Ягор Ягоравіч Батальёнак
| Ягор Ягоравіч Батальёнак | |
|---|---|
| На адкрыцці юбілейнай выставы Леаніда Шчамялёва ў Галерэі Савіцкага, Мінск, 28 снежня 2013 | |
| Дата нараджэння | 19 верасня 1946 (79 гадоў) |
| Месца нараджэння | |
| Грамадзянства | |
| Род дзейнасці | мастак |
| Месца працы | |
| Жанр | пейзаж |
| Вучоба | |
| Мастацкі кірунак | рэалізм |
| Уплыў | Фелікс Фёдаравіч Гумен і Іван Міхайлавіч Сталяроў |
| Член у | |
Ягор Ягоравіч Батальёнак (нар. 19 верасня 1946, вёска Вялікія Труханавічы, Чашніцкі раён, Віцебская вобласць) — беларускі мастак.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 19 верасня 1946 года ў вёсцы Вялікія Труханавічы Віцебскай вобласці[1]. Вучыўся ў Грынькоўскай сярэдняй школе. Скончыў у 1968 годзе мастацка-графічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута. Вучыўся ў Ф. Гумена, І. Сталярова[1]. Працаваў у Бягомльскай школе-інтэрнаце, у Рэспубліканскай школе-інтэрнаце па музыцы і выяўленчым мастацтве.
Удзельнік мастацкіх выставак з 1974 года[1].
Член Беларускага саюза мастакоў з 1981 года. Жыве ў г. Мінску[1].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Працуе пераважна ў жанры пейзажа. Асноўныя творы: палотны «Повязь», «Цвіце сад», «Лета на Віцебшчыне», «Ажыны», «Дзяцінства светлы дзень» (1981), «Дзе сон-трава» (1986), «Бабіна лета», «Напрадвесні», «Прыйшоў Ілья», нізка пастэляў «Родны край». Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, фондах БСМ, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, мастацкім цэнтры «Жыльбел», фондах Міністэрства культуры Расіі[1].
Прымаў удзел у шматлікіх выставах у Мінску, Маскве, Санкт-Пецярбургу, Кіеве, Іспаніі, Галандыі, Арабскіх Эміратах, Італіі, Польшчы, Германіі.
Зноскі
- ↑ а б в г д Батальёнак Ягор Ягоравіч // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Батальёнак Ягор Ягоравіч // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.
- Батальёнак Ягор // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал. Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 1996. — Т. 2. — С. 344.
- Батальёнак Ягор // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва : у 5 т. / рэдкал. І. П. Шамякін. — Мн., 1984. — Т. 1. — С. 313.
- Нарадзіліся 19 верасня
- Нарадзіліся ў 1946 годзе
- Нарадзіліся ў Чашніцкім раёне
- Выкладчыкі Гімназіі-каледжа мастацтваў імя І. В. Ахрэмчыка
- Выпускнікі мастацка-графічнага факультэта ВДУ
- Члены Беларускага саюза мастакоў
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Мастакі Беларусі
- Мастакі СССР
- Мастакі XX стагоддзя
- Мастакі XXI стагоддзя
- Мастакі-пейзажысты Беларусі