Якапа Басана

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Якапа Басана
Род дзейнасці мастак
Дата нараджэння 1510[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 14 лютага 1592(1592-02-14)[4][5][…]
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Francesco da Ponte[d]
Дзеці Girolamo da Ponte[d], Франчэска Басана і Леандра Басана
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Якапа даль Понтэ (іт. Jacopo Dal Ponte), празваны Якапа Басана (іт. Jacopo Bassano); каля 1510, Басана-дэль-Грапа, Венецыянская рэспубліка — 13 лютага 1592, там жа) — італьянскі мастак, прадстаўнік венецыянскай школы. Аўтар карцін на біблейскія сюжэты і партрэтаў у стылі позняга рэнесансу і маньерызму, з лёгкім уплывам барока. Яго працы ўключалі рэалістычныя выявы прадметаў побыту, жывёл, дамоў і пейзажаў; людзі выконваліся ім у складаных позах. У творах мастака заўважны ўплыў творчасці яго бацькі — Франчэска Басана Старэйшага, а таксама Джэнтыле Беліні, Тыцыяна і Паала Веранезэ. У сваю чаргу ён аказаў уплыў на творчасць чацвярых сваіх сыноў і Эль-Грэка.

Зноскі

  1. Art UK — 2003. Праверана 13 кастрычніка 2015.
  2. Jacopo Bassano // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 снежня 2014.
  4. BeWeB Праверана 14 лютага 2021.
  5. DAL PONTE, Iacopo, detto Bassano // Dizionario Biografico degli Italiani — 1960. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  6. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.