян (палякаў), заплаціць 200 тысяч фларынаў за зрыў пагаднення пра шлюб Ядвігі з Вільгельмам Габсбургам, вярнуць забраныя і назаўсёды далучыць свае землі да Каралеўства Польскага. Існуе меркаванне, што тэкст пагаднення з гэтымі ўмовамі вядомы толькі паводле пазнейшых, падробленых самімі палякамі спісаў[49].

12 лютага 1386 года Ягайла прыбыў у Кракаў. Канчатковае зацвярджэнне уніі адбылося 15 лютага 1386 года, калі Ягайла быў ахрышчаны ў Вавельскім кафедральным саборы Кракава і з таго часу афіцыйна ўжываў імя Уладзіслаў[7] або яго лацінскую версію.

Помнік Ягайлу і Ядвізе ў Будайскай крэпасці. Скульптар Далюце Матуляйце[lt].

18 лютага 1386 года адбылося вянчанне з дванаццацігадовай Ядвігай, а 4 сакавіка Ягайла каранаваны архібіскупам гнезненскім[uk] Бадзантам[pl] і афіцыйна пачаў тытулавацца «каралём Польшчы, вярхоўным князем Літоўскім і дзедзічам Рускім», паклаўшы пачатак каралеўскай дынастыі Ягайлавічаў (Ягелонаў)[заўв 8]. Пры каранацыі Ягайла абяцаў аб’яднаць сваю дзяржаву з Польшчай, далучыць да рымска-каталіцкай царквы не толькі паганскую Жамойць, якая складала каля 8 % насельніцтва княства, але і праваслаўных літвінаў і русінаў. Палякі ў саюзе з Вялікім Княствам Літоўскім бачылі заклад утварэння магутнай Польшчы, уратавання краіны ад анархіі, што ўзнікла ў перыяд міжкаралеўя. Уладзіслаў II Ягайла і каралева Ядвіга правілі як манархі сумесна[заўв 9]. Хоць Ядвіга, мабыць, мела мала рэальнай улады, большасць палітычных абавязкаў перайшла да Ягайлы, пакінуўшы Ядвізе час для ўдзелу ў культурнай і дабрачыннай дзейнасці.

Неўзабаве па каранацыі Ягайла з Ядвігай прыехалі ў Вільню, дзе знішчылі паганскія фетышы — непагасны агонь Пяруна, свяшчэнных змей, паганскія ўрочышчы; новаахрышчаным раздавалі белыя суконныя світкі, скураныя боты і грошы, таму асобныя язычнікі хрысціліся па два і болей разы. Ягайла выдаў дазвол на ўтварэнне каталіцкага Віленскага біскупства і 7 плябаній (прыходаў) на чале з біскупам Андрэем Ястрабцом, былым духоўнікам Лізаветы Венгерскай. У час паездак па землях сучаснай Беларусі заснаваў шэраг касцёлаў і кляштароў[заўв 10] для пашырэння каталіцтва. У 1388 годзе Папа Урбан VI сваёй булай ухваліў стварэнне ў Вільні каталіцкае біскупства, якое ўключала ў тым ліку і Жамойць, значную частку якой кантраляваў Тэўтонскі ордэн. Спачатку біскупства кіравалася Папскім прастолам, але з 1418 года перайшло ў падпарадкаванне Гнезна[ru][44][50].

За каралеўскім хрышчэннем у каталіцтва навярнуліся тая частка арыстакратаў Ягайлавага двара і агулам баяры, якія яшчэ заставаліся паганцамі, а таксама адбылося масавае хрышчэнне ў рэках, што было пачаткам поўнай хрысціянізацыі Літвы. Тады ж Ягайла выдаў прывілей, які надаваў новаахрышчаным баярам некаторыя правы на ўзор польскай шляхты. Нягледзячы на тое, што паганская частка этнічнай літоўскай арыстакратыі перайшла ў каталіцтва, паганства і праваслаўе заставаліся шырока распаўсюджанымі.

Кіраўнік Літвы і Польшчы[правіць | правіць зыходнік]

Неўзабаве пасля ўступлення на польскі пасад Ягайла надаў Вільні магдэбургскае права (на ўзор Кракава). Палітыка аб’яднання дзвюх прававых сістэм, якую распачаў Ягайла, была абмежаванай і нераўнамернай, але з цягам часу набыла трывалы ўплыў. На момант заключэння Люблінскай уніі ў 1569 годзе не існавала вялікай розніцы паміж адміністрацыйнай і судовай сістэмамі, што дзейнічалі ў Літве і Польшчы.

Каралеўская пячатка Уладзіслава II Ягайлы.

Вяртаючыся ў Польшчу, Ягайла пакінуў намеснікам, дэ-факта амаль вялікім князем, свайго брата Скіргайлу, праз якога стаў кіраваць Літвой, лічачы яе часткай сваёй новай дзяржавы. Так вынікала і з умоў заключанай Крэўскай уніі.

Адным з наступстваў Ягайлавых дзеянняў павінна было стаць паляпшэнне становішча каталікоў у Літве за кошт праваслаўнай часткі шляхты. З мэтай умацавання сваёй апоры і пашырэння каталіцтва сярод феадалаў княства ён выдаў у 1387 годзе прывілей, паводле якога феадалам, што прынялі каталіцтва, даваліся дадатковыя правы і вольнасці[7], недасяжныя для праваслаўнай шляхты[51]. Гэта выклікала вялікае незадавальненне ў праваслаўнай знаці.

Хрышчэнне Ягайлы не прыпыніла ваенныя кампаніі тэўтонскіх рыцараў, якія сцвярджалі, што хрышчэнне было прытворствам, магчыма, нават ерассю, і аднавілі свае ўварванні на падставе таго, што язычніцтва ў Літве не выкаранена. Аднак ім стала цяжэй знаходзіць фармальныя прычыны для сваіх паходаў, больш таго, узрасла пагроза самому існаванню ордэна, якая зыходзіла ад альянсу Каралеўства Польскага і Літвы.

З-за збліжэння Вялікага Княства Літоўскага з Польшчай Тэўтонскі ордэн на гэты раз заключыў саюз з Андрэем Альгердавічам, які стаў дзейнічаць сумесна з залежным ад Вялікага Княства Літоўскага смаленскім князем Святаславам, што ўрэшце стала прычынай разгрому смаленскіх атрадаў і павелічэння залежнасці княства ад ВКЛ (наступны князь Смаленскага княства, Юрый Святаслававіч, фактычна быў прызначаны Скіргайлам, ён жа прызнаў залежнасць ад Ягайлы і Скіргайлы)[52].

Ідучы на паўторнае ўмацаванне сваіх пазіцый у ВКЛ, Ягайла адправіў у Вільню ўласнага намесніка, пакінуў за Скіргайлам Трокі і далучыў да яго зямлі амаль усё тагачаснае Віленскае ваяводства (Менскае княства і Падняпроўскія воласці), фармальна яму таксама быў перададзены Полацк, які фактычна працягваў трымаць Андрэй. Зімой 1388 года Скіргайла здолеў усталяваць фактычны кантроль над Полацкам[53].

