Яганы
| Яганы (yámana) | |
Фота 1883 г. | |
| Агульная колькасць | 1690 |
|---|---|
| Рэгіёны пражывання | Вогненная Зямля |
| Мова | ямана |
| Рэлігія | культ продкаў |
| Блізкія этнічныя групы | кавескар |
Яга́ны (саманазва — я́мана, «жывучыя, людзі» — ягхан) — індзейскі народ у Чылі. Таксама называюцца «ямара» і «тэкуэнчэ». Галоўным чынам, паняцце «фуэгіны» (абарыгены Вогненнай Зямлі) раней адносілася толькі да яганаў. Жывуць на востраве Наварына ў паўднёвай частцы архіпелага Вогненная Зямля. Цяпер іх налічваецца 1690 чалавек, пераважна метысаў. У 1946 годзе на мове ямана (яган), блізкай да мовы кавескар, размаўляла не менш за 60 чалавек[1]. Зараз — верагодна, некалькі чалавек у Аргенціне; у Чылі — толькі адна Крысціна Кальдэрон, вядомая сольная спявачка і этнограф-аматар. Астатнія яганы перайшлі на іспанскую мову. Шмат хто з лінгвістаў лічыць, што de facto мова ямана вымерла.
Асноўныя традыцыйныя заняткі яганаў — паляванне на марскіх сысуноў і птушак; рыбалоўства, збор малюскаў і ядомых водарасцей. Незалежныя дэцэнтралізаваныя абшчыны, нізкі ўзровень сацыяльнай стратыфікацыі. Патрылакальны шлюб, сустракалася палігінія. Былі развітыя мужчынскія рытуалы, ініцыяцыі хлопчыкаў; для міфалогіі былі характэрныя міфы аб паходжанні мужчынскіх рытуалаў, аб двух братах — культурных героях і інш. Крысціна Кальдэрон, разам са сваёй унучкай Крысцінай Зарага і сястрой Урсулай, выдала ў 2005 годзе кнігу Hai Kur Mamashu Shis («Хачу расказаць вам гісторыю»), у якой былі сабраны казкі, якія расказалі ёй старэйшыя прадстаўнікі племені.
Mamihlapinatapai (зрэдку пішуць mamihlapinatapei) — слова з яганскай мовы. Яно адзначана ў Кнізе рэкордаў Гінэса ў якасці «найбольш ёмістага слова» і лічыцца адным з самых цяжкіх для перакладу слоў. Яно азначае «Позірк паміж двума людзьмі, у якім выказваецца жаданне кожнага, што іншы стане ініцыятарам таго, чаго жадаюць абодва, але ні адзін не жадае быць першым».
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Па звестках экспедыцыі Алехандра Ліпшуца.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Л. Минц. Погасшие огни (руск.).