Ядвіга Анжуйская

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Ядвіга
польск.: Jadwiga Andegaweńska
Jadwiga by Bacciarelli.jpg
Партрэт працы Марчэла Бачыярэлі
сцяг
Каралева Польшчы
16 кастрычніка 1384 — 18 лютага 1399
Каранацыя: 15 лістапада 1384
Суправіцель: Ягайла (2/18 лютага 1386 — 18 лютага 1399)
Папярэднік: Людовік I Вялікі
Пераемнік: Ягайла
 
Веравызнанне: каталіцызм
Нараджэнне: 18 лютага 1374(1374-02-18)
Буда, Венгрыя
Смерць: 9 ліпеня 1399 (25 гадоў)
Кракаў, Малапольскае ваяводства, Польшча
Пахаванне: Сабор Святых Станіслава і Вацлава
Дынастыя: Анжу-Сіцылійскі дом[d]
Бацька: Людовік Венгерскі
Маці: Лізавета Баснійская
Муж: Ягайла
Дзеці: Эльжбета Баніфацыя Польская[d]

Ядвіга Анжуйская (3 кастрычніка 1373/18 лютага 1374, Буда — 17 ліпеня 1399, Кракаў), каралева польская (13841399, з 1386 у шлюбе з Уладзіславам Ягайлам)

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Дачка караля венгерскага і польскага Людовіка Венгерскага і Лізаветы Босніяцкай. На каралеўскі сталец абрана пасля смерці бацькі — у 1384, польскія магнаты абвясцілі яе каралевай. У 1385 яна заключыла г.зв. Крэўскую унію. У 1386 годзе была выдадзена замуж за Ягайлу.

У 1397 фудавала ў Пражскім універсітэце асобны калегіум для судэнтаў з ВКЛ («speciale collegium pro Lythwanorum nacione»[1]). У тэстаменце запісала ўласныя сродкі на аднаўленне Кракаўскай акадэміі.

Доўгі час неафіцыйна ўшаноўвалася ў Польшчы як святая. Урэшце культ быў зацверджаны: Ядвіга была беатыфікавана Каталіцкім Касцёлам ў 1986, кананізавана ў 1997; успамін 17 ліпеня.

Зноскі

  1. Ioannis Dlugossi Annales seu Cronicae incliti Regni Poloniae. Liber 10, 1370—1405, Warszawa, 1985, s. 222.