Язэп Язэпавіч Янушкевіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Язэп Язэпавіч Янушкевіч
Josef Janoushkevich by Eugeny Kolchev.jpg
Язэп Янушкевіч. Фота Яўгена Колчава
Род дзейнасці: літаратуразнавец, археограф, пісьменнік
Дата нараджэння: 7 сакавіка 1959(1959-03-07) (60 гадоў)
Месца нараджэння:
Грамадзянства: Сцяг СССРСцяг Беларусі Беларусь
Альма-матар:
Узнагароды і прэміі:

Лаўрэат прэміі імя Льва Сапегі (Варшава, 2007)

Commons-logo.svg Язэп Язэпавіч Янушкевіч на Вікісховішчы

Язэп Язэпавіч Янушкевіч (н. 7 сакавіка 1959, в. Ракаў, Валожынскі раён Мінскай вобласці) — беларускі літаратуразнавец, археограф, пісьменнік. Лаўрэат прэміі імя Льва Сапегі (Варшава, 2007)

Брат Валяр'яна Янушкевіча і Фелікса Янушкевіча.

Скончыў БДУ (1981). Кандыдат філалагічных навук (1987).

3 1985 навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры АН Беларусі, адначасова з 1996 загадчык аддзела археаграфіі Беларускага НДІ дакументазнаўства і архіўнай справы і з 1997 намеснік рэдактара выдавецтва «Беларускі кнігазбор». 3 1999 намеснік старшыні Археаграфічнай камісіі Камітэта па архівах і справаводстве пры СМ Рэспублікі Беларусь. Тройчы звольнены з працы (у БелНДІДАС і ў акадэмічным Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы НАНБ.

Даследуе гісторыю беларускай літаратуры і культуры ХІХ—ХХ ст., беларуска-польскія гісторыка-літаратурныя сувязі і культурныя ўзаемадзеянні ХІХ — пач. ХХ ст., жыццё і творчасць дзеячаў беларускай літаратуры і культуры. Адзін з аўтараў «Гісторыі беларускай літаратуры XX ст.» (т. 1, 1999). Упершыню апублікаваў арыгінал «Пінскай шляхты» В. Дуніна-Марцінкевіча (1984), «Лісты з-пад шыбеніцы» К. Каліноўскага і дакументы пра нараджэнне і жыццё П. Багрыма (1988), дзённікі У. Караткевіча (1989) і мінскага архіяпіскапа Міхала Галубовіча (2003), мемуары П. Мядзёлкі (1993), «Тастамент» А. Кіркора (1998) і інш. Складальнік з тэксталагічнай падрыхтоўкай, аўтар прадмоў і каментарыяў «Твораў» В. Дуніна-Марцінкевіча (1984) і Ф. Багушэвіча (1991), «Выбраных твораў» В. Ластоўскага (1997), зборніка «Шляхам гадоў» (1994). Рэдактар, аўтар прадмовы і пасляслоўя, адзін са складальнікаў і аўтараў каментарыяў кніг А. Міцкевіча «Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве» (1998) і Я. Коласа «Новая зямля» (2002, абедзве на беларускай, польскай і рускай мовах). Пераклаў на беларускую мову раман Сяргея Пясецкага «Пяты этап»[1].

Зноскі

  1. Часопіс «Полымя», 2010 № 4,5,6

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларускі Дудар: Прабл. славян. традыцый і ўплываў у творчасці В. Дуніна-Марцінкевіча. Мн., 1991;
  • У прадчуванні знаходак: 3 адной вандроўкі ў архівы Варшавы, Вроцлава, Кракава. Мн., 1994;
  • Неадменны сакратар Адраджэння: Вацлаў Ластоўскі. Мн., 1995;
  • Нацыянальная праграма выдання гістарычных крыніц: Аднаўленне Бел. Археагр. Камісіі (БАК). Мн., 1999;
  • За архіўным парогам: Бел. літ. XIX—XX стст. у святле архіўных пошукаў. Мн., 2002.
  • Дыярыюш з ХІХ стагоддзя. Дзённікі Міхала Галубовіча як гістарычная крыніца. Мн., 2003.