Яганішкелі
Выгляд
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||
Яганішкелі[заўв 1], таксама Ёнішкеліс (літ.: Joniškėlis) — горад у паўночнай Літве, на рацэ Мажупя. Уваходзіць у склад Пасвальскага раёна Панявежскага павета. Месціцца за 17 км ад Пасваля. Горад адносіцца да этнаграфічнага рэгіёну Аўкштота.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У гістарычных крыніцах упершыню Яганішкелі згадваюцца ў 1685 годзе. У 1736 годзе Яганішкелі атрымалі гарадскія правы. З XVII стагоддзя да Другой сусветнай вайны маёнтак Яганішкелі належаў сям’і Карпаў. Яны стварылі тут буйны архіў, які, аднак, быў разрабаваны у час Першай сусветнай вайны. У 1894 годзе ў маёнтку Карпаў працаваў эканомам Габрыэль Ландсбергіс-Жэмкалніс, літоўскі драматург і дзед Вітаўтаса Ландсбергіса.
З 1918 года ў складзе Літвы.
28 лютага 2005 года Ёнішкеліс атрымаў герб[2].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]
|
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Касцёл
- Рэзідэнцыя Карпаў (18 будынкаў), адзін з найбуйнешых і найлепш захаваных помнікаў архітэктуры XVIII стагоддзя ў Літве. Яна была пабудавана ў 1763 годзе. Пасля Другой сусветнай вайны тут была сярэдняя школа, цяпер гэта прыватная ўласнасць. Пабудовы акружаныя паркам. Да парку прымыкае рака Мажупя, а да рэзідэнцыі вядзе ліпавая алея.
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Іван Іванавіч Гольц-Мілер — расійскі паэт-рэвалюцыянер
Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т Resident population by city / town at the beginning of the year — State Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 12 лютага 2023.
- ↑ Геральдика.ру
- ↑ State Data Agency of Lithuania Праверана 18 лютага 2018.
- ↑ State Data Agency of Lithuania Праверана 2 чэрвеня 2019.
- ↑ а б в Resident population by city / town at the beginning of the year — State Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 19 чэрвеня 2022.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Johaniszkiele // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom III: Haag — Kępy (польск.). — Warszawa, 1882. — S. 598.
- Johaniszkiele // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 2: Januszpol — Wola Justowska (польск.). — Warszawa, 1902. — S. 24.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Яганішкелі