Супрацьстаянне з Вітаўтам[правіць | правіць зыходнік]

У 1388—1389 гадах праўленне Ягайлы ў Вялікім Княстве Літоўскім ускладнілася супрацьстаяннем з Вітаўтам, які быў абураны ўладаннямі Скіргайлы, нададзенымі яму за кошт вотчыны Вітаўта[54]. Выражаючы незадавальненне аўкштайцкіх баяр рэзкім узмацненнем інтэграцыі з Польшчай, Вітаўт зноў перайшоў на бок Тэўтонскага ордэна, чым распачаў другі эпізод грамадзянскай вайны ў Літве з намерам стаць вялікім князем. У абмен Вітаўт абяцаў перадаць Ордэну Жамойць аж да Нявежы. Ягайла ў адказ Вітаўту пазбавіў яго Падляшша і Берасцейскай зямлі, хоць спроба мазавецкіх атрадаў замацавацца ў апошняй (землі былі перададзены Янушу Мазавецкаму[ru]) аказалася беспаспяховай.

4 верасня 1390 года сумесныя сілы Вітаўта і тэўтонскага Вялікага магістра Конрада фон Валенрода аблажылі Вільню, якую ўтрымліваў Скіргайла з аб’яднаным польска-літоўскім войскам[11]. Хоць рыцары знялі аблогу замка праз месяц, яны ператварылі амаль увесь горад па-за межамі крапасной сцяны ў руіны. Аднак барацьба паміж Вітаўтам і Ягайлам на гэтым не скончылася, наадварот, стаў відавочным нарастаючы ўплыў сапернікаў Ягайлы і ўсё меншая яго падтрымка з боку мясцовай шляхты[55].

Другі этап супрацьстаяння пачаўся пасля вяселля адзінай дачкі Вітаўта Соф’і з вялікім князем маскоўскім Васілём Дзмітрыевічам 21 студзеня 1391 года, гэты шлюб дазваляў гаварыць аб Васілю як аб патэнцыйным саюзніку Вітаўта ў барацьбе супраць Ягайлы[56]. Актывізаваў свае дзеянні Тэўтонскі ордэн — восенню 1391 года крыжакі арганізавалі новы паход на Вільню, узрасла пагроза ўварвання рыцараў на ўласна каронныя землі, цэнтрам нестабільнасці станавілася таксама Добжынская зямля, Сілезія рыхтавала антыпольскую кааліцыю еўрапейскіх дзяржаў[57]. Зацяжны канфлікт, які спусташаў рэсурсы абодвух бакоў, у рэшце рэшт прымусіў Ягайлу і Вітаўта пайсці на мір, 4 ліпеня 1392 года адбылася сустрэча Ягайлы і Вітаўта ў маёнтку Востраў каля Ліды[58]. Было падпісана пагадненне[7], паводле якога Вітаўт прызнаваўся вялікім князем (magnus dux) пры фармальным вяршэнстве Вярхоўнага князя (dux supremus) у асобе польскага манарха[59], а Ягайла перадаваў у яго ўладанне Віленскае, Троцкае княствы, Луцк і Уладзімір-Валынскі, Скіргайла страчваў Троцкае княства і атрымліваў Крамянец з фармальным правам на Падолле[60] і абяцаннем Вітаўта дапамагчы дабіцца Кіеўскага стальца[61].

Адна з захаваўшыхся грамат, у якой Вітаўт прысягае Ягайлу і Каралеўству Польскаму «на вернасць і ўсякія абавязкі», лацінская мова (Камянец, 1404 год).

Падтрымліваючы распачатую Вітаўтам палітыку на скасаванне ўдзельных княжанняў у складзе ВКЛ, Ягайла садзейнічаў апошняму. У 1393 годзе адправіў на дапамогу Вітаўту войскі на задушэнне бунта свайго роднага брата Свідрыгайлы, які намагаўся захапіць віцебскае княжанне. Неўзабаве паўстанне падтрымалі Орша і Друцк, хоць узброенае супраціўленне аказала толькі Орша[62]. Свідрыгайла ўрэшце быў разбіты і палонным адпраўлены пад варту ў Кракаў.

Вітаўт неўзабаве пачаў дабівацца незалежнасці ВКЛ ад Польшчы, ведучы вельмі самастойную палітыку[63][64]. Паміж Вітаўтам і тэўтонцамі 23 красавіка 1398 года заключаны Салінскі дагавор, названы па востраву Салін у вусці ракі Нявежы, дзе ён быў падпісаны. Літва пагадзілася саступіць Жамойць і дапамагчы Тэўтонскаму ордэну ў кампаніі супраць Пскова, а ордэн пагадзіўся дапамагчы Літве ў кампаніі супраць Ноўгарада[63]. Неафіцыйна Вітаўт заручыўся на Саліне згодай Ордэна на свае планы дабівацца поўнай незалежнасці ад Польшчы; на святкаваннях у гонар падпісання Салінскага дагавора Вітаўт быў адзінадушна абвешчаны князямі і баярамі ВКЛ «каралём Літвы і Русі». Гэта выклікала насцярожанае стаўленне да дагавора польскага караля Ягайлы, а планы захопу Ноўгарада і Пскова прывялі да пагаршэння адносін ВКЛ з гэтымі землямі, а таксама з вялікімі княствамі Маскоўскім і Цвярскім. Сур’ёзнай рэальнай падтрымкі ў рэалізацыі сваіх экспансіянісцкіх планаў Вітаўт не атрымаў, усё скончылася тым, што войска Вітаўта і яго саюзнікі, у тым ліку хан Тахтамыш з Белай Арды, былі разбітыя Залатой Ардой ў бітве на Ворскле, што спыніла яго амбіцыі на ўсходзе, вымусіўшы Вітаўта зноў вярнуцца пад пратэктарат Ягайлы[11][64]. У 1401 годзе паміж дзяржавамі была заключана Віленска-Радамская унія. Яна пацвярджала статус Вітаўта ў якасці вялікага князя пад вяршэнствам Ягайлы, абяцаючы пры гэтым тытул вялікага князя для спадчыннікаў Ягайлы, а не Вітаўта[заўв 11]. У выпадку, калі пасля смерці першага спадчынніка не будзе, літоўская шляхта мусіла абраць новага манарха[65][66]. Паколькі на момант падпісання дакумента законныя спадчыннікі адсутнічалі, наступствы уніі былі непрадказальныя, але яе заключэнне наладжвала сувязі паміж польскай і літоўскай шляхтай, а абарончы саюз дзвюх дзяржаў узмацняў пазіцыі літоўскай дзяржавы ў барацьбе супраць Тэўтонскага ордэна, хоць пры гэтым Польшча афіцыйна ўстрымлівалася ад падтрымкі любога з бакоў. Гэты дакумент пакідаў прывілеі польскай шляхты некранутымі, адначасова з тым ён гарантаваў павелічэнне ўлады літоўскай шляхты. Такім чынам, Віленска-Радамская унія павялічыла падтрымку Ягайлы з боку Літвы[63].

