Ягор Крыд

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ягор Крыд
Егор Булаткин
Yegor Creed.jpg
Асноўная інфармацыя
Поўнае імя Ягор Мікалаевіч Булаткін
Дата нараджэння 25 чэрвеня 1994(1994-06-25)[1] (24 гады)
Месца нараджэння
Краіна
Музычная дзейнасць
Прафесіі спявак
Інструменты гітара
Жанры поп
Псеўданімы KReeD
Супрацоўніцтва Цімаці, Ханна, Аляксей Вараб'ёў, Дзіма Карташоў, Мот, MOLLY, Arina Kuzmina, Polina Faith
Лэйблы Black Star Inc.
Афіцыйны сайт
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Ягор Крыд (руск.: Егор Крид, сапраўднае імя — Ягор Мікалаевіч Булаткін; нар. 25 чэрвеня 1994, Пенза, Расія) — расійскі спявак.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Ягор Булаткін нарадзіўся 25 чэрвеня 1994 года ў горадзе Пензе, Расія. З дзяцінства марыў стаць музыкам. Скончыў Ліцэй сучасных тэхналогій кіравання нумар 2 у горадзе Пензе. З самага юнага ўзросту Ягор пачаў захапляцца хіп-хопам[2]

Са школьнага ўзросту адчуваў у сабе трапяткое стаўленне да музыкі  і творчай сферы ў цэлым. Таксама Ягор рабіў запісы сваіх першых досведаў выканання напісаных ім тэкстаў[3].

Кар'ера і творчасць[правіць | правіць зыходнік]

У 2011 годзе карыстальнікі інтэрнэту ўбачылі яго першы кліп «Любовь в сети», які ён зняў самастойна. У 2012 годзе стаў пераможцам конкурсу «Звезда "Вконтакте" — Пятый канал» у намінацыі «Найлепшы хіп-хоп праект», пасля якога выступіў са сваёй песняй «Вдохновение» на адной з галоўных эстрадных пляцовак Санкт-Пецярбурга — у канцэртнай зале «Кастрычніцкі»[4].

Лэйбл Black Star Inc. звярнуў сваю ўвагу на Ягора Крыда пасля выхаду яго кавера на песню Цімаці «Не сходи с ума», лічыльнік праглядаў якога перасягнуў адзнаку ў мільён праглядаў. У красавіку 2012 года Ягор Крыд падпісаў кантракт з музычным лэйблам Black Star Inc.[5]

Папулярнасць і першы альбом[правіць | правіць зыходнік]

У 2014 годзе артыст выпускае сінгл «Самая Самая», які займае першыя радкі хіт-парадаў і музычных чартаў[6]. На дадзены момант у відэакліпа на песню 80 мільёнаў праглядаў на YouTube[7].

2 красавіка 2015 года выпусціў першы студыйны альбом«Холостяк». Новым хітом Ягора з гэтага альбома стала песня «Невеста». 25 ліпеня 2015 года выступіў на фестывалі Europa Plus LIVE 2015, які праходзіў у Маскве, у спартыўным комплексе «Лужнікі»[8].

31 снежня 2015 года ў праграме «Навагодняя ноч на першым» праспяваў песню «Самая Cамая».

1 студзеня 2016 года ў «Навагоднім Блакітным Агеньчыку 2016» праспяваў рэмейк песень «Самая Самая» і «Надежда» сумесна з Іосіфам Кабзонам. Выступіўшы на тэлебачанні, Ягор атрымаў шырокую публіку, якая раней не ведала пра існаванне такога спевака.

Сям'я[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]