Ягор Вячаслававіч Зубовіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Ягор Зубовіч)
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Ягор Зубовіч
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Ягор Вячаслававіч Зубовіч
Нарадзіўся 1 чэрвеня 1989(1989-06-01)[1] (29 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Рост 185 см
Вага 74 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Беларусі Дынама (Мінск)
Нумар 17
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2005 Сцяг Беларусі Тарпеда-СКА (Мінск) 1 (0)
2006 — 2007 Сцяг Беларусі МТЗ-РІПА (Мінск) 12 (2)
2006   Сцяг Беларусі ПМЦ (Паставы) 28 (4)
2008 — 2009 Сцяг Беларусі Дынама (Мінск) 5 (0)
2009   Сцяг Беларусі Тарпеда (Жодзіна) 22 (2)
2010 Сцяг Беларусі Партызан (Мінск) 29 (8)
2011 Сцяг Беларусі Белшына (Бабруйск) 32 (11)
2012 — 2015 Сцяг Польшчы Ягелонія (Беласток) 0 (0)
2012 — 2013   Сцяг Беларусі Нафтан (Наваполацк) 43 (5)
2013 — 2014   Сцяг Беларусі Нёман (Гродна) 45 (16)
2015   Сцяг Беларусі Слуцк 26 (8)
2016 Сцяг Беларусі Дынама (Мінск) 21 (5)
2017 Сцяг Беларусі Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 30 (11)
2018 Сцяг Малайзіі Малака Юнайтэд 22 (12)
2019 — Сцяг Беларусі Дынама (Мінск)
Нацыянальная зборная**
2007 Сцяг Беларусі Беларусь (да 19) 1 (0)
2008 — 2009 Сцяг Беларусі Беларусь (да 21) 5 (0)
2011 — 2012 Сцяг Беларусі Беларусь (алімпійская) 7 (1)
Міжнародныя медалі
Дзяржаўныя і ведамасныя ўзнагароды
Нагрудны знак адрознення Майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа.png

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 12 студзеня 2019.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на канец 2012.

Ягор Зубовіч (нар. 1 чэрвеня 1989, Узда) — беларускі футбаліст, нападнік мінскага «Дынама».

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Клубная[правіць | правіць зыходнік]

Пачаў займацца футболам ва Уздзе, пасля трапіў у Мінск. Гуляў за розныя клубы. Выдатна правёў сезон 2011, стаўшы найлепшым бамбардзірам бабруйскай «Белшыны» і адным з лепшых у чэмпіянаце.

У снежні 2011 года перайшоў у беластоцкую «Ягелонію». Але праз два тыдні быў звольнены галоўны трэнер польскай каманды Часлаў Міхневіч, а новы трэнер не бачыў Зубовіча ў складзе. У выніку Ягор вярнуўся ў Беларусь, трапіўшы ў арэнду ў наваполацкі «Нафтан». Пазней арэнда падаўжалася, у студзені 2013 года чарговы раз было падпісана арэнднае пагадненне[2].

У ліпені 2013 года з «Нафтана» перайшоў на правах арэнды ў гродзенскі «Нёман»[3]. У гродзенскім клубе здолеў замацавацца ў якасці асноўнага нападніка. Па заканчэнні сезону вярнуўся ў «Ягелонію», але не здолеў прыглянуцца трэнерскаму штабу і ў лютым 2014 года зноў адправіўся ў Гродна[4]. Першую палову сезону 2014 правёў у якасці цэнтральнага нападніка, пасля апусціўся на месца атакуючага паўабаронцы. З 12 галамі стаў найлепшым бамбардзірам клуба ў сезоне.

У студзені 2015 года, пакінуўшы «Нёман» па заканчэнні арэнды, далучыўся да стану «Ягелоніі»[5]. Аднак, у выніку не трапіў на збор беластоцкага клуба ў Турцыю[6]. У выніку адправіўся на прагляд у «Слуцк», з якім у сакавіку 2015 года падпісаў арэнднае пагадненне[7]. З 8 галамі стаў найлепшым бамбардзірам «Слуцка» ў сезоне 2015. Па заканчэнні сезону вярнуўся з арэнды ў «Ягелонію»[8].

У сакавіку 2016 года ў аднабаковым парадку разарваў пагадненне з польскім клубам з-за сістэматычнай нявыплаты заробку[9]. Неўзабаве прыбыў на прагляд у мінскае «Дынама» і падпісаў кантракт[10]. У складзе дынамаўцаў стаў у асноўным выхадзіць на замену. У снежні 2016 года па заканчэнні кантракта пакінуў сталічны клуб[11].

У лютым 2017 года праходзіў прагляд у карагандзінскім «Шахцёры»[12], але пазней далучыўся да «Тарпеда-БелАЗ» і неўзабаве падпісаў кантракт з гэтым клубам[13]. У складзе жодзінцаў стаў адным з асноўных нападнікаў, правёў усе 30 матчаў чэмпіянату, з 11 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды. Па заканчэнні сезону ў лістападзе 2017 года пакінуў «Тарпеда-БелАЗ»[14].

У снежні 2017 года стаў іграком малайзійскага клуба «Малака Юнайтэд»[15]. Стаў асноўным нападнікам каманды, у сезоне 2018 з 12 галамі стаў чацвёртым бамбардзірам чэмпіянату Малайзіі. У снежні 2018 года пакінуў клуб[16].

У студзені 2019 года ў чарговы раз стаў іграком мінскага «Дынама»[17].

Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]

Гуляў за моладзевыя зборныя розных узростаў. У 2011—2012 гадах выступаў у алімпійскай зборнай Беларусі.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Egor Zubovich // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Егор Зубович остается в "Нафтане"
  3. "Неман" взял в аренду Егора Зубовича
  4. Зубович перешел в «Неман» на правах аренды
  5. Егор Зубович вернулся в "Ягеллонию"
  6. Зубович не отправится на сбор в Турцию в составе «Ягеллонии»
  7. Егор Зубович будет играть за "Слуцк"
  8. Зубович и Залеский расстались со "Слуцком"
  9. Зубович расторг контракт с «Ягеллонией» в одностороннем порядке
  10. Минское "Динамо" заключило контракт с Егором Зубовичем
  11. Минское "Динамо" покинуло пятеро футболистов
  12. Егор Зубович проходит просмотр в карагандинском "Шахтере"
  13. Егор Зубович подписал контракт с "Торпедо-БелАЗ"
  14. Девять футболистов покинули "Торпедо-БелАЗ"
  15. Егор Зубович стал игроком малазийского клуба "Мелака Юнайтед" (ФОТО)
  16. Зубович покинул "Малакку Юнайтед"
  17. Зубович стал игроком минского "Динамо"

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]