Смерць Ядвігі. Дагаворы з Ордэнам[правіць | правіць зыходнік]

22 чэрвеня 1399 года Ядвіга нарадзіла дачку, якую ахрысцілі пад імем Альжбета Баніфацыя[en], але праз месяц і маці, і дачка сканалі, пакінуўшы Ягайлу адзінаўладным кіраўніком Каралеўства Польскага і без нашчадкаў. Ядвігіна смерць падарвала права Ягайлы на сталец, да таго ж у каралеўстве ўсплылі на паверхню старыя канфлікты паміж шляхтай Малой Польшчы і шляхтай Вялікай Польшчы.

У 1402 годзе Ягайла адказаў на выступленні супраць яго ўлады новым шлюбам, заключыўшы саюз з унучкай Казіміра Вялікага і дачкой графа Цэльскага, Ганнай з дынастыі Пястаў. Гэты крок зноў зрабіў легітымным яго праўленне.

23 мая 1404 года паміж Тэўтонскім Ордэнам, Польшчай і ВКЛ быў падпісаны Рацёнжскі дагавор, умовы якога фактычна паўтаралі ўмовы Салінскага дагавору 1398 года[заўв 12] — ВКЛ прызнавала ўсходнюю частку Жамойці за Ордэнам, Вітаўт абавязваўся не прымаць да сябе збеглых жамойтаў, садзейнічаць Ордэну супраць любых ворагаў (апроч Польшчы), вялікі магістр Конрад фон Юнгінген ад імя Ордэна пацвердзіў атрыманне Польшчай права выкупу ад Ордэна спрэчнай Добжынскай зямлі і горада Златарыі за 40 тысяч злотых. Ордэн мусіў садзейнічаць ВКЛ у здабыцці Смаленска і Ноўгарада[65].

Абодва бакі мелі практычныя прычыны для падпісання дагавора ў гэты момант: ордэну патрабаваўся час, каб умацаваць зноў набытыя землі, палякі і ліцвіны мусілі вырашыць справу з тэрытарыяльнымі праблемамі на ўсходзе і ў Сілезіі.

Паводле дамоўленасці паміж Ягайлам і Вітаўтам, апошняму пажыццёва перадавалася Заходняе Падолле[uk], якім у якасці васала Вітаўта мусіў кіраваць Свідрыгайла. Узамен Вітаўт 20 верасня ў Камянцы-Падольскім прынёс Ягайлу новую чарговую васальную прысягу.

Акрамя гэтага, у 1404 годзе Ягайла правёў перагаворы ва Уроцлаве з імператарам свяшчэннарымскім Вацлавам IV, які прапанаваў вярнуць Сілезію Польшчы, калі Ягайла падтрымае яго ў барацьбе за ўладу ў межах Свяшчэннай Рымскай Імперыі[67]. Ягайла адмовіўся ад прапановы, не жадаючы абцяжарваць сябе новымі ваеннымі абавязацельствамі на захадзе[68].

Вялікая вайна[правіць | правіць зыходнік]

ВКЛ і Польшча ў пач. XV ст.

У снежні 1408 года Ягайла і Вітаўт правялі стратэгічныя перамовы ў Наваградскім замку, дзе яны вырашылі распаліць паўстанне ў Жамойці[ru], якую кантраляваў Тэўтонскі ордэн, каб адцягнуць нямецкія сілы ад Усходняга Памор’я. Ягайла паабяцаў за яго падтрымку вяртанне Жамойці Літве ў будучым мірным дагаворы[69]. Паўстанне, якое пачалося ў маі 1409 года, спачатку вызвала слабы водгук тэўтонцаў, якія яшчэ не паспелі замацавацца ў Жамойці і пабудаваць там замкі. Але ўжо ў чэрвені дыпламаты Ордэна пры каралеўскім двары ў Абарніках дабіваліся ад шляхты Польскага каралеўства нейтралітэту ў супрацьстаянні Літвы і Ордэна[70]. Ягайла, аднак, насуперак меркаванню двара паведаміў вялікаму магістру Ульрыху фон Юнгінгену, што калі тэўтонцы будуць намагацца задушыць Жамойць, то ён умяшаецца. Гэтая акалічнасць вымусіла Ордэн абвясціць вайну палякам 6 жніўня, аб чым Ягайла даведаўся 14 жніўня ў Новым Корчыне[70].

Замкі, якія ахоўвалі паўночныя межы, былі ў такім дрэнным стане, што тэўтонцы з лёгкасцю захапілі Златарыю[pl], Добжынь і Баброўнікі[pl], сталіцу Добжынскай зямлі, у той час як нямецкія бюргеры запрасілі іх у Быдгашч.

Польскі кароль прыбыў на месца падзей у канцы верасня, адваяваў Быдгашч на працягу тыдня і пры пасрэдніцтве Вацлава IV 8 кастрычніка прыйшоў да пагаднення з Ордэнам, паводле якога было заключана перамір’е «да заходу сонца» 24 чэрвеня 1410 года. Па ім абодва бакі захоўвалі ўладанні на час падпісання пагаднення, а палякі абавязваліся не дапамагаць жамойтам і іх саюзнікам. На працягу зімы два войскі рыхтаваліся да генеральнага сутыкнення. Ягайла падрыхтаваў стратэгічнае сховішча прыпасаў у Плоцку ў Мазовіі і зладзіў пантонны мост, пабудаваны і перанесены на поўнач уніз па Вісле[71].

Адначасова з ваеннымі прыгатаваннямі абодва бакі развязалі наступ на дыпламатычным фронце. Рыцары накіравалі лісты манархам Еўропы, малюючы свой чарговы крыжовы паход супраць язычнікаў[72], Ягайла супрацьпаставіў гэтым захадам свае пасланні да манархаў Еўропы, абвінавачваючы Ордэн у планах захопу ўсяго свету[73]. Гэтыя меры прыцягнулі шмат замежных рыцараў на кожны з бакоў. Вацлаў IV падпісаў абарончы саюз з палякамі супраць Тэўтонскага Ордэна; яго брат, Жыгімонт Люксембургскі, уступіў у саюз з Ордэнам і абвясціў вайну супраць Польшчы 12 ліпеня, хоць яго венгерскія васалы адмовіліся ад закліку да зброі[74].

Грунвальдская бітва. Перамога саюзнікаў[правіць | правіць зыходнік]

Войны ВКЛ і Польшчы з Тэўтонскім ордэнам, 1377—1434 гады.

Калі вайна аднавілася ў чэрвені 1410 года, Ягайла прасунуўся ўглыб Тэўтонскіх тэрыторый на чале[7] арміі, складзенай прыкладна з 20 тысяч конных шляхціцаў, 15 тысяч узброеных людзей простага паходжання і 2 тысяч прафесійных вершнікаў, якіх у асноўным нанялі ў Чэхіі. Пасля перасячэння Віслы цераз пантонны мост[pl] у Чэрвінску, яго войскі сустрэліся з арміяй Вітаўта, якая налічвала 11 тысяч лёгкіх кавалерыстаў, сярод якіх былі ліцвіны, жамойты і татары[75]. Войска Тэўтонскага ордэна налічвала каля 18 тысяч кавалерыі, у асноўным немцаў, і 5 тысяч пяхоты. 15 ліпеня бакі сышліся ў Грунвальдскай бітве, адной з самых буйных і жорсткіх бітваў Сярэднявечча[76]. Ягайла ўзначальваў усе саюзныя войскі (90 харугваў, каля 32 тысяч чалавек), якія атрымалі настолькі ўпэўненую перамогу, што войска Тэўтонскага ордэна было практычна знішчана, а большасць яго ключавых камандзіраў загінула ў баі, у тым ліку вялікі магістр Ульрых фон Юнгінген і вялікі маршал Фрыдрых фон Валенрод[de]. Страты забітымі склалі тысячы ваяроў з абодвух бакоў[75].

Войцех Косак. «Грунвальд», 1931 год.

Шлях на сталіцу Тэўтонскага ордэна Марыенбург быў адкрытым, горад не абараняўся, але па няясных прычынах Ягайла вагаўся з намерам пераследаваць праціўніка[77]. Войскі засталіся на полі бою яшчэ на тры дні і ўсё ж рушылі да сталіцы крыжакоў 17 ліпеня, праходзячы ў сярэднім па 15 км за дзень[78]. Асноўныя саюзныя сілы прыбылі к добра ўмацаванаму Марыенбургу толькі 26 ліпеня 1410 года. Гэтая затрымка дала новаму магістру Генрыху фон Плаўэну[be-x-old] дастаткова часу для арганізацыі абароны[79][80]. Неэфектыўнасць аблогі крэпасці пэўныя даследчыкі тлумачаць непрыступнасцю ўмацаванняў[79], высокімі стратамі ў саюзным войску, нежаданнем саюзнікаў ісці на вялікую рызыку або іх намерам трымаць Ордэн аслабленым, але не пераможаным, каб не парушыць баланс сіл паміж Польшчай (якая, хутчэй за ўсё, стала б уладальніцай большасці маёмасці Ордэна пры яго татальным знішчэнні) і Вялікім Княствам Літоўскім, але ўсе гэтыя тэорыі за адсутнасцю крыніц застаюцца толькі меркаваннямі[81][81].

Від на сталіцу рыцараў Тэўтонскага ордэна і замак у Марыенбургу, фота ~1890—1905

Вайна скончылася ў 1411 годзе Таруньскім мірам, у якім ні Літва, ні Польшча не здолелі ў поўнай меры скарыстацца сваёй перавагай і вынікамі разгромнай перамогі над Ордэнам, што выклікала вялікую незадаволенасць у мясцовай шляхты. Польшча вярнула Добжынскую зямлю, Літва атрымала Жамойць, а Мазовія — невялікую тэрыторыю за ракой Вкра[ru]. Аднак большая частка тэрыторыі Тэўтонскага ордэна, у тым ліку гарады, якія здаліся, засталася некранутай. Ягайла пачаў працэс вызвалення з палону многіх высокапастаўленых асоб з ліку крыжаносцаў за дастаткова сціплыя выкупы. Тым не менш, вялікія памеры ваенных рэпарацый былі значным фінансавым цяжарам для рыцараў, які спарадзіў унутраныя канфлікты і эканамічны спад. Ордэн так і не здолеў аднавіць сваю былую моц[82]. Перамога ў вайне спыніла агрэсію Тэўтонскага ордэна і абумовіла яго заняпад як дзяржавы, садзейнічала эканамічнаму развіццю Польшчы і ВКЛ, якія атрымалі магчымасць шырэй удзельнічаць у міжнародным гандлі на Балтыйскім моры.

Пры гэтым няздольнасць скарыстацца перамогай больш выгадным чынам выклікала рост апазіцыйных настрояў у польскай шляхты да Ягайлы пасля 1411 года, якія падсілкоўваліся перадачай Вітаўту спрэчнага паміж Польшчай і Літвой Падолля[83]. У намаганнях абысці сваіх крытыкаў Ягайла паспрыяў лідару супрацьлеглай партыі Мікалаю Тромбу[ru] стаць архібіскупам гнезненскім[ru], замяніўшы яго ў Кракаве Войцехам Ястшэмбцам[ru], які быў прыхільнікам Вітаўта[83]. Ён таксама імкнуўся стварыць больш саюзнікаў у Літве. На Гарадзельскім сойме (1413), які юрыдычна замацоўваў унію Літвы і Польскага каралеўства, было вырашана, што ВКЛ без волі польскага караля і сойму не абірае сабе вялікага князя, у сваю чаргу Польшча без ведама ВКЛ не абірае сабе караля. Адна з грамат гэтай уніі прадугледжвала прыём у польскія гербавыя брацтвы 47 родаў феадалаў ВКЛ. Адначасова Ягайла і Вітаўт абяцалі прызначаць на дзяржаўныя пасады пераважна феадалаў-католікаў, якія прынялі польскія гербы, і даваць ільготы каталіцкім установам. Але унія гарантавала захаванне адасобленасці ўлады вялікага князя[66][84].

Канстанцкі сабор. Апошнія канфлікты[правіць | правіць зыходнік]

Дыспут гусіцкіх тэолагаў у прысутнасці Ягайлы, мал. XV ст.

У 1414 годзе з шэрага спарадычных сутыкненняў паміж Польшчай і Літвой, з аднаго боку, і Тэўтонскім ордэнам пачаўся новы канфлікт, вядомы пад назвай «Галодная вайна», у якой Ордэн шырока прымяняў тактыку выпаленай зямлі, якая ў Сярэднявеччы заключалася ў спальванні пасеваў на палях з мэтай знішчэння крыніц харчавання для праціўніка. Але ўсе бакі канфлікту былі надта знясіленыя папярэдняй вайной, каб рызыкаваць у вялікіх бітвах, таму барацьба вычарпалася ўжо да восені[83]. Ваенныя дзеянні ўспыхвалі аж да 1419 года, калі ў час Канстанцкага сабора іх прыпыніла настойлівасць папскага легата[83].

Канстанцкі сабор аказаўся паваротным момантам як для тэўтонскіх крыжовых паходаў, так і для шэрага іншых еўрапейскіх канфліктаў. Вітаўт адправіў у 1415 годзе дэлегацыю, якая ўключала мітрапаліта Кіеўскага[uk] Грыгорыя Цамблака і назіральнікаў. Яны прыбылі ў Канстанц у канцы года, каб выказаць сваю прыхільнасць «хрышчэнню вадой, а не крывёю»[85].

Польскія пасланцы, сярод якіх былі Мікалай Тромба[ru], Завіша Чорны і Павел Уладковіц[pl], дабіваліся спынення прымусовага хрышчэння і агрэсіі Ордэна супраць Літвы і Польшчы[86]. У выніку польска-літоўскай дыпламатыі сабор, хоць і шакаваны пытаннем Уладковіца пра легітымнасць манаскай дзяржавы, адмовіў Ордэну ў яго намеры і далей працягваць ваенныя дзеянні, накіраваныя на прымусовую хрысціянізацыю жамойтаў у Польшчы і ВКЛ[87].

