Яглі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Яглі (ад польск.: jagły) — старадаўняя назва гатунку крупы і кашы з проса.

Крупа атрымлівалася лушчэннем і растаўчэннем зерня. Ягляная каша высока цанілася як прысмак — з ёю варылі разнастайныя поліўкі на малацэ, ужывалі як гарнір да тушанага мяса. У беларускім сялянскім асяроддзі ў XIXXX ст. яглі часта былі вядомыя толькі па чутках, асабліва ў жартоўных дыялогах, якія дарослыя вялі з дзецьмі, накшталт:

— На вячэру сёння яглі.
— Якія яглі?
— Што ня еўшы спаць ляглі.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]