Язва Бурулі
| Язва Бурулі | |
|---|---|
| Язва Бурулі на шчыкалатцы асобы з Ганы. | |
| МКХ-11 | 1B21.20 |
| МКХ-10 | A31.1 (ILDS A31.120) |
| МКХ-10-КМ | A31.1 |
| МКХ-9 | 031.1 |
| DiseasesDB | 8568 |
| MeSH | D009165 |
Язва Бурулі (таксама вядомая як язва Бэрнсдэйла, язва Серлса, ці язва Дэйнтры[1][2][3]) з’яўляецца інфекцыйнай хваробай, якая выклікаецца Mycobacterium ulcerans.[4] Ранняя стадыя інфікавання характарызуецца бязбольным вузялком ці мясцовым апуханнем.[4] Гэты вузялок можа ператварыцца ў язву.[4] Язва можа быць большай унутры, чымсьці на паверхні скуры,[5] і можа акаляцца напуханнем.[5] Па меры прагрэсавання хваробы можа інфікавацца косць.[4] Найчасцей язва Бурулі закранае рукі ці ногі;[4] ліхаманка назіраецца рэдка.[4]
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]M. ulcerans сінтэзуе таксін, вядомы як мікалактон, што зніжае функцыю імуннай сістэмы і выклікае смерць тканак.[4] Бактэрыі з гэтага ж сямейства таксама выклікаюць туберкулёз і праказу (M. tuberculosis і M. leprae, адпаведна).[4] Шлях распаўсюджвання хваробы невядомы.[4] У распаўсюджванні могуць іграць ролю крыніцы вады.[5] Паводле звестак за 2013 г., эфектыўная вакцына адсутнічае.[4][6]
Лячэнне
[правіць | правіць зыходнік]Пры ўмове лячэння на ранніх стадыях, эфектыўнасць прыёму антыбіётыкаў на працягу васьмі тыдняў складае 80 %.[4] Лячэнне часта ўключае прэпараты рыфампіцын і стрэптаміцын.[4] Кларытраміцын ці максіфлаксіцын часам ужываюцца замест стрэптаміцыну.[4] Іншыя метады лячэння могуць уключаць выдаленне язвы.[4][7] Пасля загойвання інфекцыі звычайна застаецца шнар.[6]
Эпідэміялогія
[правіць | правіць зыходнік]Выпадкі язвы Бурулі найчасцей сустракаюцца ў вясковай субсахарскай Афрыцы, асабліва ў Кот-д’Івуары, але таксама могуць сустракацца ў Азіі, у заходняй частцы рэгіёну Ціхага акіяна і ў Амерыцы.[4] Зафіксаваныя выпадкі захворвання больш чымсьці ў 32 краінах.[5] Штогод налічваецца ад пяці да шасці тысяч выпадкаў.[4] Хвароба таксама назіраецца ў некаторых відаў жывёл.[4] Альберт Раскін Кук упершыню апісаў язвы Бурулі ў 1897 г.[5]
Зноскі
- ↑ James, William D.; Berger, Timothy G.; et al. (2006). Andrews' Diseases of the Skin: clinical Dermatology. Saunders Elsevier. p. 340. ISBN 0-7216-2921-0.
{{cite book}}: Папярэджанні CS1: розныя назвы: authors list (спасылка) - ↑ Rapini, Ronald P.; Bolognia, Jean L.; Jorizzo, Joseph L. (2007). Dermatology: 2-Volume Set. St. Louis: Mosby. Chapter 74. ISBN 1-4160-2999-0.
{{cite book}}: Папярэджанні CS1: розныя назвы: authors list (спасылка) - ↑ Lavender CJ, Senanayake SN, Fyfe JA, et al. (January 2007). First case of Mycobacterium ulcerans disease (Bairnsdale or Buruli ulcer) acquired in New South Wales. Med. J. Aust. 186 (2): 62–3. PMID 17223764. Архівавана з арыгінала 5 красавіка 2011. Праверана 15 верасня 2015.
- 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 Buruli ulcer (Mycobacterium ulcerans infection) Fact sheet N°199. World Health Organization (1 чэрвеня 2013). Праверана 23 February 2014.
- 1 2 3 4 5 Nakanaga, K; Yotsu, RR; Hoshino, Y; Suzuki, K; Makino, M; Ishii, N (2013). Buruli ulcer and mycolactone-producing mycobacteria. Japanese journal of infectious diseases. 66 (2): 83–8. PMID 23514902.
- 1 2 Einarsdottir T, Huygen K (November 2011). Buruli ulcer. Hum Vaccin. 7 (11): 1198–203. doi:10.4161/hv.7.11.17751. PMID 22048117.
- ↑ Sizaire V, Nackers F, Comte E, Portaels F (2006). Mycobacterium ulcerans infection: control, diagnosis, and treatment. Lancet Infect Dis. 6 (5): 288–296. doi:10.1016/S1473-3099(06)70464-9. PMID 16631549.
{{cite journal}}: Папярэджанні CS1: розныя назвы: authors list (спасылка)