Язгулем

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Язгулемрака ў Горна-Бадахшанскай АВ Таджыкістана, правы прыток Пянджа. Даўжыня 80 км, плошча басейна 1970 км². Бярэ пачатак з леднікоў на паўночным схіле Язгулемскага хрыбта, цячэ ў глыбокай даліне. Жыўленне змяшанае, з перавагай ледніковага. Разводдзе з чэрвеня па верасень. Сярэдні расход вады ў 6 км ад вусця 36,2 м³/сек.