Якаб-Хедзь

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Якаб-Хедзь
венг. Jakab-hegy
Jakab-hegy.JPG
Якаб-Хедь і Сярэднедунайская нізіна
Вышэйшы пункт
Абсалютная вышыня602 м
Размяшчэнне
46°05′35,69″ пн. ш. 18°08′25,24″ у. д.HGЯO
Краіна
Хрыбет ці масіўМечэк 
Якаб-Хедзь (Венгрыя)
Якаб-Хедзь
Якаб-Хедзь
Commons-logo.svg Аўдыё, фота і відэа на Вікісховішчы

Якаб-Хедзь (Якабхедзь; венг.: Jakab-hegy — «гара Якава») — самая высокая гара заходняй часткі хрыбта Мечэк у Паўднёвай Венгрыі. Мае вышыню 602 м[1].

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Гара размешчана на паўночным захадзе ад горада Печ. Яна ўзвышаецца над Сярэднедунайскай нізінай. Пры добрым надвор'і з гары Якаб-Хедзь магчыма ўбачыць Усходні Мечэк з 682-метровай вяршыняй Зенгё.

Геалогія[правіць | правіць зыходнік]

Бабаш Серкёвек
Руіны манастыра паўлінаў
Жангоркё

Гара ўзнікла ў палеазойскую эру і складзена пермскім пясчанікам[2]. У выніку дзейнасці эрозіі сфармавалісь некалькі скальных утварэнняў, у прыватнасці, «Бабаш Серкёвек» («Шэраг чалавекападобных камянёў») і «Жангоркё» («Камень Жангора»)[3].

На Якаб-Хедзь знаходзіцца адзінае буйное радовішча урану ў краіне. Здабыча пачалася ў 1950-х гадах пры савецкай падтрымцы. Ачышчаны уран выкарыстоўваўся з 1982 года і для эксплуатацыі атамнай электрастанцыі Пакш. З-за высокага кошту здабычы і падзення цэнаў пасля заканчэння Халоднай вайны шахты былі закрытыя ў 1990-х гадах[4].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Са старажытных часоў на гары сяліліся людзі. У часы жалезнага веку на гары быў пабудаваны буйны форт, які стаў важным опідумам і палітычным цэнтрам гальштацкай культуры і кельтаў. Пасля рымскага заваявання форт быў закінуты, але яго крапасныя валы яшчэ магчыма ўбачыць.

У часы сярэднявечча ў цэнтры закінутай крэпасці з'явілася невялікая вёска. Яе апекуном быў Святы Якаў. У 1225 годзе на гары быў заснаваны манастыр ордэна паулінаў, ён працягваў дзейнічаць да часоў турэцкай акупацыі Венгрыі. У 1736 годзе ён быў адбудаваны зноў, але ў 1828 годзе яго ліквідавалі і з таго часу ён стаіць закінутым. Да нашага часу захаваліся толькі руіны[5].

Зноскі

  1. Pécs lexikon I. (A-M). Főszerk. Romváry Ferenc. Pécs: Pécs Lexikon Kulturális Nonprofit Kft. 2010. 343. o. ISBN 978-963-06-7919-0
  2. Pierre Jolivet, Jorge Santiago-Blay, Michael Schmitt: Research of chrysomelidae. BRILL 2009. S. 236.
  3. Babás Szerkövek(венг.) 
  4. PDF(венг.) 
  5. Buzás Gergely: A Jakab-hegyi pálos kolostor, Várak, Kastélyok, Templomok, III/4. 2007. augusztus, 8-11.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Pécs lexikon, Band I. (A-M). Pécs 2010. S. 343. ISBN 978-963-06-7919-0.
  • Gergely Buzás: A Jakab-hegyi pálos kolostor, Várak, Kastélyok, Templomok. 2007.