Сын Яна (Івана) Ходзькі. Вучыўся ў Віленскай універсітэцкай гімназіі і на фізіка-матэматычным факультэце Віленскага ўніверсітэта, які скончыў у 1821 г. Па рэкамендацыі прафесара ўніверсітэта Ю. Снядэцкага залічаны ў Корпус ваенных тапографаў. Праводзіў трыянгуляцыйныя работы на захадзе Латвіі, у Літве, у Гродзенскай і Мінскай губернях. Лідэры паўстання 1830—1831 гадоў меркавалі прызначыць Я. Ходзьку камендантам Вільні. Даведаўшыся пра гэта, расійскія ўлады 15.3.1831 затрымалі Я. Ходзьку і накіравалі яго далей на правядзенне тапаграфічных работ на Дунаі і Басфоры. Склаў ваенны агляд румынскіх княстваў Малдавіі і Валахіі. У 1839 накіраваны служыць на Каўказ. У 1845 распачаў Закаўказскую трыянгуляцыю, якая была скончана ў 1853. У 1869 Рускае геаграфічнае таварыства ўзнагародзіла яго вялікім Канстанцінаўскім медалём.
Маракоў Л. У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. — Т. 2. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9
Грыцкевіч В. П., Мархель У. І. Пан Ян са Свіслачы з сынамі // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мядзельскага р-на. Мн., 1998;
Жизнь и деятельность геодезиста и географа генерал-лейтенанта Иосифа Ивановича Ходзько, 1800—1881 // Материалы Международной научной конференции, 21 декабря 2000 г. — Мн., 2001.