Бядрынец каменяломнікавы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Ядрынец)
Бядрынец каменяломкавы

Батанічная ілюстрацыя з кнігі «Köhler’s Medizinal-Pflanzen», 1887
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Pimpinella saxifraga L., 1753


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  29824
NCBI  40959
EOL  581424
GRIN  g:315595
IPNI  847025
TPL  kew-2402811

Бядрынец каменяломнікавы[3], Бядрынец каменяломкавы[4], Бядрынец разразны[5] (Pimpinella saxifraga) — травяністая расліна сямейства парасонавых.

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Бядрынец каменяломкавы, дзягель, едранец, едрынец[6], броніц, берджанец, варанец, дзянгель, ядрынец[7][8], бядрынец-каменяломка, пастарнак палявы, пятрушка палявая[9][10][11], бедрынец, перац палявы[3].

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Вышыня 15-60 см, сцябло прамое. Расце ў хваёвых лясах, на сухіх лугах, узлесках, каля дарог. Цвіце ў чэрвені — жніўні дробнымі белымі, радзей ружаватымі кветкамі. Блізкі сваяк анісу (а таксама каляндры, кропу, кмену).

Класіфікацыя[правіць | правіць зыходнік]

Падвіды[правіць | правіць зыходнік]

У межах віду вылучаюць некалькі падвідаў[12]:

  • Pimpinella saxifraga subsp. saxifraga
  • Pimpinella saxifraga subsp. nigra (P.Mill.) Gaudin — падвід характарызуецца шаравата-апушаным сцяблом; у прыкаранёвага лісця лісточкі буйныя, зваротна-яйкападобныя. Корань на зломе сінее[13].

Таксанамія[правіць | правіць зыходнік]

Від Бядрынец каменяломнікавы ўваходзіць у род Бядрынец (Pimpinella) сямейства Парасонавыя (Apiaceae) парадку Парасонакветныя (Apiales).


  яшчэ 8 сямействаў (па Сістэме APG II)   яшчэ каля 150 відаў
       
  парадак Парасонакветныя     род Бядрынец    
             
  адзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя     сямейства Парасонавыя     від
Бядрынец каменяломнікавы
           
  яшчэ 44 парадкі кветкавых раслін
(па Сістэме APG II)
  яшчэ больш 300 родаў  
     

Значэнне і выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Як прыправа (цяпер фактычна забытая ў Беларусі) ужываецца пераважна маладое лісце з далікатным пахам і памяркоўна пякучым, даўкім смакам, што нагадвае агуркі, выключна ў свежым выглядзе — прыпраўляюць салаты, супы з гародніны, соўсы, вараную гародніну і рыбу; выкарыстоўваюць таксама ў якасці сурагату гарбаты. Лісце і плады ўжываюцца для араматызацыі вінаў, а карэнне — у вытворчасці горкіх лікёраў. У XIX стагоддзі ў Беларусі бядрынец, папярэдне вымачаны ў вадзе, дадаваўся ў тытунь-самасад дзеля паляпшэння смаку.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. а б Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 97. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Назва згодна з Я. П. Шмярко, І. П. Мазан. Лекавыя расліны ў комплексным лячэнні. — Мн: Навука і тэхніка, 1989. — С. 388. — 399 с. — ISBN 5-343-00120-3.
  5. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 97. — 160 с. — 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Pimpinella dissecta Retz.
  6. Federowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897.
  7. Анненков Н.  (руск.) Ботанический словарь, СПб., 1878.
  8. Рытов М. В.  (руск.) Русские лекарственные растения. т. I. Петроград, 1918.
  9. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927.
  10. Носович И. И. Словарь белорусского наречия. СПб., 1870.
  11. Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могилев.
  12. Паводле сайта EOL (гл. картку расліны).
  13. Энциклопедический словарь лекарственных, эфирномасличных и ядовитых растений / Сост. Г. С. Оголевец. — М.: Сельхозгиз, 1951. — С. 34. — 584 с.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Белы А. Бядрынец // Праект «Наша ежа»

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]