Ягор Забелаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ягор Забелаў
Дата нараджэння 12 чэрвеня 1981(1981-06-12)[1] (42 гады)
Месца нараджэння
Краіна
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі музыкант
Інструменты акардэон і баян[d]
Жанры авангардны джаз[d] і neoclassicism[d]
Грамадская дзейнасць
Член у
yegorzabelov.com

Яго́р Забе́лаў (нар. 12 чэрвеня 1981, Мінск, БССР) — беларускі акардыяніст і баяніст.[3][4]

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Грае на баяне з 7 гадоў, піша музыку — з 20. Яго і двух братоў вучыў іграць на баяне бацька. Затым скончыў музычную школу, вучылішча імя Рымскага-Корсакава ў Магілёве і Беларускую дзяржаўную Акадэмію музыкі. У 2002 годзе стаў лаўрэатам міжнароднага конкурсу выканаўцаў на народных інструментах імя Жыновіча.

Заснавальнік гурта «Gurzuf» і «Yegor Zabelov trio». Граў у складзе гуртоў «Серебряная свадьба» і «Нагуаль». З 2011 года выступае пераважна сольна і з трыа. Аўтар музыкі да кіно і спектакляў беларускага рэжысёра Аляксея Леляўскага. Гастраляваў ва Украіне, Польшчы, Расіі, Францыі, Партугаліі, Германіі, Славеніі. У агучцы Забелава выйшла фестывальная версія нямога фільма «Голем: як ён прыйшоў у свет» (1920).

Дыскаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Альбомы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. https://m.vk.com/id11545021
  2. „Мой сакрэт — у мяхах!“ — 2009. — вып. 16 (884). — 8000 экз. Праверана 25 лістапада 2023.
  3. Чалавек-сусвет Ягор Забелаў – сола і з трыа ў #BML. Белсат (2 лютага 2019). Праверана 4 кастрычніка 2021.
  4. РУСУ, ДАР'Я. «Часам важныя не ноты». Баяніст Ягор Забелаў пра першы сольнік, ідэальнага слухача і музыку эмоцый. Hrodna.life (23 ВЕРАСНЯ 2020, 20:58). Праверана 4 кастрычніка 2021.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]