Яго Святасць
Выгляд
Яго Святасць — ганаровы тытул, які выкарыстоўваецца як форма звароту або ўзгадвання ў дачыненні да высокапастаўленых духоўных лідараў у розных рэлігійных традыцыях. Тытул падкрэслівае духоўную веліч, аўтарытэт і павагу да асобы, якая яго носіць.
Ужыванне
[правіць | правіць зыходнік]- Каталіцкая царква: Тытул Яго Святасць (лац.: Sanctitas Sua, італ.: Sua Santità) традыцыйна ўжываецца да Папы Рымскага — кіраўніка Рымска-каталіцкай царквы і біскупа Рыма. Напрыклад: Яго Святасць Папа Леў XIV[1].
- Праваслаўе: У праваслаўных цэрквах тытул «Яго Святасць» ужываецца да патрыярхаў, напрыклад, Яго Святасць Каталікос-Патрыярх усяе Грузіі, Архіепіскап Мцхецкі і Тбіліскі і мітрапаліт Піцунды і Цхум-Абхазеты Ілія II[2].
- Будызм: У тыбецкім будызме тытул «Яго Святасць» ужываецца ў дачыненні да Далай-ламы. Напрыклад: Яго Святасць XIV Далай-лама Тэнцзін Г’яцо[3].
- Іншыя традыцыі: У некаторых іншых рэлігіях або рэлігійных рухах тытул таксама можа ўжывацца як форма гонару і пашаны, хоць і не мае афіцыйна ўстаноўленага значэння.
Паходжанне
[правіць | правіць зыходнік]Тытул мае сярэднявечнае паходжанне і першапачаткова быў звязаны з ідэяй святасці як духоўнай дасканаласці. Ён развіваўся як частка рэлігійнай этыкеткі, якая павінна была падкрэсліваць аўтарытэт духоўнай улады ў грамадстве.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Why is the pope called 'Your Holiness'? - Arlington Catholic Herald (англ.). Arlington Catholic Herald. Праверана 9 мая 2025.
- ↑ Catholicos-Patriarch Ilia II delivers Easter Epistle (англ.). 1TV. Праверана 9 мая 2025.
- ↑ His Holiness Living Buddha Lian Sheng, Grand Master Sheng Yen Lu | Rising Dragon Feng Shui (англ.). www.rising-dragon.co.uk (10 сакавіка 2018). Праверана 9 мая 2025.