Помнік Ягайлу[pl] ў Нью-Ёрку. Скульптар Станіслаў Астроўскі[uk].

Дыпламатычны кантэкст у Канстанцы ўключаў таксама паўстанне багемскіх гусітаў, якія бачылі ў Польшчы саюзніка ў сваіх войнах супраць Жыгімонта Люксембургскага, які мусіў стаць новым каралём Багеміі. У 1421 годзе Часлаўскі сойм афіцыйна абвясціў Жыгімонта Люксембургскага зрынутым і прапанаваў карону Ягайлу пры ўмове згоды з рэлігійнымі прынцыпамі Чатырох пражскіх артыкулаў, на што атрымалі адмову[заўв 13][66][88].

У 1422 годзе Ягайла разам з Вітаўтам былі зноў уцягнуты яшчэ ў адну вайну супраць тэўтонцаў, вядомую як Голубская. Баявыя дзеянні працягваліся каля двух месяцаў і скончыліся перамогай польска-літоўскага боку яшчэ да падыходу імперскіх падмацаванняў Ордэна. У выніку быў заключаны Мельнскі мір, паводле якога крыжакі саступалі Польшчы частку Куявіі з Нешавай[заўв 14] і канчаткова адмаўляліся ад прэтэнзій на Жамойць, якая паводле ўмоў Таруньскага міра павінна была адысці Ордэну пасля смерці Вітаўта. Літва атрымала Жамойць з портам Паланга, але Клайпеда засталася ў Ордэна[66]. Гэтая мяжа праіснавала каля 500 гадоў, да 1920 года. Мельнскі мір завяршыў эпоху ў войнах Ордэна з Літвой, але мала што зрабіў для ўрэгулявання доўгатэрміновых праблем Ордэна з Польшчай. Пазней спарадычныя ваенныя канфлікты[ru] ўспыхвалі паміж Польшчай і рыцарамі яшчэ ў перыяд з 1431 па 1435 год[заўв 15].

Раскол паміж Польшчай і Літвой пасля смерці Вітаўта ў 1430 годзе даў Ордэну новую магчымасць умяшання ў Польшчу. Ягайла падтрымаў свайго брата Свідрыгайлу ў якасці вялікага князя літоўскага[89], але калі Свідрыгайла з падтрымкай Тэўтонскага Ордэна і незадаволенай шляхты[90] паўстаў супраць польскага панавання ў Літве, палякі пад кіраўніцтвам кракаўскага біскупа Збігнева Алясніцкага акупіравалі Падолле, якое Ягайла аддаў Літве ў 1411 годзе, і Валынь[66]. У 1432 годзе прапольская партыя ў Літве выбрала брата Вітаўта Жыгімонта вялікім князем[89], што прывяло да ўзброенай барацьбы за літоўскую правапераемнасць, якая не згасала на працягу многіх гадоў пасля смерці Ягайлы[66][90].

Смерць і спадчына[правіць | правіць зыходнік]

Саркафаг Ягайлы ў Вавельскім саборы.

У час падарожжа ў Перамышльскую зямлю на 48 годзе валадарання 72-гадовы (або 82-гадовы) Ягайла захварэў на прастуду, ад якой ужо не здолеў акрыяць[89][91], памёршы ў Гарадку ў 1434 годзе і пакінуўшы Польшчу свайму старэйшаму сыну Уладзіславу III, а Літву малодшаму Казіміру; абодва яшчэ былі непаўналетнімі на той момант[92][93]. Паводле патэтычнай версіі Яна Длугаша, Ягайла сканаў, слухаючы спеў салаўя.

Ягайла быў першым з літоўскай княжацкай дынастыі Гедзімінавічаў, хто насіў тытул таксама і каралёў польскіх. Заснаваная ім дынастыя Ягелонаў правіла абедзвюма дзяржавамі да 1572 года. 48-гадовае валадарства Ягайлы было перыядам значных палітычных, эканамічных і культурных поспехаў у гісторыі Польшчы і ВКЛ. Сярод падзей велічэзнай важнасці эпохі яго праўлення вылучаюцца хрышчэнне Літвы і Грунвальдская бітва (1410), якая падарвала экспансію нямецкіх рыцараў у рэгіён. Аднак захаванне літоўскай спадчыны за нашчадкамі Ягайлы не было безумоўным. З яго смерцю закончылася асабістая унія дзвюх дзяржаў, і было няясна, якая форма адносін прыйдзе на змену гэтаму саюзу[94].

Расійскія гісторыкі і пісьменнікі XIX стагоддзя, аднак, як правіла, схільныя лічыць Ягайлу чалавекам невялікага розуму і слабага характару, які не мог адыграць вялікай ролі ў гісторыі. Наадварот, у польскай гістарыяграфіі яму звычайна прыпісваюць вялікія здольнасці і моцны ўплыў на ход гістарычных падзей.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Герб Ягайлы «Пагоня» з яго надмагілля.

22 чэрвеня 1399 года першая жонка Ягайлы каралева Ядвіга Анжуйская нарадзіла яму дачку, якую ахрысцілі пад імем Альжбета Баніфацыя[en], але праз месяц і маці, і дачка сканалі. Другая жонка, з якой Ягайла пабраўся шлюбам у 1402 годзе, Ганна Цэльская, памерла ў 1416 годзе, пакінуўшы дачку Ядвігу[en]. У 1417 годзе Ягайла ажаніўся з Эльжбетай Граноўскай[ru], якая памерла ў 1420 годзе, дзяцей яны не мелі. Праз два гады новай жонкай стала Соф’я Гальшанская, якая нарадзіла трох сыноў, з якіх выжылі двое. Смерць у 1431 годзе прынцэсы Ядвігі, апошняга нашчадка дынастыі Пястаў, дала Ягайлу магчымасць абвясціць сыноў ад Соф’і Гальшанскай сваімі спадчыннікамі, хоць ён павінен быў улашчыць польскіх вяльможаў саступкамі, каб забяспечыць іх згоду, паколькі манархія была выбарнай.

  1. Лізавета Баніфацыя[en] (1399)
  1. Ядвіга[ru] (1408—1431)
  1. Уладзіслаў III (1424—1444)
  2. Казімір (1426—1427)
  3. Казімір IV (1427—1492)

Генеалогія[правіць | правіць зыходнік]

Гедзімін
~1275
1341
Еўна
~1280
1344
Аляксандр Міхайлавіч
~1301
22.10.1339
Настасся Галіцкая
?
?
         
