Яжовыя імяніны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Яжовыя)
Яжовыя імяніны
Жанр паэма
Аўтар Ян Чачот
Мова арыгінала беларуская
Дата напісання 1819
Электронная версія
Лагатып Вікікрыніц Тэкст твора ў Вікікрыніцах

«Яжовыя імяніны» — паэтычная сцэнка (паводле іншых звестак — драматычная паэма[1]) беларускага паэта Яна Чачота, напісаная ў 1819 на беларускай мове і прымеркаваная да імянінаў старшыні Таварыства філаматаў Юзафа Яжоўскага, што адбываліся 19 сакавіка 1819 года[2].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Падчас напісання вершаў Ян Чачот знаходзіўся ў Мінску як пісар Радзівілаўскай пракураторыі, створанай па загаду імператара Аляксандра I у лютым 1814 для ўпарадкавання спадчыны апошняга прадстаўніка нясвіжскай галіны Радзівілаў Дамініка Радзівіла. Адсюль паэт адаслаў твор сябрам у Вільню, выказаўшы ў паэтычнай форме лёгкае шкадаванне, што ў той час, як яго прыяцелі «апаражняюць бутэлькі» ў вясёлым застоллі, ён «посціць, як святы», у Мінску, дзе яго прымушае «маршчыніць чало мазольная пасада пісара»[3]. Дасланыя вершы Яна Чачота на ўрачыстасці зачытвалі Адам Міцкевіч і Тамаш Зан.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Твор пабудаваны ў форме дыялогу, у якім прамаўляюць беларускія сяляне, што прыйшлі павіншаваць Яжоўскага на сваёй уласнай мове. Дзейнымі асобамі паэмы з’яўляюцца цівун, войт, дзясятнік, хор хлопцаў і дзяўчат і спеў Мікіты.

Як адзначае даследчык польскай літаратуры Станіслаў Станкевіч, гэта была першая спроба Яна Чачота пісаць па-беларуску[4]. Уважаючы на тое, што ў той час не было ўнармаванага беларускага правапісу і граматыкі, паэт здолеў з нешматлікімі выняткамі дакладна перадаць фанетычныя і марфалагічныя асаблівасці навагрудскай гаворкі беларускай мовы[4].

Зноскі

  1. Цвірка, К. Яркая зорка беларускага адраджэння // Чачот Ян. Выбраныя творы. — Мінск, 1996. — (Беларускі кнігазбор). Архівавана 9 снежня 2004.
  2. Станкевіч, С. Ян Чачот // Беларускія элементы ў польскай рамантычнай паэзіі = Pierwiastki białoruskie w polskiej poezji romantycznej / Валерый Булгакаў. — 1-е выд.. — Вільня: Інстытут беларусістыкі; Беласток: Беларускае гістарычнае таварыства, 2010. — С. 36. — 211 с. — ISBN 83-60456-21-6.
  3. Цвірка, К. След на цаліку. Творчы шлях Яна Чачота // Роднае слова. — Мінск: 1995. — № 3. — С. 19.
  4. а б Станкевіч, С. Ян Чачот // Беларускія элементы ў польскай рамантычнай паэзіі = Pierwiastki białoruskie w polskiej poezji romantycznej / Валерый Булгакаў. — 1-е выд.. — Вільня: Інстытут беларусістыкі; Беласток: Беларускае гістарычнае таварыства, 2010. — С. 38. — 211 с. — ISBN 83-60456-21-6.