Ягор Усеваладавіч Філіпенка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Ягор Філіпенка)
Футбол
Ягор Філіпенка
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Ягор Усеваладавіч Філіпенка
Нарадзіўся 10 красавіка 1988(1988-04-10)[1][2] (35 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
 Расія
Рост 194 см
Вага 85 кг[3]
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Расія Урал
Нумар 24
Маладзёжныя клубы
Беларусь Змена-Мінск
2001—2005 Беларусь БАТЭ-РМ
Клубная кар’ера[* 1]
2005—2007 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 23 (2)
2008—2011 Расія Спартак (Масква) 16 (1)
2009   Расія Том (Томск) 2 (0)
2010   Расія Сібір (Новасібірск) 18 (0)
2011   Беларусь БАТЭ (Барысаў) 20 (2)
2012—2014 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 64 (4)
2015—2016 Іспанія Малага 8 (0)
2016—2018 Ізраіль Макабі (Тэль-Авіў) 18 (0)
2018   Ізраіль Ашдод 14 (0)
2018—2020 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 60 (2)
2021—2022 Беларусь Шахцёр (Салігорск) 35 (4)
2022— Расія Урал (Екацярынбург)
Нацыянальная зборная[* 2]
2004—2005 Беларусь Беларусь (да 17) 4 (0)
2006 Беларусь Беларусь (да 19) 4 (0)
2009—2011 Беларусь Беларусь (да 21) 21 (3)
2007—2017 Беларусь Беларусь 52 (1)
Узнагароды і медалі
Дзяржаўныя і ведамасныя ўзнагароды
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 8 верасня 2022.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 4 верасня 2017
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ягор Філіпенка (нар. 10 красавіка 1988, Мінск) — беларускі футбаліст, абаронца расійскага клуба «Урал» з Екацярынбурга. Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2007—2017).

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец мінскай школы «Змена», у маладосці апынуўся ў структуры барысаўскага БАТЭ. З 2005 года стаў выступаць за дубль, а ў 2007 годзе замацаваўся ў асноўным складзе барысаўчан.

У кастрычніку 2007 года перайшоў у маскоўскі «Спартак». У сезоне 2008 правёў у чэмпіянаце 11 матчаў. У першай палове 2009 года знаходзіўся ў арэндзе ў «Тамі» (дзе амаль не гуляў з-за траўмы). Другую палову 2009 года правёў у складзе «Спартака», а ў сезоне 2010 выступаў у «Сібіры», дзе галоўным трэнерам быў былы настаўнік БАТЭ Ігар Крывушэнка.

У лютым 2011 года вярнуўся ў БАТЭ на правах арэнды. Хутка замацаваўся ў аснове барысаўчан, і пасля заканчэння тэрміну арэнды ў лютым 2012 года быў выкуплены барысаўскім клубам. У ліпені-жніўні 2012 года, красавіку-маі 2013 года і кастрычніку-лістападзе 2014 года не гуляў з-за траўм, але потым вяртаўся на пазіцыю асноўнага цэнтральнага абаронцы. Па выніках сезонаў 2013 і 2014 прызнаваўся найлепшым абаронцам чэмпіянату Беларусі.

У студзені 2015 года падпісаў кантракт з клубам іспанскай Ла Лігі «Малага» на 2,5 гады[4][5]. Дэбютаваў за «Малагу» 14 студзеня 2015 года ў адказным матчы 1/8 фінала Кубка Іспаніі супраць «Левантэ». Дэбют атрымаўся няўдалым — пасля выхаду Філіпенкі каманда прапусціла 3 галы, але ўсё роўна выйшла ў чвэрцьфінал. Пасля Ягор ужо не з’яўляўся на полі, а неўзабаве ўвогуле перастаў трапляць у заяўку на матчы. У сезоне 2015/16 зноў стаў трапляць у заяўку, а 6 снежня 2015 года дэбютаваў у Ла Лізе ў матчы з «Атлетыкам» (0:0), выйшаўшы ў стартавым складзе. У андалузскім клубе стаў звычайна выкарыстоўвацца ў якасці апорнага паўабаронцы.

14 чэрвеня 2016 года перайшоў у «Макабі» з Тэль-Авіва, з якім падпісаў двухгадовы кантракт[6]. У сезоне 2016/17 па чарзе гуляў у стартавым складзе і заставаўся на лаўцы запасных, а ў сезоне 2017/18 страціў месца ў аснове, і пасля 14 верасня 2017 года, калі выйшаў у стартавым складзе ў матчы Лігі Еўропы супраць пражскай «Славіі» (0:1), да канца года не з’яўляўся на полі. У студзені 2018 года быў аддадзены ў арэнду іншаму ізраільскаму клубу, «Ашдоду»[7], дзе стаў іграком асновы.

У чэрвені 2018 года зноў стаў іграком барысаўскага БАТЭ[8]. Замацаваўся ў стартавым складзе каманды.

У студзені 2021 года было абвешчана, што Філіпенка пакідае БАТЭ[9]. Неўзабаве абаронца падпісаў пагадненне з салігорскім «Шахцёрам»[10], якому ў сезоне 2021 дапамог стаць чэмпіёнам Беларусі. У верасні 2022 года па пагадненні бакоў пакінуў «Шахцёр»[11] і хутка быў афіцыйна прадстаўлены ў якасці іграка екацярынбургскага «Урала»[12].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выступаў за моладзевую зборную Беларусі на чэмпіянаце Еўропы ў Даніі ўлетку 2011 года. У матчы супраць Чэхіі за трэцяе месца забіў гол на 88-й хвіліне, які прынёс беларусам перамогу 1:0 і разам з ёй пуцёўку на Алімпійскія гульні 2012.

Яшчэ 12 верасня 2007 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі ў адборачным матчы чэмпіянату Еўропы супраць Славеніі. Пасля 2008 года перастаў выклікацца ў галоўную каманду, вярнуўся ў склад зборнай улетку 2011 года.

У жніўні 2019 года, пасля амаль двух гадоў без удзелу ў зборнай, абвясціў аб завяршэнні кар’еры ў нацыянальнай камандзе.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Грамадзянская пазіцыя[правіць | правіць зыходнік]

Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[13].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]