Якаў Ісакавіч Клейнбок

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Якаў Ісакавіч Клейнбок
Дата нараджэння 23 мая 1908(1908-05-23)
Месца нараджэння
Дата смерці 15 студзеня 1961(1961-01-15) (52 гады) ці 13 студзеня 1961(1961-01-13) (52 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая ступень доктар ветэрынарных навук

Якаў Iсакавіч Клейнбок (руск.: Клейнбок Яков Исаакович, 23 мая 1908, Брэст-Літоўск — 13 студзеня 1961, Алма-Ата) — савецкі вучоны ў галіне ветэрынарыі. Доктар ветэрынарных навук, прафесар. Член-карэспандэнт АН КазССР (1954). Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі КазССР (1945).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Алма-Aцінскі зоаветэрынарны інстытут (1932). У 1932-33 працаваў на Алма-Ацінскім біякамбінаце, у 1933-61 — у Алма-Ацінскім зоаветэрынарным інстытуце (асістэнт, загадчык кафедры). У 1941-53 член прэзідыума Казахскага філіяла Усесаюзнай акадэміі сельскагаспадарчых навук імя Леніна.

Асноўныя даследаванні звязаныя з праблемамі паталогіі страўнікава-кішачнага тракту каня. Распрацаваў метады прафілактыкі і тэрапіі лёгачных і страўнікава-кішачных захворванняў цялят з ужываннем антыбіётыкаў.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Казахская ССР, энциклопедия в 4-х томах. Т. 3. С. 273.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]