Ягор Васілевіч Васілеўскі
Ягор Васілевіч Васілеўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 1 студзеня 1922 |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 1 мая 1991 (69 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | |
Род войскаў | авіяцыя |
Гады службы | 1939—1958 |
Званне |
|
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні | |
Сувязі | Антон Дзмітрыевіч Якіменка |
Ягор Васілевіч Васілеўскі (1 студзеня 1922, в. Гарбачова, Віцебскі павет, Віцебская губерня — 1 мая 1991, Віцебск) — палкоўнік Савецкай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1946)[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў сем класаў школы, пасля чаго працаваў у калгасе. У 1939 годзе быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію, пасля чаго па камсамольскай пуцёўцы быў накіраваны ў Адэскую ваенна-авіяцыйную школу, якую скончыў у 1940 годзе.
У 1940—1942 гадах Васілеўскі быў лётчыкам-інструктарам Сталінградскай ваенна-авіяцыйнай школы. У 1943 годзе ўступіў у ВКП(б). З мая таго ж года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Прымаў удзел у вызваленні Харкава і Белгарада, Украінскай ССР, Корсунь-Шаўчэнкаўскай і Яска-Кішынёўскай аперацыях, вызваленні Румыніі, Венгрыі і Аўстрыі. Да лістапада 1944 года гвардыі капітан Ягор Васілеўскі камандаваў эскадрылляй 151-га гвардзейскага знішчальнага авіяпалка 13-й Гвардзейскай знішчальнай авіядывізіі 5-й паветранай арміі 2-га Украінскага фронту[2][1].
Да лістапада 1944 года Васілеўскі здзейсніў 217 баявых вылетаў, прыняў удзел у 54 паветраных баях, у якіх збіў 17 самалётаў асабіста і 2 — у групе, і быў прадстаўлены да звання Героя Савецкага Саюза. Усяго ж за гады вайны ён здзейсніў больш за 250 баявых вылетаў, прыняў удзел у 60 паветраных баях, у якіх збіў 24 самалёты асабіста і 3 — у групе. Усе свае вылеты ён здзейсніў на знішчальніках канструкцыі КБ Якаўлева: «Як-1», «Як-3» і «Як-9»[2].
Пасля заканчэння вайны Васілеўскі працягнуў службу ў Савецкай Арміі. У 1955 годзе ён скончыў Ваенна-паветраную акадэмію. У 1958 годзе ў званні палкоўніка ён быў звольнены ў запас[1]. Пражываў і працаваў у Віцебску. Памёр 1 мая 1991 года[2].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 мая 1946 года за «ўзорнае выкананне заданняў камандавання і праяўленыя мужнасць і гераізм у баях з нямецкімі захопнікамі» гвардыі капітан Ягор Васілеўскі быў ганараваны высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» пад нумарам 5457[2].
Быў таксама узнагароджаны чатырма ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнам Аляксандра Неўскага, двума ордэнамі Айчыннай вайны 1-й ступені, ордэнам Чырвонай Зоркі і шэрагам медалёў[2].
Зноскі
- ↑ а б в Василевский Егор Васильевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 103. — 737 с.
- ↑ а б в г д Ягор Васілевіч Васілеўскі на сайце «Героі краіны»
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — С. 29. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).
- Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382
- Бодрихин Н. Г. Советские асы — М., 1998.
- Нарадзіліся 1 студзеня
- Нарадзіліся ў 1922 годзе
- Нарадзіліся ў Віцебскім павеце (Расійская імперыя)
- Памерлі 1 мая
- Памерлі ў 1991 годзе
- Памерлі ў Віцебску
- Пахаваныя на Мазурынскіх могілках
- Выпускнікі Ваенна-паветранай акадэміі імя Ю. А. Гагарына
- Лётчыкі СССР
- Палкоўнікі СССР
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Аляксандра Неўскага (СССР)
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Асобы
- Нарадзіліся ў Віцебскім раёне
- Лётчыкі Вялікай Айчыннай вайны