Язэп Гапановіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Язэп Гапановіч
Род дзейнасці: грамадскі дзеяч, прадпрымальнік
Дата нараджэння: 10 чэрвеня 1883(1883-06-10)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 20 мая 1961(1961-05-20) (77 гадоў)

Язэп Гапановіч (10 чэрвеня 1883, в. Будслаў, Вілейскі павет — 20 мая 1961) — беларускі грамадскі дзеяч, прадпрымальнік.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Перад 1-ай сусветнай вайной выехаў у Варшаву, у 1912 быў членам Беларускага гуртка ў Варшаве. У пач. 1920-ых дзеяч беларускай кааперацыі на Віленшчыне. 15.7.1925 стаў намеснікам старшыні Беларускага нацыянальнага камітэту ў Варшаве. Быў уласнікам цагельні. Заснавальнік і старшыня Асветнага таварыства беларусаў у Варшаве (1937—1939), аплочваў памешканне таварыства па вул. Свентакшыскай, 9-18. Дапамагаў незаможным беларускім студэнтам. Выдаў зборнік вершаў Станіслава Станкевіча «З майго ваконца» (Вільня, 1928). Дзеяч Беларускага камітэту ў Варшаве (1940—1944). Пасля 1956 удзельнічаў у працы Варшаўскага аддзелу Беларускага грамадска-культурнага таварыства, спяваў у хоры таварыства, але не быў яго членам.