Якаў Ігнатавіч Міхалап

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Якаў Ігнатавіч Міхалап
Дата нараджэння 1904
Месца нараджэння
Дата смерці 1964
Грамадзянства
Род дзейнасці педагог
Навуковая сфера літаратуразнаўства
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат філалагічных навук (1947)
Навуковае званне
Альма-матар

Якаў Ігнатавіч Міхалап[1] (1904—1964) — літаратуразнавец, кандыдат філалагічных навук (1947), дацэнт (1954).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сучасным Кіраўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі ў сялянскай сям’і. У 1933 годзе скончыў літаратурны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута, у 1938 годзе — аспірантуру пры Акадэміі навук БССР. У 1936—1938 гадах выкладаў у Аршанскім настаўніцкім інстытуце, у 1938—1941 гадах у Рагачоўскім настаўніцкім інстытуце. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны Я. І. Міхалап у Чырвонай Арміі. Удзельнічаў у абароне Масквы, Сталінградскай бітве. Пасля дэмабілізацыі працаваў загадчыкам кафедры беларускай літаратуры Гродзенскага педагагічнага інстытута. У 1949—1954 гадах выкладчык кафедры рускай і беларускай літаратуры Бабруйскага настаўніцкага інстытута, у 1949—1952 гадах загадчык кафедры. З 1954 года Я. І Міхалап працаваў у Гомельскім педагагічным інстытуце на пасадзе дацэнта. З 1961 года займаў пасаду дэкана філалагічнага факультэта.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар прац па тэорыі і гісторыі беларускай літаратуры, творчасці Францішка Багушэвіча. Сярод апублікаванага:

  • Беларускія пісьменнікі аб рэлігіі / Я. І. Міхалап; [навуковы рэдактар К. П. Кабашнікаў] — Мінск: Б.в., 1961. — 36 с. — 12 100 экз. (Таварыства па распаўсюджванню палітычных і навуковых ведаў БССР; № 21)

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]