Якаб Адрыянсзан Бакер
Якаб Адрыянсзан Бакер | |
---|---|
нідэрл.: Jacob Adriaenszoon Backer | |
![]() | |
Род дзейнасці | мастак |
Дата нараджэння | 1608[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 жніўня 1651[3][4][…] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
![]() |
Якаб Адрыянзан Бакер (нідэрл. Jacob Adriaenszoon Backer; 1608, Харлінген — 27 жніўня 1651, Амстэрдам) — галандскі мастак эпохі барока.
Жыццё і творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Якаб А. Бакер нарадзіўся ў сям’і пекара. У 1611 годзе ўся яго сям’я пераязджае ў Амстэрдам. У 1627 годзе Якаб адпраўляецца ў Леўвардэн, у навучанне да мастака Ламберта Якабса, які пісаў палотны гістарычнага жанру. У 1633 ён, разам з іншым вучнем Якабса, Гавертам Флінкам, вяртаецца ў Амстэрдам. Знаходзіўся пад уплывам такіх жывапісцаў як Рубенс, Вібранд дэ Гіст і Абрахам Блумарт. У тым жа годзе ён піша па замове амстэрдамскага Дома сірот серыю партрэтаў. Пасля Я. Бакер становіцца аўтарытэтам у галіне партрэтнага жывапісу; працы яго заваявалі вялікую папулярнасць у сталіцы Галандыі. Яго працы таксама былі прызнаны ў Францыі; карціна Паядальнік вустрыц, якая рэалістычна адлюстроўвае «перапоўненага жыццём» едака вустрыц, прадстаўлена ў пастаяннай экспазіцыі музея Мандэ ў авернскім Рыёме.
Акрамя партрэтнага жывапісу, майстар пісаў таксама гістарычныя, а на канчатковым этапе сваёй творчасці — таксама рэлігійныя палотны і карціны на міфалагічную тэматыку. Адной з самых вядомых работ мастака з’яўляецца «Партрэт хлопчыка ў шэрым» (1632).
Зноскі
- ↑ Jacob Adriaensz Backer — 1999.
- ↑ Jacob Adriaensz. Backer
- ↑ RKDartists Праверана 26 жніўня 2017.
- ↑ Jacob Adriaensz. Backer // Benezit Dictionary of Artists — OUP, 2017. — ISBN 978-0-19-977378-7 — doi:10.1093/BENZ/9780199773787.ARTICLE.B00009653