     
  Альгерд
~1296
май 1377
Ульяна Аляксандраўна
~1330
1392
     
   
1
Ядвіга Анжуйская
1374
17.07.1399
OO   18.02.1386
2
Ганна Цэльская
1380/81
21.01.1416
OO   29.01.1402
Ягайла
~1352/1362
1.06.1434
3
Эльжбета Граноўская
1372
12.05.1420
OO   2.05.1417
4
Соф’я Гальшанская
~1405
21.09.1461
OO   7.02.1422
                   
   1    2    4    4    4
Лізавета Баніфацыя
 22.06.1399
 13.07.1399
 
Ядвіга
 8.04.1408
 8.12.1431
 
Уладзіслаў III
 31.10.1424
 10.11.1444
 
Казімір
 16.05.1426
 2.03.1427
 
Казімір IV
 30.11.1427
 7.6.1492
 

Асобныя значныя факты[правіць | правіць зыходнік]

Вобразы ў кіно і літаратуры[правіць | правіць зыходнік]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Пры гэтым вялікім князямі літоўскімі адначасова заставаліся Вітаўт (1392—1430), Свідрыгайла (1430—1432), Жыгімонт Кейстутавіч (1432—1440).
  2. Дынастыя кіравала абедзвюма дзяржавамі да 1572 года. А Ганна Ягелонка, апошні член каралеўскай сям’і, памерла ў 1596 годзе.
  3. Г. зн. вотчыны, якія засталіся без гаспадара пасля смерці ўладальніка, у якога не было нашчадкаў.
  4. Быў жанаты з дачкой Альгерда, Аленай, т.ч. з’яўляўся шваграм Ягайлы.
  5. Гісторык Іван Меендорф[ru] выказаў меркаванне, што Ягайла ўжо мог быць праваслаўным: «У 1377 годзе Альгерд памёр, пакінуўшы Вялікае княства свайму сыну, Ягайле, праваслаўнаму…» (Meyendorff 1989, p. 205). Дзмітрый, аднак, зрабіў умовай шлюбу Ягайлы «павіннасць быць ахрышчаным у праваслаўную веру і аб’явіць сваё хрысціянства ўсім людзям» (Dvornik 1992, p. 221).
  6. Ядвіга была каранавана каралём польскім (rex poloni), таму што польская палітычная сістэма не прадугледжвала каралевы на чале дзяржавы[en] (Stone 2001, p. 8).
  7. Так, паводле цытаты польскага гісторыка Ежы Клачоўскага[pl], «[пагадненне] адлюстроўвае выключную дальнабачнасць палітычных эліт, якія кіравалі абедзвюма дзяржавамі» (Kłoczowski 2000, p. 55).
  8. Пытанне аб тым, ці быў ён польскім каралём, падвяргаецца сумненням: польскі гісторык прафесар Францішак Пекасінскі[ru] імкнецца давесці, што Ягайла быў толькі мужам польскай каралевы (каранаванай у 1384 годзе з тытулам «караля Польшчы», які яна насіла і ў шлюбе). Пасля смерці Ядвігі правы Ягайла на пасад былі пацверджаны каралеўскім саветам. З тых часоў і да 1795 года згода каралеўскага савета стала абавязковай для абрання караля.
  9. Так, у 1387 годзе Ядвіга ўзначальвала два паспяховыя ваенныя паходы да Чырвонай Русі, вяртаючы землі свайго бацькі Людовіка Венгерскага, якія былі перададзены ад Польшчы Венгрыі, і забяспечыла даніну Петру I, ваяводы Малдавіі[en]. У 1390 годзе яна таксама асабіста адкрыла перамовы з Тэўтонскім ордэнам.
  10. У тым ліку ў мястэчках Абольцы (цяпер Талачынскі раён) і Быстрыца (цяпер Астравецкі раён)
  11. У канцы 1401 года новая вайна супраць ордэна адцягнула рэсурсы ліцвінаў, якія вялі барацьбу на двух франтах пасля паўстанняў ва ўсходніх правінцыях. Адпушчаны да гэтых падзей на свабоду малодшы брат Ягайлы, Свідрыгайла, выбраў гэты момант, каб распачаць паўстанне на ўсходзе і абвясціць сябе вялікім князем (Housley 1992, p. 354). 31 студзеня 1402 года ён явіўся ў Марыенбург, дзе атрымаў падтрымку рыцараў.
  12. Да заключэння Рацёнжскага дагавору крыжакі, спасылаючыся на невыкананне Вітаўтам умовы Салінскага дагавору аб перадачы Ордэну Жмудзі, працягвалі агрэсію супраць ВКЛ, падтрымлівалі Свідрыгайлу як прэтэндэнта на велікакняжацкі трон. Пры гэтым яны ігнаравалі булу Папы Баніфацыя IX ад 9 верасня 1403 года, якая афіцыйна забараняла крыжовыя паходы супраць ВКЛ. Вітаўт, у сваю чаргу, падтрымаў паўстанне ў Жамойці[ru] 1401—1404 гадоў, якое, зрэшты, скончылася няўдала.
  13. Пасля адмовы Ягайлы каралём Чэхіі быў пастуляваны (абраны завочна) Вітаўт, але ён запэўніў Папу, што знаходзіцца ў апазіцыі да ератыкоў. Паміж 1422 і 1428 гадамі пляменнік Ягайлы і Вітаўта Жыгімонт Карыбутавіч быў накіраваны намеснікам у ахопленую вайной Чэхію, але без вялікага поспеху (Bideleux 1998, pp. 233–235; Turnbull & McBride 2004, pp. 11–12). Вітаўт прыняў прапанову Жыгімонта аб каралеўскай кароне ў 1429 годзе, верагодна, з дазвалення Ягайлы, хоць на шляху цераз Польшчу карона ўсё адно была перахоплена, і каранацыі не адбылося.
  14. Для Польшчы умовы Мельнскага дагавора можна разглядаць як неадназначныя, бо ў выніку Ягайла адмовіўся ад прэтэнзій на Памеранію, Усходняе Памор’е і Хелмінскую зямлю[ru], за што атрымаў усяго толькі частку Куявіі з Няшавай.
  15. Ваенныя дзеянні паміж Тэўтонскім ордэнам і Польскім каралеўствам успыхвалі таксама ў час вайны 1454—1466 гадоў і вайны 1519—1521 гадоў.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.
  2. а б В. Новодворский Ягайло // Энциклопедический словарьСПб.: Брокгауз — Ефрон, 1904. — Т. XLI. — С. 484–485.
  3. В. Новодворский Ядвига // Энциклопедический словарьСПб.: Брокгауз — Ефрон, 1904. — Т. XLI. — С. 490–491.
  4. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  5. Lundy D. R. The Peerage
  6. а б в г Грыцкевіч А. Ягайла // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 775. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
  7. а б в г д е ё ж з і Ягайло // Биографический справочник. — Мн.: Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 714-715. — 737 с.
  8. Витебск // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
  9. Bojtár 2000, p. 182
  10. Нечаев В. М[ru]. Ягеллоны // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
  11. а б в г д Bojtár 2000, pp. 180–186
  12. T. Milewski. Indoeuropejskie imiona osobowe. Wrocław-Warszawa-Kraków, 1969. С. 11-13.
  13. а б Z. Zinkevičius. Lietuvių asmenvardžiai. Vilnius, 2008. С. 87-88.
  14. J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 296.
  15. В. Н. Топоров. Прусский язык. I-K. М., 1980. С. 10.
  16. J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 452.
  17. R. Trautmann. Die altpreußischen Personennamen. Göttingen, 1974. С. 136, 140.
  18. Литвина А. Ф., Успенский Ф. Б. Выбор имени у русских князей в X—XVI вв. Династическая история сквозь призму антропонимики. М., 2006. С. 40.
  19. Юргевич В. Опыт объяснения имён литовских князей // Чтения в императорском обществе истории и древностей российских. — М., 1883. Кн. 3. С. 22—23.
  20. Чаропка В. Паходжанне і радавод вялікіх князёў літоўскіх // «Беларускі гістарычны часопіс» № 6 (?), 2001. С. 42—53.
  21. Урбан П. Старажытныя ліцвіны: Мова. Паходжанне. Этнічная прыналежнасць. Мн., 2003. С. 52.
  22. Галяк Л. Аб паходжанні вялікіх князёў літоўскіх // «Спадчына», № 6, 1993. — С. 54—62.
  23. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 30 студзеня 2020. Праверана 5 красавіка 2023.
  24. Tęgowski 1999, pp. 124–125
  25. Stone 2001, p. 4
  26. Sruogienė-Sruoga 1987.
  27. Deveike 1950.
  28. а б Шабульдо Ф. М[ru]. Земли Юго-Западной Руси в составе Великого княжества Литовского
  29. а б Насевіч В. Л. Пачаткі Вялікага Княства Літоўскага: Падзеі і асобы. — Мн.: Полымя, 1993. — С. 119. — 160 с. — ISBN 5-345-00627-Х.
  30. Гумилёв Л. Н. От Руси к России (руск.)
  31. Насевіч В. Л. Пачаткі Вялікага Княства Літоўскага: Падзеі і асобы. — Мн.: Полымя, 1993. — С. 117-118. — 160 с. — ISBN 5-345-00627-Х.
  32. Греков И. Б. Восточная Европа и упадок Золотой Орды. — М.: Наука, 1975. — С. 150—151.
  33. Хроника Быховца / Сост. и автор предисл. Н. Н. Улащик. — М., 1966. — З. 62. (руск.)
  34. Насевіч В. Л. Пачаткі Вялікага Княства Літоўскага: Падзеі і асобы. — Мн.: Полымя, 1993. — С. 119-120. — 160 с. — ISBN 5-345-00627-Х.
  35. а б Насевіч В. Л. Пачаткі Вялікага Княства Літоўскага: Падзеі і асобы. — Мн.: Полымя, 1993. — С. 120. — 160 с. — ISBN 5-345-00627-Х.
  36. Urban W. Samogitian Crusade. — Chicago: Lithuanian Research and Studies Center, 2006. — ISBN 0-929700-56-2. — P. 173—174 (англ.)
  37. Sužiedėlis S. Vytautas the Great // Encyclopedia Lituanica. — VI. — Boston, Massachusetts: Juozas Kapočius, 1970—1978. — P. 208—209 (літ.)
  38. Gieysztor A. The kingdom of Poland and the grand duchy of Lithuania, 1370—1506 // The New Cambridge Medieval History c.1415 — c.1500. — Vol. VII. — Cambridge University Press, 1998. — P. 731. — ISBN 0-521-38296-3. (англ.)
  39. Насевіч В. Л. Пачаткі Вялікага Княства Літоўскага: Падзеі і асобы. — Мн.: Полымя, 1993. — С. 124. — 160 с. — ISBN 5-345-00627-Х.
  40. Christiansen E. The Northern Crusades. — London: Penguin Books, 1997. — P. 164—165. — ISBN 0-14-026653-4. (англ.)
  41. Kiaupa Z. Kiaupienė J., Kunevičius A. The History of Lithuania Before 1795 / English ed. — Vilnius: Lithuanian Institute of History, 2000. — P. 127—128. — ISBN 9986-810-13-2. (англ.)
  42. Опись архива Посольского приказа 1626 года. — С. 35.
  43. Черепнин Л. В. Русские феодальные архивы XIV—XV веков. — М., 1948. — Ч. 1. — С. 50-51.
  44. а б Rowell 2000, pp. 709–712
  45. Dvornik 1992, p. 129
  46. Lukowski & Zawadzki 2001, p. 42
  47. Насевіч В. Л. Пачаткі Вялікага Княства Літоўскага: Падзеі і асобы. — Мн.: Полымя, 1993. — С. 123. — 160 с. — ISBN 5-345-00627-Х.
  48. Lukowski & Zawadzki 2001, p. 37
  49. Насевіч В. Л. Пачаткі Вялікага Княства Літоўскага: Падзеі і асобы. — Мн.: Полымя, 1993. — С. 125. — 160 с. — ISBN 5-345-00627-Х.
  50. Kłoczowski 2000, pp. 54–57
  51. Любавский М. К. Очерк истории Литовско-Русского государства до Люблинской унии ВКЛючительно / М. К. Любавский. — Минск: Беларуская навука, 2012. — С. 232. — 395 с. — (Помнікі гістарычнай думкі Беларусі).
  52. Насевіч В. Л. Пачаткі Вялікага Княства Літоўскага: Падзеі і асобы. — Мн.: Полымя, 1993. — С. 126. — 160 с. — ISBN 5-345-00627-Х.
  53. Насевіч В. Л. Пачаткі Вялікага Княства Літоўскага: Падзеі і асобы. — Мн.: Полымя, 1993. — С. 127-128. — 160 с. — ISBN 5-345-00627-Х.
  54. Mickūnaitė 1999, p. 157
  55. Gudavičius E. Lietuvos istorija. Nuo seniausių laikų iki 1569 metų. — Vilnius: Lietuvos rašytojų sąjungos leidykla, 1999. — P. 173—174. ISBN 9986-39-112-1. (літ.)
  56. Kiaupa Z., Kiaupiene. J., Kunevičius A. The History of Lithuania Before 1795 (English ed.). — Vilnius: Lithuanian Institute of History, 2000. — P. 131—132. — ISBN 9986-810-13-2. (англ.)
  57. Lukowski J., Zawadzki H. A Concise History of Poland. Cambridge University Press, 206. — P. 44. — ISBN 0-521-85332-X. (англ.)
  58. Грыцкевіч А. Востраўскае пагадненне // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 465. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
  59. Rowell 2000, p. 732
  60. Насевіч В. Л. Пачаткі Вялікага Княства Літоўскага: Падзеі і асобы. — Мн.: Полымя, 1993. — С. 128-129. — 160 с. — ISBN 5-345-00627-Х.
  61. Stone 2001, p. 10
  62. Насевіч В. Л. Пачаткі Вялікага Княства Літоўскага: Падзеі і асобы. — Мн.: Полымя, 1993. — С. 131-132. — 160 с. — ISBN 5-345-00627-Х.
  63. а б в Jasienica 1988, pp. 80–146
  64. а б Dvornik 1992, pp. 222–225
  65. а б Jasienica 1988, pp. 103–105
  66. а б в г д е Stone 2001, p. 11
  67. New Cambridge Medieval History, p. 348.
  68. Polska Piastów 2005
  69. Karwasińska & Zakrzewski 1935, p. 21
  70. а б Jasienica 1988, pp. 106–107
  71. Turnbull 2003, pp. 32–33
  72. Delbrück 1990, p. 526
  73. Jasienica 1988, p. 108
  74. Jasienica 1988, p. 110
  75. а б Stone 2001, p. 16
  76. Bojtár 2000, p. 182; Turnbull 2003, p. 7
  77. Turnbull 2003, p. 7
  78. Urban 2003, p. 162
  79. а б Stone 2001, p. 17
  80. Turnbull 2003, p. 73
  81. а б Jasienica 1988, pp. 113–120
  82. New Cambridge Medieval History, p. 364.
  83. а б в г Jasienica 1988, pp. 121–124
  84. Dvornik 1992, pp. 342–343; New Cambridge Medieval History, p. 775—776.
  85. Housley 1992, p. 361; Rowell 2000, p. 733
  86. Kłoczowski 2000, p. 73
  87. Housley 1992, pp. 351–361
  88. New Cambridge Medieval History, p. 353.
  89. а б в Sruogienė-Sruoga 1987
  90. а б Plokhy 2006, p. 98
  91. Prazmowska 2011, p. 72
  92. Sedlar 1994, p. 282
  93. Rowell 2000, p. 711
  94. Stone 2001, p. 22

