Язэп Мацеевіч Белагаловы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Язэп Мацеевіч Белагаловы (11 лютага 1883, Санкт-Пецярбург1928 ?, Масква ?, АДПУ) — рымска-каталіцкі святар, грамадскі дзеяч, педагог.

Вучыўся ў Пецярбургу ў прыватнай каталіцкай гімназіі пры касцёле Св. Кацярыны і ў 6-й гімназіі. Скончыў у Пецярбургу Магілёўскую духоўную каталіцкую семінарыю (1903) і Мітрапалітальную духоўную акадэмію (1907). Кандыдат тэалогіі і магістр кананічнага права. Пасвечаны ў святары ў 1906. У 1907-1910 працаваў настаўѓнікам рэлігіі ў Смаленску ў мужчынскай гімназіі і ў рэальным вучылішчы. 14.8.1910 прызначаны выкладчыкам Мітрапалітальнай духоўнай каталіцкай семінарыі ў Пецярбургу. Адмовіўся праспяваць «многие лета» расійскаму цару і быў высланы за мяжу, жыў у Рыме, Інсбруку. У 19131918 зноў у Пецярбургу, намеснік прафесара грамадзянскага і кананічнага права ў духоўнай акадэміі. Адначасова выкладаў Закон Божы ў Інстытуце архітэктуры, у Мікалаеўскай школе кавалерыі і ў Канстанцінаўскай школе артылерыі. У 1918 прызначаны пробашчам і дэканам у Магілёў. Выконваў абавязкі афіцыяла біскупскай курыі ў Мінску. Арыштаваны бальшавіцкімі ўладамі і інтэрніраваны ў Смаленску. Пасля вызвалення вярнуўся ў Магілёў. Актыўна выступаў за беларусізацыю рэлігійнага жыцця. Знявольваўся ЧК у 1921. У 1926 схоплены АДПУ, асуджаны на 5 гадоў лагераў без права на амністыю. У 1928 з Салаўкоў дастаўлены ў Маскву ў турму на Лубянцы, дзе, верагодна, і быў закатаваны.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]