Язэп Салавей
Язэп Салавей | |
---|---|
Род дзейнасці | журналіст, палітык |
Дата смерці | 21 студзеня 1926 |
Месца смерці | |
Месца працы | |
Член у | |
Творы ў Вікікрыніцах |
Язэ́п Салаве́й (? — 21 студзеня 1926, Вільня) — беларускі нацыянальны дзеяч, журналіст.
Перад Першай сусветнай вайной працаваў рабочым у Вільні. Адзін з лідараў беларускага нацыянальнага руху ў акупаванай кайзераўскімі войскамі Вільні ў 1915—1918 гадах, член Беларускай сацыял-дэмакратычнай работніцкай групы, Беларускага народнага камітэта, Віленскай беларускай рады. Прафсаюзны актывіст, член «Беларускага камітэта ахвярам вайны»[1].
З сярэдзіны 1917 да канца 1918 года рэдактар газеты «Гоман». У 1924—1926 гадах быў рэдактарам заходнебеларускай паланафільскай газеты «Грамадскі Голас».
Раптоўна памёр проста на вуліцы каля будынку рэдакцыі 21 студзеня 1926. Менавіта нечаканасцю смерці без афіцыйнай перадачы рэдактарскіх паўнамоцтваў тлумачыцца спыненне выхаду «Грамадскага голасу» і перайменавання яго ў «Беларускае слова».
Зноскі
- ↑ Юрый Туронак «Беларусь пад нямецкай акупацыяй»//Мадэрная гісторыя Беларусі, Вільня 2006