Якаў Абрамавіч Гольбін

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Якаў Абрамавіч Гольбін
Дата нараджэння 1 ліпеня 1925(1925-07-01) (95 гадоў)
Месца нараджэння
Род дзейнасці вучоны
Навуковая сфера эканоміка
Месца працы Дзяржплан БССР, Інстытут эканомікі АН БССР
Навуковая ступень доктар эканамічных навук
Альма-матар Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт

Якаў Абрамавіч Гольбін (руск.: Гольбин Яков Абрамович; 1 ліпеня 1925, Рагачоў) — беларускі вучоны ў галіне эканомікі. Доктар эканамічных навук.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1947 г. скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. З 1945 г. працаваў у Дзяржплане БССР. Затым з 1950 г. — у Інстытуце эканомікі АН БССР, дзе да выхаду на пенсію займаў пасады старэйшага навуковага супрацоўніка, начальніка сектара грамадскай прадукцыйнасці працы, старэйшага навуковага супрацоўніка-кансультанта.
З 1992 г. жыве ў ЗША.

Навуковыя працы[правіць | правіць зыходнік]

  • «Вопросы экономики литейного производства». Мн., 1960 (у 1964 г. перакладзеная на нямецкую мову і выдадзена ў Берліне);
  • «Экономи­ческая эффективность точного литья в машиностроении». Мн., 1964;
  • «Пробле­мы экономики литейного производства». Мн., 1971 (у сааўтарстве з Германам У. А. ).

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]