Язэп Гаўрылік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Язэп Гаўрылік
Jazep Haŭrylik. Язэп Гаўрылік (1928).jpg
Імя пры нараджэнні Іосіф Емяльянавіч Гаўрылік
Дата нараджэння 6 красавіка 1893(1893-04-06)
Месца нараджэння
Дата смерці 8 снежня 1937(1937-12-08) (44 гады)
Месца смерці
Грамадзянства Расійская імперыяСаюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік
Адукацыя
Веравызнанне баптызм
Партыя КПЗБ
Член у
Род дзейнасці
грамадска-палітычны дзеяч, публіцыст
Месца працы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Язэп Гаўрылік (Іосіф Емяльянавіч Гаўрылік) (6 красавіка 1893, в. Калодчына, Вілейскі павет — 8 снежня 1937, г. Ленінград) — дзеяч беларускага руху ў Заходняй Беларусі[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Барунскую настаўніцкую семінарыю. У 1922 адзін з заснавальнікаў Радашковіцкай беларускай гімназіі ім. Ф. Скарыны, актыўны дзеяч Таварыства беларускай школы[1].

З 1925 член БСРГ. У маі 1930 без яго згоды залічаны ў КПЗБ.

У 1928 абраны паслом у сойм Другой Рэчы Паспалітай па спісе Рабоча-сялянскага адзінства[1].

Адзін са стварацеляў і старшыня рэвалюцыйна-дэмакратычнай і нацыянальна-вызваленчай арганізацыі «Змаганне»[1]. Удзельнічаў у арганізацыі выдання твораў класікаў марксізму-ленінізму на беларускай мове, якое ажыццяўляла «Змаганне»[1].

У 1931 быў пазбаўлены пасольскага імунітэту і асуджаны на 9,5 года турмы. У 1932 абменены на палітычных вязняў з СССР[1]. Жыў у Мінску. Працаваў загадчыкам сектара (аддзела) выканання Народнага камісарыяту асветы БССР.

Арыштаваны ДПУ БССР 1 верасня 1933 года па справе «Беларускага нацыянальнага цэнтра». 9 студзеня 1934 года прыгавораны да расстрэлу, які замянілі на 10 гадоў высылкі. Вязень ГУЛАГу ў Салавецкім лагеры (СЛОН) і будаўнічых лагерах Беламорска-Балтыйскага каналу. 25 лістапада[2][3] 1937 года «тройкаю» НКВД па Ленінградскай вобласці прыгавораны да расстрэлу. Паводле некаторых звестак прыняў смерць, як глыбока рэлігійны чалавек (бо яшчэ ў 1920-я перайшоў у баптызм[4]).

Рэабілітаваны па абодвух прысудах 16 жніўня 1956.

Зноскі

  1. а б в г д е Гаврилик Иосиф Емельянович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 132. — 737 с.
  2. Возвращённые имена. Книги Памяти России. (руск.)
  3. Остання адреса: Розстріли соловецьких в’язнів з України у 1937—1938 роках: В 2 т. — 2-е вид., доопрац. і доп. — Київ: Сфера, 2003. (укр.)
  4. Беларускія палітыкі і пратэстанты. Ад «Гомона» да Грамады Архівавана 11 снежня 2007. Алег Латышонак

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]