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Асветнікі зямлі беларускай: X — пачатак XX ст.: энцыкл. давед. — Мінск, 2001. — С. 480.
  • Беларуская энцыклапедыя. Т. 18. Кн. 1. — Мн., 2004. — С. 228.
  • Беларусь: энцыкл. давед. — Мн., 1995. — С. 784.
  • Груша А. І. «Чалавек, народжаны ў варварскай краіне»: Ягайла — яго тыпізаваныя паводзіны // Вялікае княства Літоўскае і яго суседзі ў XIV—XV стст.: саперніцтва, супрацоўніцтва, урокі. Да 600-годдзя Грунвальдскай бітвы. Матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі, Гродна, 8-9 ліпеня 2010 г. — Мінск: Беларуская навука, 2011. — С. 157—170.
  • Мысліцелі і асветнікі Беларусі: энцыкл. даведнік. — Мн., 1995. — С. 157.
  • Карл Шайноха[ru], «Jadwiga i Jagiełło 1374—1413», 1861, t. 1-4 (перавыданне: Warszawa, 1974).
  • Новодворский В. В[ru]. Ягайло // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
  • J. Caro[ru], «Geschichte Polens» (2-я частка, Гота, 1863)
  • M. Смирнов[ru], «Ягелло-Яков-Владислав и первое соединение Литвы с Польшей» (Одесса, 1868, «Записки Новороссийского Университета»)
  • St. Smolka[uk], «Kiejstut i Jagiełło» (Краков, 1888)
  • F. Koneczny, «Jagiełło i Witold» («Przewodnik naukowy», 1892)
  • A. Lewicki[uk], «Powstanie Świdrygiełły» («Rozpr. Ak. Um.», XXIX)
  • J. Jakštas[lt], Z. Ivinskis[lt], S. Sužiedėlis, A. Šapoka[lt], P. Šležas. «Jogaila», red. A. Šapoka, Kaunas, 1935.
  • Sruogienė-Sruoga, Vanda[lt], «Jogaila (1350—1434) Архівавана 20 верасня 2020.», Lituanus, vol. 33 (4) (Winter 1987), p. 23-34.
  • Deveike, Jone (1950). "The Lithuanian Diarchies". The Slavonic and East European Review. 28 (71): 392–405.
  • Тымовский, Михал[pl]. История Польши. М.: Весь мир, 2003.
  • Bideleux, Robert (1998). A History of Eastern Europe: Crisis and Change. Routledge. ISBN 978-0-415-16111-4.
  • Bojtár, Endre (2000), Foreword to the Past: A Cultural History of the Baltic People, translated by Walter J. Renfroe, Budapest: Central European University Press, ISBN 978-963-9116-42-9
  • Delbrück, Hans (1990), The Barbarian Invasions: History of the Art of War, University of Nebraska Press, ISBN 978-0-8032-6447-2
  • Dvornik, Francis (1992), The Slavs in European History and Civilization, Rutgers University Press, ISBN 978-0-8135-0799-6
  • Housley, Norman (1992), The Later Crusades 1274—1580: From Lyons to Alcazar, Oxford University Press, ISBN 978-0-19-822136-4
  • Jasienica, Paweł (1988), Polska Jagiellonów, Warsaw: Państwowy Instytut Wydawniczy, ISBN 978-83-06-01796-0
  • Karwasińska, Jadwiga & Zakrzewski, Ignacy (1935), Lites ac res gestae inter Polonos Ordinemque Cruciferorum, Warsaw: Bibliotheca Cornicensis
  • Kłoczowski, Jerzy (2000), A History of Polish Christianity, Cambridge University Press, ISBN 978-0-521-36429-4
  • Lukowski, Jerzy & Zawadzki, Hubert (2001), A Concise History of Poland, Cambridge University Press, ISBN 978-0-521-55917-1
  • Meyendorff, John (1989). Byzantium and the Rise of Russia (Reprint ed.). Crestwood, NY: Vladimir's Seminary Press. ISBN 978-0-88141-079-2.
  • Mickūnaitė, Giedrė (1999), From Pamphlet to Origin Theory, in Kooper, Erik Simon, The Medieval Chronicle: Proceedings of the 2nd International Conference on the Medieval Chronicle, Amsterdam: Rodopi, ISBN 978-90-420-0834-2
  • Plokhy, Serhii (2006), The Origins of the Slavic Nations: Premodern Identities in Russia, Ukraine, and Belarus, Cambridge University Press, ISBN 978-0-521-86403-9
  • Śląsk w polityce Piastów, Polska Piastów, 2005
  • Prazmowska, Anita J. (2011), A History of Poland: Second Edition, Palgrave Macmillan, ISBN 0230345379
  • Rowell, S. C. (2000), Baltic Europe, in Jones, Michael, The New Cambridge Medieval History VI, Cambridge University Press, ISBN 978-0-521-36290-0
  • Sedlar, Jean W. (1994), East Central Europe in the Middle Ages, 1000—1500, Seattle: University of Washington Press, ISBN 978-0-295-97290-9
  • Stone, Daniel Z. (2001), The Polish-Lithuanian State, 1386–1795, Seattle: University of Washington Press, ISBN 978-0-295-98093-5
  • Tęgowski, Jan (1999), Pierwsze pokolenia Giedyminowiczow, Poznań-Wrocław: Wydawn. Historyczne, ISBN 978-83-913563-1-9
  • Turnbull, Stephen (2003), Tannenberg 1410: Disaster for the Teutonic Knights, Osprey, ISBN 978-1-84176-561-7
  • Turnbull, Stephen & McBride, Angus (2004). The Hussite Wars: 1419–36. Osprey Publishing. ISBN 978-1-84176-665-2.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]