Язэп Дамінікавіч Дашута

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Язэп Дамінікавіч Дашута
Дата нараджэння: 20 снежня 1890(1890-12-20)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 9 верасня 1966(1966-09-09) (75 гадоў)
Месца смерці:
Месца пахавання:
Альма-матар:

Язэп Дамінікавіч Дашута (20 снежня 1890, Саколка, Гродзенская губернія, цяпер Падляшскае ваяводства, Польшча — 9 верасня 1966, кляштар у Улацлаўку, Польшча) — рымска-каталіцкі святар, манах-марыянін, грамадскі і культурны дзеяч, педагог.

У 1905—10 вучыўся ў Сакольскім гарадскім 4-класным вучылішчы. У 1911 паступіў у Віленскую духоўную каталіцкую семінарыю. Быў членам гуртка беларусаў-семінарыстаў. Пасвечаны ў святары 26.5.1918. Прызначаны вікарыем у парафію Дабжынаў Беластоцкага дэканата. З 1921 вучыўся ў Люблінскім каталіцкім універсітэце. З 1925 у кляштары марыянаў у Друі. Пасля навіцыяту выехаў на далейшую вучобу ў Рым, дзе праз год абараніў доктарскую дысертацыю па кананічным праве. У канцы 1927 вярнуўся ў Друю.

Браў удзел у заходнебеларускім рэлігійным і культурна-асветным жыцці. Праследаваўся польскімі свецкімі ўладамі. Дэпартаваны паліцыяй з друйскага кляштара 23.6.1938. Жыў у кляштарах марыянаў у Скужцы каля Седльцаў, Грудзёндзы, Улацлаўку (Польшча). Падтрымліваў кантакты з бел. асяродкам марыянаў у Лондане. Пахаваны ў Варшаве.

Крыніца[правіць | правіць зыходнік]