Ягор Афанасьевіч Барысаў
| Ягор Афанасьевіч Барысаў | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| якуцк.: Охонооһой уола Барыыһап Дьөгүөр руск.: Егор Афанасьевич Борисов | |||||||
| | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Вячаслаў Анатольевіч Штыроў | ||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Вячаслаў Анатольевіч Штыроў | ||||||
| Пераемнік | Aysen Nikolayev[d] | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
15 жніўня 1954 (71 год) |
||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Партыя | |||||||
| Член у | |||||||
| Адукацыя | |||||||
| Навуковая ступень | доктар эканамічных навук | ||||||
| Месца працы | |||||||
| Аўтограф |
|
||||||
| Узнагароды | |||||||
Ягор Афанасьевіч Барысаў (руск.: Его́р Афана́сьевич Бори́сов, якуцк.: Охонооһой уола Барыыһап Дьөгүөр; 15 жніўня 1954, Чурапча, Чурапчынскі раён, Якуцкая АССР) — расійскі дзяржаўны і палітычны дзеяч. Кіраўнік Рэспублікі Саха (Якуція) з 2010 года, Старшыня Урада Рэспублікі Саха (Якуція) (2003—2010).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Па нацыянальнасці якут, нарадзіўся ў с. Чурапча Якуцкай АССР у рабочай шматдзетнай сям’і. Да паступлення ў ВНУ працаваў слесарам-рамонтнікам Чурапчынскай райсельгастэхнікі. Па заканчэнні ў 1979 годзе Новасібірскага сельскагаспадарчага інстытута па спецыяльнасці «інжынер-механік» працаваў загадчыкам рамонтнай майстэрні, старшынёй раённага савета народных дэпутатаў Чурапчынскага раёна.
З 1991 года працаваў намеснікам міністра сельскай гаспадаркі Рэспублікі Саха (Якуція), генеральным дырэктарам ВА «Якутаграпрамтэхснаб». У 1992—1998 гадах Я. А. Барысаў працаваў намеснікам Старшыні Урада Рэспублікі Саха (Якуція), у тым ліку з 1993 па 1995 год — першым намеснікам Старшыні Урада Рэспублікі Саха (Якуція).
З 1998 па 2000 год Я. А. Барысаў — міністр сельскай гаспадаркі і нарыхтовак Рэспублікі Саха (Якуція), з 1997 па 2002 год — дырэктар Якуцкага НДІ сельскай гаспадаркі, з 2002 па 2003 год — першы намеснік Старшыні Урада Рэспублікі Саха (Якуція).
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |