Ягор Тадэвушавіч Хаткевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Ягор Хаткевіч
Поўнае імя Ягор Тадэвушавіч Хаткевіч
Нарадзіўся 9 ліпеня 1988(1988-07-09)[1] (34 гады)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Рост 196 см
Вага 91 кг[2]
Пазіцыя брамнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Казахстан Атырау
Нумар 1
Клубная кар’ера[* 1]
2005—2007 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 0 (0)
2006   Беларусь Ліда 7 (-14)
2007—2008 Беларусь МТЗ-РІПА (Мінск) 1 (-2)
2008   Швецыя Юнселе 12 (-21)
2009 Беларусь Віцебск 0 (0)
2010—2012 Беларусь Ведрыч-97 (Рэчыца) 83 (-92)
2013 Беларусь Гомель 21 (-22)
2014—2015 Беларусь Нафтан (Наваполацк) 32 (-39)
2016—2017 Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 16 (-17)
2018—2020 Беларусь Іслач (Мінскі раён) 71 (-94)
2021—2022 Беларусь Дынама (Мінск) 50 (-40)
2023— Казахстан Атырау
Нацыянальная зборная[* 2]
2020— Беларусь Беларусь 7 (-8)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 2 лютага 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 27 верасня 2022

Ягор Хаткевіч (нар. 9 ліпеня 1988, Мінск) — беларускі футбаліст, брамнік казахстанскага клуба «Атырау» і нацыянальнай зборнай Беларусі.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Гуляў за дубль БАТЭ, МТЗ-РІПА і «Віцебска», у другой палове 2008 года гуляў за клуб пятага шведскага дывізіёна[3].

З 2010 па 2012 гады быў асноўным брамнікам рэчыцкага «Ведрыча-97», а ў студзені 2013 года стаў іграком «Гомеля»[4]. Спачатку разглядаўся як другі брамнік пасля Ігара Логвінава, але ў хуткім часе замацаваўся як асноўны брамнік гомельскай каманды. Улетку 2013 года, пасля прыходу ў клуб Артура Лясько, стаў чаргавацца з ім на пазіцыі брамніка.

Па заканчэнні сезона 2013 пакінуў гомельскі клуб і ў студзені 2014 года падпісаў кантракт з наваполацкім «Нафтанам»[5]. У складзе «Нафтана» стаў другім брамнікам пасля Ігара Даўгялы. Сезон 2015 пачаў асноўным брамнікам, замацаваўся на гэтай пазіцыі пасля траўмы Даўгялы (23 мая ў матчы са «Славіяй»). У студзені 2016 года пакінуў «Нафтан»[6].

Неўзабаве пасля зыходу з «Нафтана» далучыўся да жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ» і падпісаў з ім кантракт[7]. У складзе аўтазаводцаў спачатку чаргаваўся ў складзе з Валерыем Фамічовым, але пазней саступіў яму месца першага нумара, застаўшыся другім брамнікам. У студзені 2017 года падоўжыў кантракт з жодзінцамі[8]. Улетку 2017 года, пасля зыходу Фамічова з каманды, некаторы час быў асноўным брамнікам жодзінцаў, але пазней саступіў месца навабранцам каманды Арцёму Сароку і Івану Канавалаву. Па заканчэнні кантракта ў лістападзе 2017 года пакінуў «Тарпеда-БелАЗ»[9].

У студзені 2018 года далучыўся да «Іслачы» і неўзабаве падпісаў кантракт з клубам[10]. Стаў другім брамнікам каманды, з чэрвеня па жнівень падчас траўмы Сяргей Туранка, а таксама пазней у лістападзе займаў месца ў аснове. У сезоне 2019 стаў асноўным брамнікам каманды. У лістападзе 2019 года падоўжыў кантракт з «Іслаччу»[11].

У снежні 2020 года па заканчэнні кантракта пакінуў прысталічны клуб[12] і неўзабаве падпісаў пагадненне з мінскім «Дынама»[13]. У пачатку сезона 2021 чаргаваўся ў складзе з Яўгенам Памазанам, а з лета, калі Памазан пакінуў «Дынама», замацаваўся ў якасці ясноўнага брамніка каманды. У снежні 2022 года па заканчэнні кантракта пакінуў сталічны клуб[14].

У студзені 2023 года пачаў трэніравацца з казахстанскім «Атырау» і ў лютым падпісаў кантракт з клубам[15].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У кастрычніку 2019 года быў выкліканы ў нацыянальную зборную Беларусі, стаўшы такім чынам першым у гісторыі футбалістам «Іслачы», які быў запрошаны ў нацыянальную каманду. Дэбютаваў у зборнай 26 лютага 2020 года ў таварыскім матчы супраць Балгарыі (1:0), адгуляўшы ўсе 90 хвілін.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі