Язэп Малецкі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Язэп Малецкі
Дата нараджэння 12 студзеня 1906(1906-01-12)
Месца нараджэння
Дата смерці 1982
Месца смерці
Род дзейнасці рэдактар
Месца працы
Альма-матар
Член у

Язэп Малецкі (12 студзеня 1906 в. Якужы, Мёрскі раён, Беларусь — 1982, Аўстралія) — беларускі грамадскі дзеяч, рэдактар і выдавец; урач.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Закончыў гімназію імя Стэфана Баторыя ў Друі, атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю ў Віленскім універсітэце. Са студэнцкіх гадоў прымаў удзел у беларускім культурным і нацыянальным руху, член Віленскага Беларускага нацыянальнага камітэта. Працаваў урачом з 1935 г., перад вайной спецыялізаваўся па акушэрстве і гінекалогіі ў Варшаве. З пачатку вайны вярнуўся ў Вільню, працаваў у Віленскім беларускім камітэце. Потым працаваў у Гродне, кіраваў медыцынскай школай у Баранавічах. Быў намеснікам прэзідэнта БЦР на Вілейскую акругу. Затым вымушаная эміграцыя; спачатку ў Заходнюю Германію, ад 1949 г. — у Аўстралію.

У Германіі стаў ініцыятарам і галоўным арганізатарам «Аб'яднання беларускіх лекараў на чужыне», рэдагаваў часопіс «Медычная думка». У Аўстраліі быў сябрам першай управы Беларускага аб'яднання ў Новым Паўднёвым Уэльсе (у 1960-61 г. — яго старшыня), дапамагаў у выданні месячніка «Новае жыццё ў Сіднеі». Адзін з дырэктараў Беларускага культурна-грамадскага клуба ў Сіднеі. Старшыня аўстралійскага сектару Рады БНР. Адзін з ініцыятараў стварэння і старшыня Федэральнай рады беларускіх арганізацый у Аўстраліі (ФРБАА). Узначальваў ФРБАА ў 1979-80 г. Друкаваў успаміны, медыцынскія публіцыстычныя артыкулы. Выдаў аўтабіяграфічную кнігу «Пад знакам Пагоні» (Таронта, 1976).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гардзіенка, Н. Беларусы ў Аўстраліі: да гісторыі дыяспары / Натальля Гардзіенка; Прадмова І.Сурвіллы. — Мн.: Беларускі кнігазбор, 2004. — 468 с., [4] арк. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны, Кніга 3).
  • Малецкі Язэп // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Міёрскага раёна / рэдкал. Г. Маняк і інш. — Мн., 1988. — С. 531.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]